Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Jnr BrE(пісьмовае скар. ад junior) мало́дшы (ужываецца пасля прозвішча мужчыны, калі яго поўнае імя супадае з іменем яго бацькі);

John Bright Jnr Джон Брайт мало́дшы

job [dʒɒb] n.

1. пра́ца, рабо́та, слу́жба;

a parttime job рабо́та на працягу́ то́лькі ча́сткі працо́ўнага дня або́ ты́дня;

a temporary/permanent job часо́вая/пастая́нная рабо́та;

be out of a job быць беспрацо́ўным;

change jobs мяня́ць ме́сца пра́цы;

get/find a job атрыма́ць/знайсці́ рабо́ту;

lose a job стра́ціць рабо́ту

2. апера́цыя (на камп’ютары)

just the job BrE, infml якра́з то́е, што патрэ́бна;

The computer we got is just the job! Камп’ютар, што мы атрымалі, якраз тое, што патрэбна!

jobless [ˈdʒɒbləs] adj. беспрацо́ўны

job centre [ˈdʒɒbˌsentə] n. BrE бюро́ па працаўладкава́нні

job lot [ˌdʒɒbˈlɒt] n. разро́зненыя рэ́чы, які́я прадаю́цца/купля́юцца за бясцэ́нак

jockey [ˈdʒɒki] n. жаке́й

jocular [ˈdʒɒkjələ] adj. fml жартаўлі́вы, заба́ўны, вясёлы, камі́чны;

a jocular remark жартаўлі́вая заўва́га;

a jocular reply жартаўлі́вы адка́з

jocularly [ˈdʒɒkjələli] adv. жартаўлі́ва, жа́ртам, ве́села

jodhpurs [ˈdʒɒdpəz] n. pl. штаны́ для верхаво́й язды́, бры́джы

jog1 [dʒɒg] n.

1. бег трушко́м;

go for a jog бе́гаць трушко́м

2. штуршо́к