Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

confectioner [kənˈfekʃənə] n. канды́тар

confectionery [kənˈfekʃənri] n.

1. канды́тарскія вы́рабы

2. канды́тарская

confederation [kənˌfedəˈreɪʃn] n. канфедэра́цыя, саю́з;

the Confederation of British Industry Канфедэра́цыя брыта́нскай прамысло́васці

confer [kənˈfɜ:] v. fml

1. (with smb., about/on smth.) ра́іцца, ра́дзіцца

2. (smth. on/upon smb.) дарава́ць; прысуджа́ць, прысу́джваць (вучоную ступень)

conference [ˈkɒnfərəns] n.

1. канферэ́нцыя

2. нара́да, пасяджэ́нне;

be in conference быць на нара́дзе, засяда́ць

confess [kənˈfes] v.

1. прызнава́ць;

confess a fault прызна́ць памы́лку

2. (to smth./to doing smth.) прызнава́цца, сазнава́цца

3. relig. паспавяда́ць, вы́спаведаць; паспавяда́цца, вы́спаведацца

confession [kənˈfeʃn] n.

1. прызна́нне, усведамле́нне (віны)

2. relig. спо́ведзь

3. веравызна́нне

confetti [kənˈfeti] n. канфеці́

confidant [ˈkɒnfɪdænt]n. напе́рснік, сардэ́чны ся́бар/ся́бра

confide [kənˈfaɪd] v.

1. (in) давяра́ць; давяра́цца;

May I confide in you? Табе/Вам можна даверыцца?

2. (to) каза́ць/расказва́ць па сакрэ́це/пад сакрэ́там

3. (to) даруча́ць, давяра́ць