Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

dug [dʌg] past, p.p.dig

dugout [ˈdʌgaʊt] n.

1. блінда́ж

2. чо́вен

DUI [ˌdi:ju:ˈaɪ] v. AmE (скар. ад driving under the influence) кірава́нне тра́нспартным сро́дкам у нецвяро́зым ста́не

duke [dju:k] n. ге́рцаг;

grand duke эрцге́рцаг; вялі́кі князь

dulcimer [ˈdʌlsɪmə] n. mus. цымба́лы

dull [dʌl] adj.

1. ну́дны, неціка́вы

2. невыра́зны, няя́ркі

3. глухі́ (пра гукі)

4. пахму́рны (пра дзень, надвор’е)

5. тупы́;

a dull pain тупы́ боль

6. тупы́, дурны́, неразу́мны

duly [ˈdju:li] adv.

1. fml нале́жным чы́нам

2. у нале́жны час, своечасо́ва

dumb [dʌm] adj.

1. нямы́;

He was struck dumb. Ён анямеў.

2. infml тупы́, неразу́мны, бязмо́згі, дурны́

dumbfound [dʌmˈfaʊnd] v. ашаламля́ць, ве́льмі здзіўля́ць

dummy1 [ˈdʌmi] n.

1. ля́лька;

a tailor’s/dressmaker’s dummy манеке́н;

He stands there like a stuffed dummy. Ён стаіць як балван.

2. пусты́шка (соска)

3. AmE, infml ду́рань, ёлупень, астало́п, абэ́лтух