Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

robe2 [rəʊb] v. fml адзява́ць; адзява́цца; апрана́ць; апрана́цца;

robed in black апрану́ты ў чо́рнае

robin [ˈrɒbɪn] n. zool. малі́наўка

robot [ˈrəʊbɒt] n. ро́бат

robust [rəʊˈbʌst] adj. здаро́вы; ду́жы; мо́цны;

robust roots мо́цныя карані́;

He was a robust 65-year-old man. Ён быў дужы 65-гадовы мужчына.

robustness [rəˈbʌstnəs] n. здаро́ўе; сі́ла; моц

rock1 [rɒk] n.

1. AmE ка́мень

2. го́рная паро́да

3. скала́, уцёс

on the rocks ≅ на ме́лі;

between a rock and a hard place ≅ між двух агнёў; памі́ж лі́ха і го́ра; у бязвы́хадным стано́вішчы

rock2 [rɒk] n. mus. рок (музычны кірунак);

a rock band рок-гурт;

a rock star ро́к-зо́рка

rock3 [rɒk] v.

1. калыха́ць; калыха́цца; люля́ць, закалы́хваць;

The boat rocked in the waves. Лодка гайдалася на хвалях.

2. трэ́сці; трэ́сціся; хвалява́ць; ура́жваць;

The explosion made the whole house rock. Ад выбуху затросся ўвесь дом;

The news rocked the city. Навіна шакіравала горад.

rock the boat infml уно́сіць разла́д; перашкаджа́ць зла́джанай рабо́це

rocker [ˈrɒkə] n.

1. крэ́сла-кача́лка

2. ро́кер (у розных знач.)

be off your rocker infml ≅ у яго́ клёпкі нестае́; у яго́ не ўсе до́ма

rockery [ˈrɒkəri] = rock garden