Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

hydrotherapy [ˌhaɪdrəʊˈθerəpi] n. med. гідратэрапі́я

hyena [haɪˈi:nə] n. zool. гіе́на

hygiene [ˈhaɪdʒi:n] n. гігіе́на

hygienic [haɪˈdʒi:nɪk] adj. гігіені́чны;

hygienic conditions гігіені́чныя ўмо́вы

hymn [hɪm] n.

1. царко́ўны гімн, псало́м

2. хвале́бная пе́сня, услаўле́нне, гімн

hype1 [haɪp] n. infml (неадабральна) бессаро́мная рэкла́ма, пуска́нне тума́ну ў во́чы; ашука́нства;

She became a victim of the hype – the medicine didn’t do her any good. Яна стала ахвярай рэкламы – лекі не дапамаглі ёй.

hype2 [haɪp] v. infml (up) (неадабральна) крыклі́ва рэкламава́ць; нахва́льваць, узно́сіць;

This movie has been much hyped, but it isn’t that good. Гэты фільм многа рэкламуюць, але ён таго не варты.

hyper [ˈhaɪpə] adj. infml нерво́ва ўзбу́джаны, усхвалява́ны, заве́дзены

hyperactive [ˌhaɪpərˈæktɪv] adj. звышакты́ўны

hyperbole [haɪˈpɜ:bəli] n.

1. ling. гіпе́рбала

2. перабо́льшанне