Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

humpback whale [ˌhʌmpbækˈweɪl] n. zool. гарба́ты кіт, гарба́ч

humped [hʌmpt] adj. гарба́ты, зго́рблены

humph [hʌmf] interj. хм! гм! (перадае сумненне, няўпэўненасць)

humus [ˈhju:məs] n. гу́мус, перагно́й

hunch1 [hʌntʃ] n. прадчува́нне; падазрэ́нне; інтуі́цыя;

have a hunch that… прадчува́ць, інтуіты́ўна здага́двацца, што…

hunch2 [hʌntʃ] v. го́рбіць; го́рбіцца; суту́ліць; суту́ліцца;

hunch one’s back/shoulders/oneself го́рбіцца, суту́ліцца

hunchback [ˈhʌntʃbæk] n. гарбу́н, гарба́ты; гарба́тая

hundred1 [ˈhʌndrəd] n.

1. cто, со́тня

2. а hundred/hundreds of infml вялі́кая ко́лькасць;

for hundreds of years шмат гадо́ў

3. the hundreds math. со́тні, разра́д со́тняў (ад 100 да 999)

4. нуль-нуль, ро́ўна (пры абазначэнні гадзіны або года);

at ten hundred hours у дзе́сяць нуль-нуль, ро́ўна ў дзе́сяць;

in the year twenty hundred у двухты́сячным го́дзе

hundred2 [ˈhʌndrəd] num. сто (колькасць або нумар)

hundredth1 [ˈhʌndrədθ] n.

1. со́тая ча́стка; (адна́) со́тая

2. апо́шні з се́рыі, яка́я склада́ецца са ста прадме́таў

3. math. другі́ знак пасля́ ко́скі (у дзесятковых дробах)