Ненаўце́й, нінаўцёй ’нечакана’ (Бяльк.). Рус. дыял. ненавтейнечакана, незнарок’. Другая частка (пасля адмоўя не-) звязана з ‑цеяць, гл. зацеяць, зацей, паралельным да -цяваць, параўн. выцяваць ’выдумляць’ (Нас.), што суадносяць з таіць (Гараеў, 114; Ілліч–Світыч, ВЯ, 1959, 7–8), рус. наўг. ненаний ’нечакана, незнарок; раптоўна’ (ад чаяти ’чакаць’) тлумачыць семантыку зыходнага дзеяслова. Устаўка ў як у выпадку нацянькі, наўцянькі ’нацянькі, проста’ (Бяльк.), гл. паў-. Параўн. няўцейкам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Заце́й, заце́ў ’падахвочванне’ (Нас.). Рус. затея, уст. затей, пск., смал. затев, укр. затія, уст. затіва (Грынч.). Ст.-рус. затѣи, затѣя (XVII ст.). Утворана бязафіксным шляхам у ст.-рус. ад затѣяти, затѣвати (XVI, XVII стст.), прэфіксальнага да *тѣвати (параўн. выцяваць ’выдумляць’, выцяванне ’выдумка’, Нас.). Корань параўноўваюць з таіць (гл.) са зменай aiě (Гараеў, 114; Ілліч–Світыч, ВЯ, 1959, 2, 7–8) з лат. tĩtît ’злаваць, раздражняць’, tĩtinât ’тс’ (Мюленбах-Эндзелін, IV, 207–208; Фасмер, 2, 82) ці разглядаюць як пераафармленне дѣяти (Гараеў, 114; КЭСРЯ, 159). Першая гіпотэза здаецца больш пераканаўчай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клудзе́ц ’палачка, на якую насаджваецца цэўка ў чаўнаку’ (Нар. лекс.). Параўн. рус. хлуд ’жэрдзь’, серб.-харв. хлуд ’тс’, славен. hlód ’тоўстая цурка’, польск. chląd ’сцябло’, чэш. chloud ’палка’, палаб. chlęd ’тс’. Экспрэсіўны пераход х > к. Бел. клудзец да xlǫd‑ьcь паводле прадуктыўнай словаўтваральнай мадэлі. Прасл. xlędъ надзейна суадносіцца з балтыйскай лексічнай групай: літ. sklanda ’жэрдзь у плоце’, лат. sklanda ’жэрдзь’ (Махэк, Slavia, 16, 2–3, 180; Іліч–Світыч, ВЯ, 1961, 4, 93). Адзін з прыкладаў адпаведнасці пачатковага славянскага х і пачатковага балтыйскага sk (Мартынаў, Слав. акком., 140–141).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ахлу́дзець ’астыць, адубець, стаць цвёрдым’ (КЭС. лаг.), охлу́дыты ’акачанець, астыць’ (Клім.). Ад хлуд, хлу́дзіна ’кій, дубец’, як адубець ’страціць гнуткасць (ад холаду)’ ад дуб, акалець ад кол і г. д., пры гэтым, аднак, цяжка вытлумачыць адрозненні ў націску; драг. хлуд ’акачаненне, здранцвенне; цурбан (у праклёнах)’ (Клім.) можа сведчыць пра другасную сувязь з хлуд ’кій’, параўн. рус. хлу́да ’немач, слабасць’, збліжанае Махэкам₂, 200, з чэш. chlouditi ’марыць (холадам)’, ст.-чэш. chlúditi слабець’; тады ад незафіксаванага *хлудзіць < *chlǫditi ’пазбаўляць сілы’; параўн. Ілліч–Світыч, ВЯ, 1961, 4, 94. Ці не сюды польск. ochłódnąć (на думку Брукнера, 180 «пазнейшае») замест ochłodnąć ці ochłonąć ’астыць, прыйсці да сябе пасля хвалявання’, для якога акрамя ўздзеяння формы chłód холад’ можна дапусціць уплыў бел. ахлудзець?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ахля́ць ’аслабець і апусціць рукі, апусціцца, здацца’ (Янк. II), ’аслабець; заняпасці’ (Ян.), охляб ’заняпаў, аслабеў’ (Бесар.), параўн. «стаў худы і больш ахлялы» (КТС), схліялы ’кволы, слабы; стары’, схліяць ’аслабець, састарыцца’ (Яўс.), укр. охлясти і охлянути ’схуднець, аслабець, страціць сілы’; апошняе разам з ц.-слав. (рус.) охлѧдание ’абыякавасць’, ахлѧнѧти ’аслабець’ з *xlęd‑nǫ‑ti ’страціць сілы’, параўн. хлянуты ’страціць сілы, схуднець’ (Клім.), што звязана чаргаваннем галосных кораня з *xlǫditi ’пазбаўляць сілы’, параўн. чэш. chlouditi ’тс’, гл. Бернекер, 388 і наст.; Скок, 1, 672; Ілліч–Світыч, ВЯ, 1961, 4, 94, насуперак Фасмеру, 4, 246. Для некаторых форм і значэнняў магчымы ўплыў утварэнняў з *xlęb‑, параўн. хляблы ’худы, слабы’ (Нік. Очерки), укр. охляб(ну)ти ’аслабнуць’ (пра сувязь частак у чым-небудзь) і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віха́ць ’віхляць’ (Нас.), віха́цца ’віхляцца’ (БРС, Касп., Бяльк.), віханьне (Бяльк.). Рус. вихать ’вагаць, хістаць’ таксама ў складаннях з прыстаўкамі (вы́вихнуць і г. д.), укр. виха́ти ’махаць’, славен. vihati ’вывіхаць, махаць’. Паводле Праабражэнскага, 1, 86 і наст. і Гараева, 50, вытворнае з экспрэсіўным суфіксам ‑х‑ да віць (гл.). Існаванне прамежкавай ступені (назоўніка *vixъ, які ад віць пры дапамозе суфікса ‑х‑, як смех, успех і г. д.) (Шанскі, 1, В, 112), відавочна, не абавязковае. Буга (РФВ, 75, 153) параўноўвае з літ. viskù, viškė́ti ’вагацца, знаходзіцца ў руху’, прычым мяркуемае літ. *viškù пераўтворана ў viskù пад уплывам літ. vizgù, vizgė́ti ’варушыцца, шавяліцца’. Фасмер (1, 324) лічыць гэта няпэўным. Іліч–Світыч (ВЯ, 1961, 4, 98) услед за Мацэнауэрам ставіць пытанне аб адпаведнасці слав. ‑x‑ балт. ‑zg‑ у сярэдзіне слова і слав. *vixati непасрэдна супастаўляе з літ. vizgė́ti, vizgúoti ’віхляцца’, vìzginti ’вярцець хвастом’. Параўн. віхляць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Морква, моргва, морг̌ва, морхва, моркаў, мо́ркоў, морка, моргаўка, моркаўка, мо́ркув, моркава, маркова, марква́ ’агародная культура Daucus sativus Roel.’ (ТСБМ, Нас., Др.-Падб., Яруш., Гарэц., Бес., Зн., Сцяшк., Касп., Бяльк., Растарг., Сл. ПЗБ, ТС, Сцяц., Шатал.; КЭС, лаг.; мсцісл., З нар. сл.; міёр., Нар. словатв.; шчуч., З нар. сл.); маркоўя, марг̌аве́ня, маркаве́ньё, морковэньне, морковеннік, маркоўнік ’націна морквы’ (ТС, Шатал., З нар. сл., Жыв. сл.). Укр. морков, морква, рус. морковь, морква, польск. marchew, н.-луж. marchwej, в.-луж. morchej, чэш. mrkev, славац. mrkva, славен. mŕkev, серб.-харв. мр̏ква, макед., балг. морков. Прасл. mъrky (р. скл. mъrkъve), роднаснымі да якога з’яўляюцца: ст.-в.-ням. mor(a)ha, с.-н.-ням. more, ст.-грэч. βράκανα (Гесіхій), паходзіць з і.-е. *mr̥k‑/*br̥k, параўн. яшчэ літ. burkūnas, лат. bur̄kans ’морква’ (Іліч–Світыч, ЭИРЯ, 1, 16–26). Іншыя версіі (гл. Фасмер, 2, 655–656; Петрыч–Гольмквіст, JS, 8, 1962–1963, 147) менш верагодныя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́ршы1 — парадкавы лічэбнік да адзін, ’першапачатковы’, ’самы важны, галоўны, вядучы’ (Нас., Мік., Мядзв., Шат., ТСБМ). З польск. pierwszy (Мядзв., Іліч–Світыч, Этимология–1963, 81), якое з першаснага польск. pierwy < прасл. pьrvь(jь); суфікс ‑sz‑ у польскім слове пад уплывам польск. mniejszy ’меншы’, większy ’большы’, dzisiejszy ’сённяшні’ (Брукнер, 410); паводле Банькоўскага (2, 561), са скарочанага najpierwszy. Сюды ж: пе́ршыя пе́ўні ’час прыблізна каля 24 гадзін ночы’ (Мядзв.) і вытворныя першыня́, першына́ (Яруш.; ТСБМ; міёр., Нар. словатв.), першатво́р, першапі́с ’арыгінал рукапісу’ (Др.-Падб.), пе́ршанства ’верх, першынство’ (Нас.), перша́к ’першы гатунак’ (Бяльк.), першацёлка ’карова першым целем’ (навагр., Нар. словатв.; шчуч., З нар. сл.), першына́ ’трава першага ўкосу’ (слонім., Сл. рэг. лекс.).

Пе́ршы2 ’як раней’ (Нас.) — прыслоўе ў форме Тв. скл. наз. з суф. ‑ы, (як у стараж.-рус. пакы ’зноўку’ (XII ст.) ці малы ’мала’ (Лаўрэнцьеўскі летапіс 1327 г.) ад прыметніка пе́ршы1 (гл.). Сюды ж і першы‑на́‑першы ’спачатку’ (Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смо́ква ‘плод смакоўніцы; інжыр, вінная ягада’, ‘смакоўніца’ (ТСБМ, Ласт.), смо́квы ‘ірга, ягады іргі’ (капыл., люб., Трухан, вусн. паведамі), ст.-бел. смоква ‘інжыр, вінная ягада’: смоква созрѣла (Альтбаўэр). Укр., рус. смо́ква, серб.-харв. смо̏ква, славен. smókva, балг. смо́ква, макед. смоква, ст.-слав. смокы, смокъва. У заходнеславянскіх мовах слова лічыцца запазычаннем з іншых славянскіх моў, параўн. Варш. сл., 6, 243; Махэк₂, 561; Шустар-Шэўц, 1321. Слова спрэчнага паходжання. Паводле традыцыйнага погляду, які ўзыходзіць да Капітара (гл. Машынскі, Этимология–1997–1999, 120; гл. таксама Фасмер, 3, 689), прасл. *smoky запазычана з гоц. smakka ‘смоква, фіга’ або *smakko ‘смачны плод’, менавіта з балкана-германскага; яно роднаснае нова-в.-ням. schmecken ‘прыходзіцца да смаку’, літ. smaguriai мн. л ‘прысмакі’ або, як мяркуе Скок (3, 293–294), запазычана з даіндаеўрапейскай міжземнаморскай мовы. Па іншай версіі, гэта спрадвечнаславянскае слова, якое параўноўваюць з славац. smokva ‘чырвоная ягада’, smokvica ‘суніцы’, чэш. smok ‘сок раслін’, славен. smȏk ‘прыправа да хлеба’, ‘ялавічына’, серб. смо́к ‘прыправа; масла, сыр; ператопленыя сала і тлушч, якімі запраўляюць ежу’, балг. смок ‘пасоленае мяса’. Ілліч–Світыч (ЭИРЯ, 1962, 2, 73 і наст.) узнаўляе прасл. *smokъ ‘сакавітае вільготнае рэчыва, галоўным чынам расліннага паходжання’ (гл. смактаць), пры гэтым гоцкае слова лічыцца запазычаннем з славянскіх моў або незалежным запазычаннем з трэцяй крыніцы, гл. Бязлай, 3, 272–273; Скок, 3, 294. Аналагічна Сной₁, 585; Рэйзак, 585; Шустар-Шэўц, 1321–1322. Агляд версій гл. Глухак, 566.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ты́ква ‘від гародніны’ (Бес.), ‘посуд з гліны для алею’ (Ян.). Параўн. укр. ти́ква, ти́квиця ‘гарбуз’, ‘пасудзіна для вады, віна’; рус. ты́ква ‘гарбуз’, стараж.-рус. тыкы, тыкъвь, тыкъва, ц.-слав. тыкы, тыковь, тыкъве ‘тс’, польск. tykwa (zwyczajna) ‘гарлянка, Lagenaria vulgaris Ser.’, старое польск. таксама tykwia ‘тс’; ст.-польск. (XV ст.) tykwa ‘нейкі сорт груш’, ‘гарлянка’, ‘гурок, Cucumis sativus’, tykwa (włoska) ‘кавун, Citrullus vulg.’, каш. tëka, tëkva ‘вялікія прадаўгаватыя грушы’, славін. tëka ‘сорт асенніх груш’, чэш. tykev, мар. tykva ‘гарбуз’, славац. tekvica ‘тс’, ‘кабачок’; славен. tȋkva ‘гарбуз’, перан. ‘мазгаўня’, ‘бутэлька’, tikváča ‘чэрап’, tikveníca ‘сорт груш’, tȋkvešnica ‘нейкі сорт яблык’; харв. tȉkva, серб. ти̏ква ‘гарлянка’, ‘гарбуз’, ‘сасуд з гарбуза’, ‘сіфон для набірання віна з бочкі’, перан. ‘дурная мазгаўня’; макед. тиква ‘гарбуз’, ‘дурань’, балг. тѝква ‘тс’. Дапускаецца прасл. *tyky, *tykъve (якое не зусім яснае этымалагічна) ‘гарлянка’, ‘гарбуз’ ці падобныя да іх расліны, што паходзяць з паўднёвых краін. Назва, прынятая славянамі, магчыма, базіруецца на даіндаеўрапейскай (пелазгійскай) назве, роднаснай той назве, да якой узыходзяць ст.-грэч. σικύα ‘гарлянка, Lagenaria vulgatis’, σίκυος, σικός ‘гурок’, ‘дзікі гурок, Ecbarium elaterium’, лац. cucumis, cucumeris ‘тс’ (SEK, 5, 143; Бязлай, 4, 180), ficus, арм. t‘uz ‘тс’ (Фасмер, 4, 130; Гиндин, ЭИРЯ, 2, 1961, 88); Скок (3, 469) прыцягвае сюды яшчэ італ. zucca ‘гарбуз’, франц. дыял. tüko ‘тс’. Іліч-Світыч (ЭИРЯ, 1, 21) выказвае ідэю аб славянскім паходжанні слова тыква, супастаўляючы яго з *tykati ‘тыкаць’, *tyky ‘тычкі, слупы’, матывуючы тым, што гарбузы сеяліся ўздоўж платоў, за якія яны чапляліся, і віселі на іх. Агляд версій гл. ESJSt, 17, 1002; Арол, 4, 125.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)