пячку́р, печкура́, мн. печкуры́, печкуро́ў, м.

Невялікая рачная рыба сямейства карпавых.

|| прым. печкуры́ны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пячку́р

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пячку́р печкуры́
Р. печкура́ печкуро́ў
Д. печкуру́ печкура́м
В. печкура́ печкуро́ў
Т. печкуро́м печкура́мі
М. печкуры́ печкура́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пячку́р (род. печкура́) м., зоол. песка́рь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пячку́р, печкура, м.

1. Невялікая рачная рыба сямейства карпавых. Шараватыя печкуры капашыліся чародкамі на пяску. Броўка.

2. Абл. Пячнік. Старанна печкуры кладуць цагліны, Загнетак выведуць, правесяць Шнур. Куляшоў. Забаставалі печкуры на новай майстэрні. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пячку́р1 ’невялікая рачная рыба, Gobio gobio (L.), Cottus gobio L.’ (Жук., ТСБМ, Янк. 1), печку́р ’тс’ (ТС); сюды ж пячку́рыцца ’жыраваць’; параўн. укр. пічку́р ’тс’, рус. печку́р ’тс’, славен. piškúr ’рыба Cobitis fossilis, Petromyzon fluviatilis’, серб. пи̏шкур ’тс’. Відаць, у выніку збліжэння пяску́р ці піску́р (гл.) да пячо́ра, пячу́ра ’ямка ў рацэ; падмыты бераг’: ракі і рыбы вядуцца ў печорах (Бір.), параўн. аналагічнае пячку́р, печку́р ’берагавая ластаўка’, пячу́рка, пячу́рнік ’тс’ (ТС; ЛА, 1), гл. таксама ЕСУМ, 4, 420. Паўднёваславянскія словы ў выніку фанетычных дыялектных змен першапачатковага *piskorʼь ад *piskati (гл. пішчаць, піск), параўн. Бязлай, 3, 43; Сной₂, 518. Гл. пяшкур.

Пячку́р2 ’пячнік’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Гарэц., Касп., Др.-Падб., Юрч., Мат. Маг.); параўн. укр. пічку́р ’качагар, апальнік’. Паводле Блесэ (SB, 5, 17), з літ. pečkuris ’качагар’, што цяжка давесці (Лаўчутэ, Балтизмы, 147). Відаць, нельга разглядаць асобна ад пячку́р, печку́р ’хто любіць ляжаць на печы’ (Сцяшк., Др.-Падб., ТС), пячку́р ’лянівы кот, які не ловіць мышэй’ (дубр., ушац., Жыв. НС); хутчэй за ўсё, ад пе́чка, памянш. да печ (гл.) пад уплывам пячу́рка ’ніша ў печы для сушэння’, параўн. пячу́рнік ’хто любіць ляжаць на печы’ (Варл.), пячу́р ’тс’ (Сцяцко, НЛС). Гл. пячка́р. Украінскае слова выводзяць з печ і ку́рити (гл. курыць), параўн. і смалаку́р, гл. ЕСУМ, 4, 420.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

печкуры́ны гл. пячкур.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

песка́рь зоол. пячку́р, род. печкура́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

быстра́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Невялікая прэснаводная рыба сямейства карпавых. У Нёман праніклі такія рыбы, як галавень, жэрах, подуст, пячкур, марона, быстранка, рыбец, гарчак і інш. «Весці».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пяку́р ’пячнік’ (ЛА, 3). Няясна. Магчыма, з пячку́р ’тс’ (гл.) з пропускам ч, каб адрозніць ад пячкур (назва рыбы, гл.), або з пячкур ’пячнік’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піску́р ’уюн, Misgurnus fossilis’ (гродз., Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл.; шчуч., гродз., ЛА, 1), пыскурпячкур’ (Сл. Брэс.), укр. ппскур, чэш. дыял. piskura, славен. piškurпячкур’, серб. пишкур ’тс’. Да пішчаць, піск (гл.). Суф. ‑ур, як у пячкур (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)