вар’яце́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. вар’яце́ю вар’яце́ем
2-я ас. вар’яце́еш вар’яце́еце
3-я ас. вар’яце́е вар’яце́юць
Прошлы час
м. вар’яце́ў вар’яце́лі
ж. вар’яце́ла
н. вар’яце́ла
Дзеепрыслоўе
цяп. час вар’яце́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вар’яце́ць несов.

1. сходи́ть с ума́;

2. беснова́ться, беси́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вар’яце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

1. Траціць розум, даходзіць да псіхічнага расстройства.

2. перан. Бурна і хаатычна праяўляцца. Громы з перунамі вар’яцелі, зліваючыся ў адну суцэльную кананаду. Якімовіч. Вар’яцеў.. Сож. Шалела завіруха, Маланкі бліскалі, а дождж, А град сек доўга, глуха. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вар’яце́нне, ‑я, н.

Стан паводле знач. дзеясл. вар’яцець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бажаво́ліць ’непамерна многа хацець’ (Нас., Бяльк.), бажаво́льны ’пераборлівы, вычварны’ (Нас.), бажаволле ’непамернае жаданне’ (Нас., Бяльк., Др.-Падб., Гарэц.). Параўн. рус. божево́литься ’шалець, вар’яцець’, божево́льный ’звар’яцелы; злосны, наравісты’, укр. божеві́лля ’вар’яцтва’, божеві́льний ’звар’яцелы’, божево́літивар’яцець’. У аснове гэтай табуістычнай назвы (розныя хваробы, вар’яцтва часта эўфемістычна называюцца божымі) ляжыць выраз божая воля (вар’яцтва — гэта тое, што бывае па божай волі). У бел. мове першапачатковая семантыка некалькі змянілася (’вар’яцтва’ → ’непамернае жаданне’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трапе́ць ’баяцца, шалець ад страху’ (дзярж., Нар. сл.), ’станавіцца безразважным, праяўляць нястрыманасць, шаленства’ (Кал.). Непаўнагалосная форма, суадносная з рус. торопе́ть ’бянтэжыцца, пужацца’ (гл. тарапіцца2). Відаць, скарочанае ад трапе́нецьвар’яцець, дурэць’ (гл. трапенне, трапёны) або дзеяслоў працяглага дзеяння ад трапіць2 (гл.). Малапераканальнае па фанетычных прычынах вывядзенне слова з літ. drebė́ti ’дрыжэць, трасціся’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 133).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трапёны ’няўрымслівы’ (Сцяшк. Сл.; карэліц., шчуч., З нар. сл.), трапе́нё ’ліха, хвароба’ (Арх. Бяльк.), трапе́ньне ’трапятанне’: няхай яго трапеньне возьме (Касп.), сюды ж трапе́нецьвар’яцець, дурэць (ад гарэлкі)’ (Шат.), трапя́нка (trapiánka) ’баба, якая вышла з раўнавагі ад злосці ці ад надзвычайных жартаў’ (Варл.), трапе́няц ’неспакойны, хуткі ў дзеяннях чалавек’ (баран., Сл. Брэс.). З польск. utrapiony ’неспакойны, надакучлівы’, utrapienie ’прыкрасць, непрыемнасць’, trapienie ’непакой, хваляванне’, utrapieniec ’нязносны, нясцерпны хлопец’, у якіх ‑ra‑ замест ‑ro‑ пад уплывам старачэшскай мовы. У XV ст. ў старапольскай мове было таксама і tropić ’турбаваць, праследаваць, не даваць пакою’, utropić ’тс’, utropiony ’адурэлы, ап’янелы’ (Варш. сл.; Брукнер, 596; Борысь, 640). Гл. трапіць2. Параўн. тарапі́цца2, тарапя́нка, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бла́зан. Рус. дыял. бла́зень ’прастафіля; дурнаваты; жартаўнік’, укр. бла́зень ’дурань’, польск. błazen, чэш. blázen ’вар’ят; дурны і г. д.’ Сюды ж дзеяслоў *blazniti ’абдурыць, дурыць, вар’яцець’. Ст.-рус., ст.-слав. блазнъ ’памылка’. Усё да праслав. blazniti ’памыляцца; дурыць’, blaznъ ’памылка, спакушэнне і г. д.’ З першапачатковага абстрактнага значэння развілося потым больш канкрэтнае ’дурань, вар’ят, звар’яцелы’ (параўн. развіццё значэння ў blędь: ст.-слав. яшчэ ’памылка і да т. п.’, а ва ўсх.-слав. мовах і ’meretrix’). Этымалогія прасл. blazniti, blaznъ не вельмі ясная. Можа, да лат. blāzt ’мігаць’, blāzma ’міганне, бліск, водбліск’. Гл. Фасмер, 1, 171–172 (там і агляд іншых версій); Брукнер, 30; Бернекер, 59; Слаўскі, 1, 36; Махэк₂, 55; Рудніцкі, 142. Ст.-бел. блазен, блазан Булыка (Запазыч.) лічыць паланізмам. Сюды далей адносяцца: бла́зан ’свавольнік’ (Сцяшк. МГ), бла́зен ’малакасос’ (Нас., Касп.), бла́зян ’падлетак’ (Сцяшк. МГ), ’малакасос’ (Шат.), бла́зні ’малеча’ (Бяльк.), блазню́к ’малалетак’ (Бяльк.), блазно́та ’малады, малы’ (Бяльк.), ’дзетвара’ (Нас., Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віля́ць ’махаць, хістаць, паварочваючы збоку’; ’рухацца па звілістай лініі’; ’ухіляцца ад прамога адказу, хітрыць, падманваць’ (Нас., КТС, БРС, Шат., КЭС, лаг.). Укр. виляти ’віляць (напр., хвастом)’; ’ухіляцца ад працы’; ’весяліцца, гуляць, ганяцца’, рус. варон., валаг. вилять ’зварочваць з дарогі’; ’гойсаць, шныраць, ухіляцца, пазбягаць каго-небудзь’; ’кідацца з боку ў бок’; ’ухіляцца з прамога шляху, хітрыць’, ви́ля ’нясталы чалавек, ветрагон’, польск. wilać ’махаць (хвастом)’, уст. wilać się ’віцца (аб дыме)’. Іншыя славянскія адпаведнікі семантычна звязаны больш з прасл. лексемай vila ’міфічная істота, фея, русалка’; ’вар’ятка’; ’вядзьмарка, чараўніца’, польск. wiłować ’шалець, вар’яцець, губляць галаву’, чэш. vilniti ’быць юрлівым’, ст.-чэш. vilovati ’дрэнна паступаць, распутнічаць’, макед. вилнее ’бушаваць, бясчынстваваць’, чым з віляць, ад якой яны фармальна адрозніваюцца. Таму можна дапусціць інавацыю ўсх.-слав. *виляти, якое, відаць, з’яўляецца роднасным ад літ. уст. vìlti ’здраджваць’ (Атрэмбскі, 2, 33), vilióti ’вабіць, падманваць, спакушаць’, apvìlti ’падманваць, расчароўваць’, vỹlius ’падман, спакушэнне, каварства’. Шанскі (1, В, 99); Пелікан (LF, 1929, 56, 244), Фасмер (1, 315), Брандт (РФВ, 18, 8), Младэнаў (66), КЭСРЯ (81) мяркуюць, што лексема з’яўляецца суфіксальным дэрыватам ад вилыи ’завілісты, пакручасты’ (< *вить і суф. ‑л‑). Петарсан (AfslPh, 36, 152) звязвае лексему вилять са ст.-інд. vḗllati ’хістаецца’, vēllitas ’хвалісты, гарбаты’, пракр. velli, vellā ’павеўная расліна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ум м.

1. ро́зум, -му м.;

склад ума́ склад ро́зуму;

здра́вый ум здаро́вы (разва́жны) ро́зум;

челове́к с умо́м чалаве́к з ро́зумам;

2. чаще мн. (общественная мысль) ро́зум, -му м.; (грама́дская) свядо́масць, грама́дская ду́мка; (общество) грама́дства, -ва ср.; (люди) лю́дзі, -дзе́й ед. нет;

броже́ние в ума́х хвалява́нне грама́дскай ду́мкі;

направле́ние умо́в кіру́нак (грама́дскай) свядо́масці, грама́дскай ду́мкі;

настрое́ние умо́в настро́й грама́дскай ду́мкі (грама́дства, людзе́й);

3. (мыслитель) ро́зум, -му м.;

лу́чшие умы́ челове́чества ле́пшыя ро́зумы чалаве́цтва;

све́тлый ум све́тлы ро́зум;

без ума́ быть (от кого-, чего-л.) у захапле́нні быць, тра́ціць ро́зум (вар’яце́ць) (ад каго-, чаго-небудзь);

бра́ться за ум бра́цца за ро́зум;

(быть) в уме́ мець ро́зум;

в уме́ ли ты? ці ма́еш ты ро́зум?;

в здра́вом уме́ и твёрдой па́мяти пры сваі́м ро́зуме і цвёрдай па́мяці;

вы́жить из ума́ вы́жыць з ро́зуму, здурне́ць;

держа́ть в уме́ трыма́ць у галаве́, по́мніць;

из ума́ вон з ро́зуму сышло́; з галавы́ вы́лецела;

за́дним умо́м кре́пок мо́цны за́днім ро́зумам;

коро́ткий ум каро́ткі ро́зум;

на ум наста́вить даве́сці да ро́зуму, вы́весці на пра́вільную даро́гу;

на уме́ (в уме́) наўме́, у ду́мках, у галаве́;

и в уме́ не́ было і наўме́ (і ў ду́мках, і ў галаве́) не было́;

и на ум нейдёт і ў галаву́ не ідзе́ (не ле́зе);

у него́ друго́е на уме́ у яго́ і́ншае наўме́ (у ду́мках, у галаве́);

у него́ что на уме́, то и на языке́ у яго́ што наўме́ (у галаве́), то́е і на языку́; ён што ду́мае, то́е і гаво́рыць;

не его́ (моего́, твоего́) ума́ де́ло не з яго́ (з маі́м, з тваі́м) ро́зумам (рабі́ць што-не́будзь, разважа́ць пра што-не́будзь); не яго́ (мая́, твая́) спра́ва;

не в по́лном уме́ не ў по́ўным ро́зуме;

(не) в своём уме́ (не) пры сваі́м ро́зуме;

в уме́ (считать, прикинуть) у галаве́;

счёт в уме́ падлі́к у галаве́;

не выхо́дит из ума́ не выхо́дзіць з галавы́;

от большо́го ума́ ад вялі́кага ро́зуму;

повреди́ться в уме́ крану́цца з ро́зуму;

повреждённый в уме́ ненарма́льны, вар’я́т;

раски́нуть умо́м паварушы́ць мазга́мі;

с умо́м з ро́зумам;

свести́ с ума́ з ро́зуму зве́сці;

сойти́ с ума́ звар’яце́ць, стра́ціць ро́зум, з глу́зду з’е́хаць;

вы с ума́ сошли́! вы звар’яце́лі!;

он (она́) себе́ на уме́ ён (яна́) хі́тры (хі́трая), яго́е́) не ашука́еш;

ско́лько голо́в, сто́лько умо́в што галава́, то і ро́зум;

те́рять ум тра́ціць ро́зум;

ум за ра́зум захо́дит ро́зум за ро́зум захо́дзіць;

ум хорошо́, а два лу́чше адна́ галава́ до́бра, а дзве яшчэ́ лепш;

ума́ не приложу́ ро́зуму не дабяру́;

ума́ пала́та ве́льмі разу́мны;

научи́ться уму́а́зуму навучы́цца ро́зуму;

уму́ непостижи́мо ро́зуму недасту́пна, ро́зум не мо́жа зне́сці, незразуме́ла;

уму́ помраче́ние про́ста дзі́ва.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)