Трапе́ць ’баяцца, шалець ад страху’ (дзярж., Нар. сл.), ’станавіцца безразважным, праяўляць нястрыманасць, шаленства’ (Кал.). Непаўнагалосная форма, суадносная з рус. торопе́ть ’бянтэжыцца, пужацца’ (гл. тарапіцца 2). Відаць, скарочанае ад трапе́нець ’вар’яцець, дурэць’ (гл. трапенне, трапёны) або дзеяслоў працяглага дзеяння ад трапіць 2 (гл.). Малапераканальнае па фанетычных прычынах вывядзенне слова з літ. drebė́ti ’дрыжэць, трасціся’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 133).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)