Напе́рва ’спачатку’ (в.-дзвін., Шатал.), на́перва (наперво) ’тс’ (Нас.). Са спалучэння на і *перво, він. скл. н. р. ад лічэбніка *pьrvъ, відаць, спачатку ў складзе сінтагмы тыпу *na pьrvo vermę ’першапачаткова’, з якой ў выніку страты апошняга элемента (= семантычная кандэнсацыя) узнікла канструкцыя, што пазней ператварылася ў прыслоўе. Параўн. ідэнтычнае па структуры напе́ршо ’перш-наперш’ (лях., Сл. ПЗБ) ад першы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Напроці, напроціў ’насупраць; насустрач’ (Яруш., Сл. ПЗБ, Жд. 2, Мат. Гом., ТС), ’насуперак’ (Янк. 1, ТС, Сл. ПЗБ, ТС), ’у параўнанні’ (Мал., ТС), ’перад’: напроці дня (лельч., Нар. лекс., ТС), ’да’: Нема напроціў кого отозвацца (ТС), ’за, па’: напроці ягод едзе (ТС), напроця ’насупраць’ (Юрч.), напроць ’насупраць, насуперак’ (Яруш., Сл. ПЗБ, Жыв. сл.), напроціўку ’тс’ (Нас.). Да проці, проціў (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наўсцяж ’на працягу, на ўсёй працягласці’ (Нас.), ’цугам; кругам, суцэльнай паласой, сцяной, кальцом’ (Гарэц.), ’адзін за адным, гужам, цугам (пра коней)’ (Мал.), ’адзін за адным, выцягнуўшыся (пра бег коней)’ (Янк. 2), ’насцеж’ (Сл. ПЗБ), укр. навстяж, навстіж ’тс’. Гл. усцяж ’удоўж, на працягу’; значэнне ’насцеж’ узнікла ў выніку збліжэння блізкіх па гучанню слоў (Шуба, Прыслоўе, 116), параўн. наўсцеж ’насцеж’ (Ян., ТС), гл. насцеж.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кама́нда ’кароткі вусны загад камандзіра па ўстаноўленай форме’, ’вайсковае падраздзяленне, часова выдзеленая вайсковая часць спецыяльнага прызначэння’ (ТСБМ, Яруш.). Найбольш верагодна, што лексема з’яўляецца запазычаннем з рус. мовы, дзе ўжываецца з пач. XVIII ст. У рус. з ням. Kommando ’каманда’ (або гал.) або франц. commande ’тс’ < с.-лац. com(m)enda ’намесніцтва’ < лац. commendō ’давяраю, даручаю’ (Фасмер, 2, 300; Шанскі, 2 (К), 222).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баю́р ’гурба снегу’ (зах.-палес., Талстой, Геогр., 233). Асцярожна можна параўнаць з укр. (праўда, не вельмі добра дакументаваным словам) баю́ра ’пагорак’ (Піскуноў, Словарь). Слова няяснага паходжання. Талстой, там жа, з запытаннем, вылучае дзве магчымасці тлумачэння: 1) энантыёсемія па прынцыпу ’верх’ ⟷ ’ніз’ (параўн. зах.-палес. баю́ра ’штучная яма’); 2) нейкая сувязь (запазычанне) з тур. bayır ’узгорак, пагорак’ (што дало, дарэчы, байра́к, гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Марда́сы, мырда́сы ’нос і губы’, ’твар’, ’хара’ (Нік., Оч., Растарг., Нас., Шат.), марда́сты ’таўстагубы’ (Нас.), ’мардаты, таўстаморды’ (ТСБМ, Нас.), ’вялікагаловы (пра саву)’ (іўеў., Сл. ПЗБ). Укр. морда́с ’аплявуха’, рус. перм. морда́с ’твар’, смал., пск. мордасина ’морда, хара’, паўн.-каўк., раст. морда́сы ’шчокі’, кубан., пск., смал. ’скулы’, ’вушы’, паўд. морда́сить ’біць па твары’. Да морда (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 195.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Навы́дла ’падобна, накшталт’ (Гарэц.), параўн. рус. смал. наудла ’тс’: Рыба наудла змеи (СРНГ). Няясна, другая частка слова вельмі падобна да заканчэння слова наводлепа’ (гл.), якое ўтворана пры дапамозе прыназоўніка на- і -водле, што ўзыходзіць да агульнаслав. vodle/vodli (< i‑dьl‑/‑dьlg‑), гл. доўгі (ESSJ SG, 2, 203, 265); тады на + (в)одле з фанетычнымі пераўтварэннямі, характэрнымі для гаворак усходу Беларусі. Параўн. навідлуг.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́йда ’знайдыш’ (Гарэц.), ’прайдзісвет’ (Жд. 1), ’нахабная, непаседлівая, назола’ (Бяльк.), ’гаваркая жанчына’ (ветк., Мат. Гом.), ’жанчына, якая любіць хадзіць па хатах’ (жлоб., Жыв. сл.), ’распусная жанчына’ (Яўс.), а таксама на́йдыш ’знайдыш’ (суфікс ‑ыш, гл. Карскі 2–3, 38). Усе экспрэсіўныя значэнні, відаць, на аснове першаснага ’знайдыш’, параўн. заўвагу Насовіча да слова найдыш — «употребл. как ругат. слово на возрастного» (Нас.). Ад найсці́ ’знайсці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пазёмка1 ’замець’ (ТСБМ, Янк. 3., Інстр. I). Рус. позёмка. Суфіксальнае вытворнае ад словазлучэння па земі (параўн. корань zem‑ у словах пазём, чарназём і інш.).

Пазёмка2 звычайна толькі мн. пазёмкі ’суніцы’ (ТСБМ, Янк., Яруш., Гарэц., Сцяшк., Кіс., Бесс., Мат. Гом.), пазёмкі, пазю́мкі, позі́нкі ’тс’ (Сл. ПЗБ). Рус. пазе́мка, польск. poziomka ’тс’. Гл. пазёмка1, у бел., відаць, з польск.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Парэ́чкі ’кустовая ягадная расліна сямейства агрэставых; ягады гэтай расліны’. Рус. смал. поре́чка ’чырвоныя парэчкі’, укр. порі́чки ’чырвоныя парэчкі’, польск. porzeczka ’парэчкі’. Да рака, таму што ў дзікім выглядзе расце па берагах рэк (гл. Махэк, Jména rostl., 99). Утворана конфіксам po‑ + ‑ька. Статус беларускага слова вызначыць цяжка. Хутчэй за ўсё пранікненне з польскай мовы, якое выцесніла ўсх.-слав. смародзіна (гл.). Параўн. Мяркулава, Очерки, 221.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)