Напе́рва ’спачатку’ (в.-дзвін., Шатал.), на́перва (наперво) ’тс’ (Нас.). Са спалучэння на і *перво, він. скл. н. р. ад лічэбніка *pьrvъ, відаць, спачатку ў складзе сінтагмы тыпу *na pьrvo vermę ’першапачаткова’, з якой ў выніку страты апошняга элемента (= семантычная кандэнсацыя) узнікла канструкцыя, што пазней ператварылася ў прыслоўе. Параўн. ідэнтычнае па структуры напе́ршо ’перш-наперш’ (лях., Сл. ПЗБ) ад першы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)