Агу́льны, агулам ’супольна’, агул ’гурт’ (Нас., Др.-Падб.), ’круг’ (Яруш.), ст.-бел. огуломъ (1579) (Нас. гіст.), укр. вогул ’талака’, огулом ’агулам’, рус. огул, огулом, польск. ogół, ogółem, ст.-польск. oguł. Нельга разглядаць польскія словы як крыніцу ўсходнеславянскіх, паколькі ó < u (Развадоўскі, Wybór, 1, 300). Няма таксама іншых аргументаў у карысць запазычання насуперак Фартунатаву, BB, 6, 218 і Ягічу, AfslPh, 17, 292. Фартунатаў звязвае з разглядаемай групай слоў ц.-слав. глота ’натоўп’ (< gъlota, параўн. балг. глота ’чарада, натоўп’, серб.-харв. гло̏та ’сям’я, галота’, славен. gtota ’мноства’) і ст.-інд. gaṇáḥ ’натоўп’ і голы (праз такія формы, як чэш. zhola ’поўнасцю’). Не выключана, аднак, сувязь агул з прасл. gъlota (< gъl‑ota). Больш верагодным здаецца агул да гуляць (гл.) (Бернекер, 1, 361). Сумненне тут выключна семантычнага характару. Наступная семантычная паралель, магчыма, пацвярджае сутнасць гэтага супастаўлення. Прасл. kolo ’кола’ мае па розных дыялектах наступныя найбольш пашыраныя значэнні: ’круг, гурт, грамада, танец’, ст.-грэч. κύκλος мае тыя ж значэнні. Так, бел. агул ’круг, гурт’ можна генетычна звязаць з бел. гуляць ’іграць, танцаваць (штосьці рабіць калектыўна)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жаля́зка 1 (ТСБМ), жале́зка (Нас.) ’лязо (нажа, гэбля і г. д.)’. Рус. алан., валаг. желе́зка ’частка гэбля’, абл. желе́зко ’жалезны наканечнік, лязо, вастрыё’. Форма з ‑я‑ з польск. żelazko ’жалезныя часткі розных прадметаў’ (Сцяц. Словаўтв., 123). Форма, зафіксаваная Насовічам, — руска-беларускае ўтварэнне ад назоўніка жалеза з памянш. суфіксам ‑к‑а. Параўн. чэш. želízko, славац. želiezko, славен. želę́zo ’лязо, наканечнік'

Жаля́зка 2 (ТСБМ), жале́зка (Нас.), зале́зка (Байк. і Некр.), зяле́зка (Гарэц.) ’прас’. З польск. żelazko ’тс’, безумоўна, форма жаля́зка (Сцяц. Словаўтв., 123). Форму желѣзко, якую дае Насовіч (154), магчыма тлумачыць як трансфармаваны на ўсх.-слав. лад паланізм або як незалежнае ўсх.-слав. утварэнне (у адрозненне ад жаля́зка 1 не зафіксавана адпаведнае рус. слова, што зніжае верагоднасць уласна ўсх.-слав. утварэння). Слова пашырана, апрача польск., у н.-луж. zelezko ’прас’, а ў в.-луж. želežko ’жалезны стрыжань — укладыш у прас’. Славен. želę́zo, палаб. zilʼozü маюць значэнне ’прас’. Усе гэтыя мовы мелі сувязь з ням., а паколькі ў герм. мовах слова са значэннем ’жалеза’ выкарыстоўвалася і ў значэнні ’прас’, магчыма, што польск. трэба лічыць калькай, хаця не выключана і ўтварэнне (пераасэнсаванне) на слав. глебе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Загугу́ля ’бульбяная бабка’ (Мат. Гом.). Рус. загогу́ля ’выгін, крывізна’, дыял. ’патаўшчэнне’, перан. дыял. ’нешта незвычайнае, манернае (выраз, чалавек)’. Фасмер (2, 73) тлумачыць загогулина з гогуля, якое параўноўваецца з польск. gogólła ’зерне плода’ (у Слаўскага, 1, 310, gogołka ’завязь’). Для бел. значэння істотна ўлічыць рус. алан. гого́лька ’талакно на вадзе з маслам’, гого́лья ’камячкі мукі ў рэдкім растворы з аўса для бліноў’, балг. гага́лка ’від галубцоў’ (Гераў). Слаўскі лічыць, што ў gogołka рэдуплікацыя тыпу по‑пел. Сярод паралелей без рэдуплікацыі галушка (гл.). Першапачатковы корань, па Слаўскаму, *gol‑ ’нешта голае’. Семантычна гэта не бездакорна. Параўн. яшчэ рус. дан. гугу́ля ’груз’. Ці не трэба ў назвах ежы ўбачыць значэнне ’нешта патоўшчанае, як гуз’, якое можа быць зыходным і для назваў завязі ў польск. і чэш., мар. gagalka ’завязь’, балг. дыял. гага́лка ’авечы кал у выглядзе галачак’, гоголица ’друк з натуральнай булавешкай’? Параўн. таксама гуля, гула, гуз, гала. Тады рэдуплікацыя «ўзмацняе» першаснае значэнне ’патаўшчэнне, жаўлак, гуз’, як і прэфіксацыя: гу́ля ’гуз, шар, гала’ > гугу́ля > загугу́ля. Гуля, гула з прасл. gula. Трубачоў, Эт. сл., 7, 169–170; БЕР, 1, 222, 259; Махэк₂, 148.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кажу́рно ’аўчыны’ (віл., Сл. паўн.-зах.). Адпаведнікаў быццам бы няма. На магчымы экспрэсіўны характар бел. слова ўказваюць тэксты: «На няшытыя аўчыны казалі кажурно. Шапкі шыюць з кажурна. Кавалкі кажурна валяюцца» (Сл. паўн.-зах., 359). Можна параўнаць з вядомымі на Тураўшчыне собарно, кожушно (гл.). Можна меркаваць аб экспрэсіўнай ‑н‑о‑суфіксацыі (кажурно < кажура ’скура, кусок аўчыны’), аднак, параўн. чобурна (< чобаты, тураў., Цыхун, вусн. паведамл.), у меншай меры собарно (< сабака), якія могуць сведчыць аб ускладненым суфіксе (‑арн‑о/‑урн‑о). Што датычыцца генезіса гэтага суфікса, ён, відаць, утварыўся ў выніку дэкампазіцыі структур, дзе ‑ур‑ суфікс з адценнем экспрэсіўнасці (магчыма, наватворам быў не суфікс ‑урн‑о, а толькі ‑рн‑о, параўн. собарно), а ‑н‑, н‑а, н‑я вядомы ў некалькіх прыкладах таксама экспрэсіўны суфікс. Параўн. да першага ваўчура (< воўк), да другога — мална, мяльня ’пустамеля’, аддзеяслоўныя ўтварэнні, гл. Сцяцко, Афікс. наз., 58, сабачня і інш. Канчатак можа тлумачыцца па-рознаму, аднак звяртае на сябе ўвагу рыфмоўка ў прымаўках: укр. «Душно! — Скинь кожушно» і бел. тураў.: «Як душно, то скідай кожушно, а як холодно, то адзевай лайно».

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каќорыце ’кукуруза, Zea mays’ (паўн., КЭС). Відаць, зб. форма ад какарыца (або какорыца?) ’кукуруза’. Падобныяформы адзначаны Віленскім слоўнікам: kokoryca і ў Ліндэ: kukuryca ’Zea mays’. Слаўскі (3, 337) адзначае, што яшчэ ў XVIII ст.-польск. назвы адчуваліся як усх.-слав. выраз. Укр. дыял. кукуріца, кукуриця, в.-луж., н.-луж. kukurica, чэш. kukurice, славац. kukurica, славен. kukuríca, kukoríca, kokorica, серб.-харв. кукурница. Вандроўны тэрмін не вельмі яснага паходжання, верагодпа, экспансія тэрміна разам з рэаліяй. На поўначы, магчыма, ад паўднёвых славян. Адносна этымалогіі Слаўскі (там жа) мяркуе, што, сапраўды, нельга, як аб гэтым пісаў Бернекер (1, 640–641 і інш.), выключыць паходжанне слова на слав. глебе. Ён звяртае ўвагу на тое, што найбольш частая ў слав. мовах форма kukurica праяўляе дзіўнае падабенства да слав. тэрмінаў для раслін з асновамі *kokor‑: *kukur‑. Галоўнай перашкодай да версіі аб слав. паходжанні слоў, якія абазначаюць кукурузу, з’яўляецца словаўтварэнне, і калі вышэй прыведзеныя формы можна неяк вытлумачыць на слав. глебе, то шырока прадстаўленне лексемы кукуруза, кукурудза нельга разглядаць у такім аспекце. Агляд версій пад кукуруза (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пот 1 ’вадкасць, вылучаемая падскурнымі залозамі’, ’вільготны налёт на прадметах’ (ТСБМ: пух., бяроз., КЭС; драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.; Сл. ПЗБ, Ян., ТС, Бяльк.), ст.-бел. пот (Сл. Скар.), сюды ж путкі ’потны’ (Нас., Касп., Байк. і Некр.). Параўн. укр. піт, рус. пот, польск. pot, в.-луж. pót, чэш. pot, славац. pot, славен. pȏt, серб. по̏т, харв. pôt, балг. пот, макед. пот, ст.-слав. потъ ’тс’. Няма адпаведнікаў у балтыйскіх мовах. Агульнапрынятая этымалогія (Міклашыч, 260; Махэк₂, 474; Скок, 3, 17; Фасмер, 3, 343; Голуб-Копечны, 288; Шустар-Шэўц, 2, 1141; Бязлай, 3, 94) ад *pok‑/*pek‑ (што звязана з пячы, гл.) > *pok‑tъ (дзе ‑іь‑ — суфікс, як у мост, молат і пад.) > *potъ. Даслоўна азначае ’выпек’, ’вынік перагрэву’. Семантычна блізкія н.-луж. znoj ’пот’, ст.-слав. варъ/вара ’тс’.

Пот 2 ’воск’ (Анох.). Звязана з уяўленнем пра тое, што воск так выдзяляецца ў пчол, як пот з цела чалавека: пчолы воск поцяць. Гл. пот 1.

Пот 3 ’рыжы, непрыдатны асадак у дзёгці’ (Бяльк.). Няясна. Магчыма, да под ’ніз’ (гл.)

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́сташ ’пустка, незанятае месца’ (ТСБМ, Нас., Бяльк.), ’незасеянае поле’ (Ян.), ’няўдобіца’ (ЛА, 2; Сл. ПЗБ), ’абложная зямля’ (ДАБМ, камент., 858), ’вытачанае месца’ (добр., Мат. Гом.), ’неўрадлівае поле’ (чавус., Мат. Маг.), пусто́ша ’запушчанае, занядбанае месца’ (Гарэц., Др.), пусташа́ ’пустэча’ (бялын., Нар. сл.), укр. пу́стош ’тс’, рус. пустошь ’тс’, польск. pustosz ’тс’, чэш. pustoš ’тс’, серб. пу̏сто̑ш ’тс’, харв. pústoš ’тс’, балг. пу́стош ’тс’, макед. пустош ’пустыннае, бязлюднае месца’, ст.-слав. поустошь (Супрасльскі рук.). Прасл. *pustošь утворана ад *pustъ ’пусты’ (гл.); дзеясловы пусто́шыць ’апусташаць, прыводзіць да запусцення’ (Нас., Шат.), pustašýć ’знішчаць’ (Варл.) хутчэй за ўсё вытворныя, таксама як і ўкр. пусто́шити ’апусташаць’, польск. pustoszyć ’тс’ выводзяць з *pust‑ або як запазычанне з чэш. або ўсх.-слав. (Банькоўскі, 2, 966), чэш. pustošiti ’тс’ (ад pustoš, Махэк₂, 501), серб.-харв. pustòšiti ’тс’, славен. pustōšiti (< харв., Сной, 516), балг. пусто́ша ’тс’, макед. пустоши ’тс’. Аднак пустошэ́ць ’пусцець’ (Нас.) па фанетычных прычынах лічыцца запазычаннем з польск. pustoszeć, гл. Цвяткоў, Запіскі, 2, 56; апошняе, паводле Банькоўскага (2, 966), “даробленае” да pustoszyc ’апусташаць’. Падрабязна Куркіна, Зб. памяці Слаўскага, 155.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пучы́на ’ўздухавіна, крынічная мясціна’ (гарад., Нар. лекс.). Рэлікт прасл. проста, што захаваўся з такім значэннем на ўсходнеславянскай тэрыторыі, гл. Борысь, БЛ, 15, 52. Рус. пучина ’глыбіня, бездань, прорва; мора’, укр. пучина ’марская глыбіня, без-дань’, ст.-рус. пучина ’мора; бязмежжа; прорва, невычэрпная крыніца’, ст.-бел. пучина: в черъмнкмъ мори, пучиной покри ихъ (Скарына), Бярында тлумачыць як “глубокост(ь) морска … или широкость морскихъ водь”, што сведчыць пра ненароднасць слова (Німчук, Давньорус., 127). Усе названыя формы запазычаны са ст.-слав. плённа ’марская прастора, глыбіні мора, акіян; бездань, прорва’, параўн. таксама балг. пучина ’бездань, прорва; цясніна’, макед. пучина ’адкрытае мора, марская прастора’, серб.-харв. пучина ’адкрытае, шырокае мора; небасхіл; поле; сярэдзіна лета, зімы’, славен. pęčina ’адкрытае мора’ (запазычана са ст.-слав. або серб.-харв., гл. Бязлай, 3, 67). Выводзіцца з *рок‑ (гл. пук) як абстрактны назоўнік з суфіксам ‑ina (Скок, 3, 66), параўн. бел. пук неба (Нар. Гом.), пук зімы (Варл.), а таксама серб.-харв. пу́котина ’шчыліна’ (Фасмер, 3, 415); звязана з пучыць (гл.) < *počiti ’павялічвацца, пашырацца; трэскацца’ (Глухак, 511; Чарных, 2, 86); семантычна блізкія утварэнні харв. рис ’шчыліна, правал’, рум. puf ’яма; студня’ (< слав.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расе́я ’Расія, Вялікаросія’ (Байк. і Некр.); сюды ж Расейшчына ’тс’, расе́йскі ’расійскі, рускі’ (Байк. і Некр.), росе́йка ’прыежджая з Расіі’ (ТС). Параўн. рус. дыял. Росе́я, сіб. росе́ец, росе́йцы ’людзі, прышлыя з цэнтральнай Расіі’. Магчыма, запазычана з рускіх дыялектаў, а не праз пісьмовыя крыніцы, бо ў апошніх амаль не сустракаецца, не выключае і самастойнае ўтварэнне. Не нясе абражальнай семантыкі. Лічылася на Русі першасным, “народным” словам у адрозненні ад штучнай назвы Расія (Россия), што распаўсюджваецца ў Масковіі з пачатку XVI ст. як слова высокага стылю непасрэдна пад уплывам грэч. Ρως, Ρωσσία ў асяроддзі, дзе валодалі грэчаскай мовай, з патрыяршай канцылярыі ў Канстанцінопалі (Фасмер, 3, 505). Чаргаванне е/і, імаверна, залежыла ад націску і адпавядала фанетычнаму чаргаванню, пазней знікламу, параўн. Еўла́мпія — Лампе́я, рус. ли́лия — бел. ліле́я, падобна, як Індыя — індзеец, маглі ўтварыцца асабовыя формы Расія — расе́ец, расе́йка; параўн. таксама варажы́ць — варожэ́я, варажэ́йка, падары́ць — падарэ́йка ’жабрак’ і інш. (Сцяцко, Афікс. наз., 36, 37). Пэўнай мадэллю маглі паслужыць жаночыя імёны тыпу Саламея, Пелагея, Надзея, суадносныя з мужчынскімі імёнамі на ‑ей, накшталт Цімафей, Аляксей. Гл. падрабязней Кур’ян, Роднае слова, 2005, 4, 24.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сердава́ць ‘адчуваць раздражненне, гнеў на каго-небудзь, злаваць’ (ТСБМ, Нас., Касп., Байк. і Некр., Раст., Шат.), сердава́цца тс’ (Нас.), сердо́ваць ‘тс’ (ТС). Укр. сердува́ти ‘тс’. Дзеяслоў з суф. ‑ова‑ ад се́рдзіць ‘злаваць’ (Нас.), што да прасл. *sьrdati (sę) параўн. укр. се́рдити, рус. серди́ть, рус.-ц.-слав. сръдити, польск. sierdzić się, ст.-чэш. srditi sě ‘шалець, лютаваць’, серб.-харв. срдити се, славен. srdíti se ‘злавацца’, балг. съ́рдя (се), макед. срди (се), ст.-слав. сръдити сѧ ‘раздражняцца’. Звязана з сэрца (гл.), таму што сэрца ўяўлялі як умяшчальню душы, г. зн. і гневу (Фасмер, 3, 605; Махэк₂, 572). Параўн. літ. širdai мн. л. ‘сварка’ < širdis ‘сэрца’; лат. sîrdît ‘раззлавацца’, sirds ‘злосць’ і ‘сэрца’ (Фрэнкель, 985). Параўн. таксама серб.-харв. ср́чити се ‘злавацца’, гл. Фурлан у Бязлай, 3, 305. Адваротнае семантычнае развіццё ў ст.-бел. сердоболь (Чацця 1489 г.), якое Карскі (2–3, 101) разглядае як складанае слова з коранем серд‑ (гл. сэрца) і прыдаткам боль (гл. балець), параўн. рус. сердобольный (Фасмер, 3, 605). Параўн. у Насовіча (Нас., 578) супрацьлеглыя значэнні ў слове се́рца (се́рце) — ‘гнеў, злосць’ і ‘прыхільнасць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)