Кукуру́за ’травяністая расліна сямейства злакавых’ (ТСБМ). Укр. кукурудза, рус. кукуруза, балг. кукуруз, серб.-харв. куку̀руз, славен. kukurúza, польск. kukurudza. Балканскі эпіцэнтр распаўсюджання відавочны. Таму ў якасці крыніцы можна прыняць рум. cucuruz, якое мела першапачатковае значэнне ’яловая шышка’, што добра адпавядае знешняму віду пачатка кукурузы (параўн. Корш, AfslPh, 9, 521).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)