Паве́сма ’звязка часанага льну ад 10 да 12 жменяў’ (Нас., Маш.; КЭС, лаг.); у іншых крыніцах колькасць жменяў можа быць большай або меншай (Шат., Бяльк., Касп., Мядзв.), паве́сьма (Нар. сл., Мат. Гом.), повы́смо (Шатал., Сл. ПЗБ), пови́смо (Гарб., Выг.), пові́сма (Сл. ПЗБ), пове́сна (Жд. 2), паве́сло (Мат. Гом.), пові͡есмо ’пража на калаўроце’ (Бес.). Рус. паве́с(ь)мо ’пучок пражы ў сорак нітак’, чэш. pověsmo ’10 жменяў ільну’, славац. powesmo, ’пучок ільну або каноплі’, н.-луж. powězmo ’тс’, балг. повесмо́ ’звязка, вяроўка, канат’, славен. povésmo ’скручаны пучок для пражы’, серб.-ц.-слав. повѣсмо. Паводле Міклашыча (392), ад па‑ і весіць, тады прасл. pověsmo. Аналагічна Трубачоў (Ремесл. терм., 102). Махэк (476) узнаўляе прасл. po‑věz‑ьmo ад vęzati (гл. вязаць), але гэта версія не ўлічвае вакалізм слова.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Тапі́ла, топі́ло ’невялікі вадаём, у якім летам вада не высыхае’ (лун., Шатал.), ’невялікі прыродны вадаём’ (бабр., ЛА, 2), ’багна’ (Мат. Гом.), ’вадзяное месца на лузе’ (Мат. Маг.), ’топкае месца на балоце; твань’ (бабр., рэч., ЛА, 5), ’гразкае месца’ (ТС), ’вадаём са стаячай вадой; ставок’ (рагач., Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), ’прорва’ (лун., ЛА, 5), тапі́лы ’багна, твань’ (пруж., Сл. ПЗБ), то́піла ’багна’ (рас., Шатал.). Параўн. укр. топи́ло ’лажбіна з вадой, куды сцякае вясенняя вада; карставы правал, дзірка, куды сцякае вада’. Адносна распаўсюджання, семантыкі і паходжання гл. Талстой, Геогр., 169, 243 (рэканструюе ўсх.-слав. *topilo). Казлова (БЛ, 21, 63) параўноўвае з балг. дыял. топи́ло ’сажалка ці месца ў рацэ, дзе мочаць каноплі’, макед. топило ’тс’ і ўзводзіць усе формы да прасл. *topidlo, звязанага з *topiti, гл. тапіць 1.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Трэ́йка 1 ‘мяльшчык, мяльшчыца’ (светлаг., хойн., Мат. Гом.), ‘трапальшчыца’ (хойн., ЛА, 2, Трух.); ‘мяліца, церніца, на якой труць лён, каноплі’ (ельск., Мат. Гом.). Да церці (гл.). Суфіксацыя, як у жне́йка, варажэ́йка і пад.
Трэ́йка 2 ‘тройчы’ (Сцяшк. Сл.), трэ́йкі ‘тс’ (Янк. 1; маз.. Мат.), трэ́йко ‘тс’ (Нар. Гом., ТС). Параўн. укр. тре́йки ‘тс’. Утвораны пры дапамозе канцавых часціц з элементам ‑к‑ (гл. Копечны ў ESSJ SG, 1, 316), як у словах колькі, укр. скі́лько, польск. kilko, kilka, серб. ко̏лико, балг. колко і пад. Да тры, гл. тройка 1. Карэннае ‑эй‑ замест ‑ой‑ можна патлумачыць уплывам балцкага субстрату, параўн. літ. trejì ‘тры’, trẽjos ‘трое’, лат. treji ‘трое’ (якое ўжываецца толькі з множналікавымі назоўнікамі), trejāds ‘траякі’; аднак, хутчэй за ўсё, тут мае месца варыянтнасць асноў *tri‑/*tre‑, параўн. трэці, гл.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
пераце́рці, ператру, ператрэш, ператрэ; ператром, ператраце; пр. перацёр, ‑церла; заг. ператры; зак., што.
1. Разарваць, раздзяліць на часткі трэннем. Кола перацерла вяроўку. □ Калі добрая рыбіна возьмецца і ў час яе не выхапіць, яна можа лёску аб край палонкі перацерці. Савіцкі.
2. Тручы, мнучы, здрабніць, ператварыць у парашок, мяккую масу і пад. Перацерці тытунь. □ Замест ложкаў ці нараў у бараку ўздоўж сцяны была паслана салома. Яе збілі, перацерлі на мякіну. Якімовіч. Машыны перацерлі на грэблі сухі ў грудках торф на муку. Пташнікаў.
3. Расцерці, здрабніць што‑н. недастаткова перацёртае яшчэ раз, нанава.
4. Тручы, ачысціць ад кастрыцы ўсё, многае (пра лён, каноплі і пад.). Перацерці лён.
5. Выцерці, зрабіць чыстым або сухім усё, многае. Перацерці ўвесь посуд. □ Бабуля папрасіла суседку, і тая памыла падлогу. «А перацерці ўсё, — думае бабуля, — унучак паможа». Юрэвіч.
6. Выцерці, працерці што‑н. яшчэ раз, нанава. Перацерці талеркі сушэйшым ручніком.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Лама́ць, ломаць, ламаці ’ламаць, крышыць’, ’нявечыць, калечыць’, ’здабываць, разломваючы чым-небудзь’, ’даводзіць да непрыгоднасці, псаваць разбураючы’, ’аб тупым, працяглым болю ў касцях’, ’разбураць, знішчаць старое, аджыўшае’ (ТСБМ, Сцяшк., Яруш., Сл. паўн.-зах.), ’церці лён, каноплі’ (Сл. паўн.-зах., Сцяшк., Інстр. 1), ’раўняць поле’ (Жд. 2), ’баранаваць упоперак пластоў’ (Дэмб. 2), ламаць шапку ’перагінаць, надломліваючы салому ў снопе каля перавясла’ (Сл. паўн.-зах.), ламаць борць ’раскрадаць мёд дзікіх пчол’ (Анох.), ’араць цаліну’ (Сл. паўн.-зах.). Укр. ламати, ломати, рус. ломать, польск. łamać, н.-луж. łamaś, в.-луж. łamać, чэш. lámati, славац. lamať, lamac, славен. lȃmati, lómiti, серб.-харв. ла́мати (< ло̀мити), ст.-слав. (прѣ)ламати. Прасл. lamati — ітэратыў да lomiti > ламіць (гл.). Аб ст.-слав. і ст.-рус. ла‑//ло‑ гл. Аткупшчыкоў, Из истории, 245. Сюды ж ламацца ’патрабаваць злучку (аб карове)’ (Касп.) — семантычны перанос з ламацца. Гл. лом.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Су́валака ’пакулле’ (Нас., Касп., Юрч.), ’вяроўка’ (Нар. Гом.), ’маніцы’ (Гарэц.), су́волока ’пырнік, Agropyron repens L.’ (іван., пін., ЛА, 1). Параўн. рус. су́волока ’зброд’, ’пустазелле; дрэнныя каноплі, якія пакідаюцца на полі’. Ад су- і валачыць, валаку; параўн. су́валач ’адыходы пры апрацоўцы лёну мяліцай’ (барыс., Жд. 1). Насуперак Фасмеру (3, 793) цяжка аддзяліць ад формаў з сінкопай су́валка ’рэшткі валакна пасля трапання льну, канапель’, ’блытанае валакно’ (Бяльк.; ушац., Шатал.), ’пакулле’ (Яруш.), ’сухія карэнні, пырнік’ (паст., ЛА, 4), ’высахлыя расліны, якія зграбаюць восенню з агародаў’ (Растарг.), сува́лка ’рэшткі льну, якія застаюцца пасля апрацоўкі яго ў церніцы’ (докш., Гіл.), су́волка ’вельмі тоўстыя ніткі’ (ТС). Параўн. рус. су́валка ’ачоскі (льна, канапель)’, паводле Фасмера (там жа), ад валитъ (гл. валіць 2). Борысь (Prefiks., 95) на аснове балцкіх адпаведнікаў, параўн. літ. są́valkos ’тое, што разам сцягнулі; галота, зброд’, узнаўляе прасл. дыял. *sǫvolka: *sъvelkti ’звалачы, сцягнуць’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Мача́ць ’акунаць у што-небудзь вадкае або сыпкае’, ’расходаваць што-небудзь мачаннем’, ’вырабляць што-небудзь апусканнем у раствор’ (ТСБМ, Нас., Сл. ПЗБ, ТС), лях. ’мачыць’ (Сл. ПЗБ); мачы́ць ’рабіць мокрым’, ’трымаць у мокрым’ (ТСБМ). Укр. моча́ти, мочи́ти; рус. моча́ть, мака́ть, мочи́ть; польск. maczać, moczyć, в.-луж. mačeć, močić, чэш. máčeti, močiti, славац. mačať, močiť, славен. pomákati, močíti, серб.-харв. ума́кати, мо̀чити і мо̀чати, макед. мака, моча, ст.-слав. мочити. Прасл. močiti > močati утвораны ад назоўніка moča, які ўзыходзіць да і.-е. асновы *mok‑ (параўн. прасл. moknǫti): літ. makénti, mak(n)óti ’таптаць гразь, хадзіць па гразі’, makalỹnė ’гразь’, ’слота’, makónė ’лужа’, лат. mãkulis ’хмара’, makņa ’гразкае месца’. Відавочна, сюды і асец. moecyn ’пакласці ў вадкасць’ (Міклашыч, 199; Бернекер, 2, 69; Фасмер, 2, 666; Бязлай, 2, 199). Сюды ж мачлі́вый, машлі́вы ’мокры (пра год)’ (жлоб., Нар. словатв.; в.-дзв., Сл. ПЗБ; Ян.), мачы́льня ’месца, дзе мочаць лён, каноплі’ (ТСБМ).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Паскані́, пасканьні, поскань, поскадні, плоскуні, пысканьні, пасконьні, пасканьня, посканне, пбсканні, пасканіна ’маніцы, мужчынскія калівы канапель, Cannabis sativa L.’, ’сцябло маніц’, ’палатно з маніц, вырабы з тонкага палатна’ (Нас., Грыг., Касп., Бяльк., Янк. 1, Мат. Маг., Юрч.; бых., крый., ДАБМ, с. 869; паўн.-усх., Макс.; бярэз., Сл. ПЗБ; карм., Мат. Гом.). Укр. поскінь, плоскінь, рус. посконь, польск. ploskoń, ст.-польск. płoskonek, чэш. poskonek, poskonny, славен. ploskovnica. Прасл. poskonъ (а ў некаторых дыялектах, відаць, пад уплывам лексемы ploskьjь — ploskonъ). Шматлікія версіі (гл. Ф’асмер, 3, 339) з’яўляюцца нездавальняючымі. Найбольш імаверная Трубачова (Эт. сл., 10, 188–193): слав. poskonъ узыходзіць да інда-іранск. *pus‑kana, якое складаецца са ст.-інд. ρύ‑män ’мужчына, самец’ і kana‑ (скіфск. *kana‑) ’каноплі’. Мужчынскія калівы канапель маглі быць. вызначаны як ’пыльніковыя, якія апыляюць’ — ад і.‑е.*pu‑s ’дзьмуць, веяць’. Мена ‑нн‑ > ‑дн⇉гэта адваротны працэс пераходу ‑дн‑ у бел. гаворках (Карскі, 1, 351).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Пе́начка ’птушка атрада вераб’іных, Phylloscopus’ (ТСБМ). Укр. пі́ночка, рус. пе́ночка ’тс’, дыял. ’малінаўка’, польск. pienka ’сітаўка, (жоўтая) пліска’, ст.-польск. ’шчыгол’, ’зяблік’, н.-луж. pěnica, чэш. pěnice, славац. penica, славен. pẹ́nica, peníca ’валасянка’. Няма адзінай думкі наконт паходжання. Сной (Бязлай, 3, 25) зыходзіць з прасл. *pě(g)nica/*pęga ’невялікая пеўчая птушка’, пацвярджаючы супастаўленне Міклашыча (245) з літ. spigti ’свістаць, шчабятаць’, speñgti ’звінець, гудзець, шумець’. Махэк₂ (443) мяркуе, што pěnice паходзіць з *pěhnice < pěhza ’валасянка’, паходжанне якога няяснае. Брукнер (409) звязвае польск. pienka з пянька́ (каноплі), Мараўскі (Sprawozdania Poznańskiego TPN, 1, 1928, 37) і Сакалоўскі (Ptaki ziem pol., 2, W-wa. 1952, 162) выводзяць слова з гукапераймання pink‑pink, якое стала падставай нават для ням. Fink (ст.-в.-ням. fincho ’зяблік’), англ. finch, італ. pincione, грэч. σπίγγος ’тс’, гл. Струтыньскі, 95, які мяркуе, што pěnъka узнікла на слав. глебе. Беларуская назва, хутчэй за ўсё, запазычана з рускай мовы.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Пужы́на́ ’пустое зерне (проса, канопляў)’: вупʼюць воробʼе усе на свеці, одна пужына астаецца (ТС), пужіна ’пустое, змытае насенне проса’ (лельч., Нар. лекс.), укр. пужина ’пустое, лёгкаважкае зерне; недаспелае зерне канопляў’, рус. дыял. пужина ’адсталыя ў росце каноплі’, славен. pužina ’лупіна вакол зярнят у яблыках і грушах’. Праслав. *pužina з першасным значэннем ’адыходы, шалупіны’, паралельнае да *mękyna ’вотрубы’ (гл. мякіна), семантыку тлумачыць укр. пу́жнтися ’шчацініцца’. Славенскае слова, а таксама pužiti ’ачышчаць ад зярнят костачкавыя плады’. Бязлай (3, 140) параўноўвае з літ. paugžlys, pūgžlys ’апалонік’, pužas ’чараваты© pužti ’аслабець’ і ўзводзіць да і.-е. *peu‑, *pou‑, *pü‑, прадстаўленага ў puzer (гл. пузыр), puzrovina ’дрэннае мяса’ і пад.; яшчэ раней (Etyma, 163) ён узводзіў названыя словы да *pou‑g∼. Сюды ж, магчыма, і чэш. papužiti ’зарастаць, засмечвацца’, якое Махэк₂ (434) узводзіць да праслав. *ря‑ pbłgъ > papuh, параўноўваючы з ляш. papluch ’пустазелле’; гл. таксама Варбат, ОЛА, Исследов., 1982, 281.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)