Патае́нь ’вялікі камень, якога не відаць з зямлі’ (КЭС, лаг.). Уласна беларускае. Да таіць, патаемны (гл.). Аб суфіксе -ень гл. Сцяцко, Афікс. наз., 99–100. Сюды ж патайнік ’тс’ (іўеў, Сл. ПЗБ), роднасным да якога з’яўляецца рус. арханг., сіб. потайник ’падводны камень; града, грыва падводных камянёў, нябяспечная для караблёў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перавалачы́ць (переволочы́ць) ’апрацаваць (грады)’ (хойн., Мат. Гом.), сюды ж піравалака́ць ’пасеяную і забаранаваную збажыну пераяжджаць бараной уздоўж загонаў’ (Варл.). Да пера- і валачы́ць са старым значэннем ’рыхліць (зямлю)’, з якім слова ўжывалася ў больш старажытныя часы, калі замест сахі або бараны выкарыстоўвалася вершаліна ’верхняя частка яліны з завостранымі сукамі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вяршы́на ’верх чаго-небудзь’ (рагач., Мат. Гом.); ’верхняя частка дрэва’ (Шат.); ’смятана’ (Бяльк., ветк., Мат. Гом.). Вытворнае з суф. ‑іна (< ina) ад верх (гл.) < vьrx‑ъ. Сюды ж вяршы́нка ’вяршкі, смятана’ (докш., Янк. Мат.; КЭС, лаг.; смарг., Сцяшк., Жд., 1) і вяршы́нкі (полац., Нар. сл.), вяршы́ны ’тс’ (Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэхт1 выклічнік ’няхай будзе так’ (Нас.), ’досыць, даволі’ (Шат., Ян.). Сюды ж рэхта ’канец, гатова’ (ТС). З ідыш або з ням. Recht ’права, закон’ < recht ’слушны, сапраўдны; які мае рацыю; які пасуе’ (Рэйзак, 532).

Рэхт2 ’накшталт, якраз’ (ТС). Скарочанае ад рыхтык (гл.) пад уплывам рэхт1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́шта ’астача, астатак; рэшта’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Касп., Нас., Сл. ПЗБ, ТС), ’абрэзак тканіны’ (ЛА, 4), рэшт ’астача, рэшта’ (ЛА, 3), рэйшта ’тс’ (Сцяшк. Сл.), рэшка ’рэшта, астатак’ (Бяльк.). Ст.-бел. решта ’рэшта’ < ст.-польск. reszta < ням. Rest (Булыка, Лекс. запазыч., 81). Сюды ж рэштавы ’астатні’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скагата́ць ‘вішчаць, пішчаць’ (ТСБМ, Касп., Байк. і Некр.), скі́гаць, скігата́ць (Нас., Байк. і Некр., Бяльк.), скігіта́ць (Сл. рэг. лекс.) ‘тс’, сюды ж скі́гліць ‘скігітаць’ (Нар. лекс.), ско́гат ‘выццё, галашэнне’ (Гарэц.). Рус. скогота́ть ‘тс’. Гукапераймальнае (Зяленін, Табу, 2, 50; Фасмер, 3, 644; 4, 500). Параўн. скігаць, скаголіць, скогліць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Снавіда, сновы́да ‘чалавек, які мала спіць па начах’ (драг., З нар. сл.). Укр. снови́да ‘лунацік . Ад сон і відзець; гл. Фасмер, 3, 700; ЕСУМ, 5, 337. Няясна, ці адносіцца сюды рус. дыял. снофи́да, снафи́да ‘апатычны, вялы, сонны чалавек’, з-за цяжкасцей пры тлумачэнні ‑ф‑; гл. Фасмер, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трупяне́ць ‘палохацца, бянтэжыцца’ (Сцяшк. Сл.), ‘траціць рухомасць ад моцнага перажывання, узрушэння, холаду’ (ТСБМ), сюды ж, відаць, з пропускам галоснага трупне́ць: патрупнелі ўцякаючы, аш сэрца лекаці́ць (шчуч., Араш. і інш.). Да труп (гл.). Дзеяслоў утварыўся ад прыметніка *trup‑ьnъ і суф. *‑ě‑ti, як дзервяне́ць, мярцвець, дранцвець і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трухні́вы, трухня́вы ‘трухлявы, крохкі, нямоцны’ (ТС), сюды ж трухне́ць ‘брынчаць, брынкаць, бразгаць (пра надтрэснуты посуд)’ (ТС), з іншай асновай трухце́ць ‘трашчаць’ (люб., Жыв. сл.), ‘утвараць глухі гук (пра надтрэснуты посуд’ (Зайка Кос.). Параўн. укр. трухня́вий ‘струхлы’, трухні́ти ‘гніць’, чэш. trouchnivý ‘трухлявы’. Да трухнуць (гл.), магчыма, пад уплывам трупце́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэ́рты ‘церці, мяць’ (Сл. Брэс.); ‘драць бульбу’ (брэсц., ЛА 1), сюды ж з тым самым значэннем тэ́ртэ, тэрті, тэ́рці (драг., бяроз., стол., ЛА 1), те́рти ‘пераціраць’ (Вруб.), ст.-бел. терти ‘церці, пілаваць’ (ГСБМ). Заходнепалескія дыялектныя варыянты дзеяслова це́рці (гл.), што ўзыходяць да прасл. *terti, параўн. тэртка, труха, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)