Тарала́каць ’утвараць шум пры дапамозе сукала і пад.’ (ТСБМ), тарала́ць ’тарахцець’ (Касп.), сюды ж тарала́ ’зневажальнае слова на чалавека, які моцна крычыць і лаецца без патрэбы’ (Варл.). Гукапераймальнае ўтварэнне, параўн. укр. (выклічнік) тарала́й, гл. ЕСУМ, 5, 518; чэш.trala, tralala — выклічнік, што перадае радасць, весялосць, гл. Махэк₂, 649.