Дранцве́ць ’дранцвець’ (БРС, Касп.), дрантве́ць ’тс’ (Сцяшк., Нас., Бяльк., Сл. паўн.-зах.). Запазычанне з польск. drętwieć ’тс’ (у польск. мове гэта ўтварэнне ад прыметніка drętwy, лексема ў польск. мове вельмі архаічная, але ізаляваная і этымалогія яе не вельмі пэўная; гл. Слаўскі, 1, 165).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)