Пы́ка ’твар; морда, пыса’ (Нас., Ян., Растарг.): у саба́кі чорна пыка (Сцяшк.), пы́кі экспр. ’губы’ (Сл. Брэс.), сюды ж пы́ктараццатыкаць мордай’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Параўн. укр. пи́ка ’морда’, рус. пи́ка ’морда, рыла’, пи́квица ’нос, кончык носа’. Паводле ЕСУМ (4, 367), са зменай галосных ад пу́кати ’трэскаць, лопаць’; беспадстаўна беларускія формы выводзяцца з украінскай, чаму пярэчыць перш за ўсе геаграфія слоў. Відаць, звязана чаргаваннем з пы́ца ’морда’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́раць: пыраць бялізну пранікам ’праць бялізну пры дапамозе прача’ (Мат. Гродз.). Звязана з праць ’сціраць, выбіваць прачом’ (гл.) чаргаваннем вакалізму, параўн. пе́рыць ’тс’.

Пыра́ць ’пароць, тыкаць, калоць’ (Сержп.), пырну́ць ’біць чым-небудзь вострым’ (ТСБМ, Сержп.), пырну́тэ ’парнуць, ткнуць, кальнуць’ (драг., Нар. лекс.), выклічнік пырь ад пароць (мсцісл., Нар. лекс.), рус. пыря́ть, пырну́ть. Звязана чаргаваннем галосных з паро́ць (гл.), гл. Праабражэнскі, 2, 160; паводле Фасмера (3, 420), грунтуецца на анаматапеічным утварэнні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пэ́нкнуць ’трэснуць, лопнуць, раскалоцца’ (любч., Нар. словатв.; слонім., Нар. лекс.; шчуч., З нар. сл.; Сл. ПЗБ), пэньк‑ нуць, тыкнуты, пэнькнутэ ’тс’ (Сл. Брэс., Сл. ПЗБ), тыкаць ’лопаць, трэскацца, пускаць’ (Сцяшк., Сцяц., Сл. ПЗБ), тыкацца ’лопацца’ (Сл. ПЗБ). Запазычана з польск. pęknąć, pękać ’тс’, паводле Банькоўскага (2, 538), чэшска-польскай арэальнай інавацыі ад *рокь ’бутон, пупышка’, не звязанай з *pukati (гл. пукаць) і не вядомай іншым славянскім мовам; інакш Брукнер, 403. Параўн. пукаць, нукнуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пароць ’калоць, тыкаць чым-небудзь вострым; разразаць ніткі, якімі што-небудзь зашыта; распорваць, расшываць; бадаць’. Агульнаслав.: рус. поро́ть, укр. поро́ти, ст.-рус. пороти, порю ’разразаць, патрашыць’, царк.-слав. прати, польск. próć, porzę ’распорваць, разразаць’, в.-луж. próć, н.-луж. projś, чэш. pářti ’распорваць’, славац. parať ’тс’, серб.-харв. по̀рити ’распорваць’, славен. práti ’распорваць па шву’, балг. по́ря ’разразаю’. Прасл. porti, porjǫ. Роднасныя грэч. πείρω ’праколваць’, πόρος ’праход’, гоц. faran ’ехаць’ (Траўтман, 206; Мацэнаўэр, LF, 33, 190; Фасмер, 3, 332).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Точ у выразе: точ у точ ’вельмі дакладна, падобна’ (мсцісл., Юрч. Фраз.), tocz ŭ tocz ’кропля ў кроплю (падобны)’ (ваўк., Федар. 4); магчыма, сюды ж ст.-бел. то́чию ’толькі’ (Ст.-бел. лексікон, Сл. Скар.). Параўн. укр. дыял. точ (в) точ ’дакладна’, рус. точь в точь (точь‑в‑точь) ’тс’, польск. tecz ’кропка’. Прасл. *tъčь ’тс’ звязана з *tъknǫti/*tykati (Брукнер, 567; Фасмер, 4, 90; ESSJ SG, 2, 665; ЕСУМ, 5, 611), гл. ткнуць, тыкаць, а таксама точка2, точна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суткі1 ’адзінка вымярэння часу, роўная 24 гадзінам; дзень і ноч’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сцяшк., Пятк. 2, ТС, Сл. ПЗБ), су́дкі ’тс’ (Нас., Арх. Вяр., ТС), су́тка ж. р. ’тс’ (воран., Сл. ПЗБ). Укр., рус. су́тки ’тс’. З су- і *тъка, якое звязана з тыкаць, першапачаткова ’сутыканне дня і ночы’; гл. Фасмер, 3, 811 з літ-рай. Бузук (Асн. пыт., 58) мяркуе пра першаснае значэнне ’змярканне’, ’пярэдні кут у пакоі’: спалучэнне часавага і прасторавага значэнняў (гл. наступнае слова).

Су́ткі2, су́тачкі ’вузкі прамежак паміж будынкамі, хатай і плотам’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сл. ПЗБ, Мат. Гом., ЛА, 5, ТС), ’вузкая прастора паміж печчу і сцяной, запечак’ (брэсц., пін., люб., ЛА, 4), ’сцежка, дарожка паміж пабудовамі, агароджамі’ (гом., ЛА, 5), ’вузенькі пакойчык, старана ў гумне’ (брэсц., ЛА, 5; ТС, ПСл), ’дрывотнік’ (Мат. Гом.); іншыя варыянты: су́дкі (ТС), сутка́, су́тачкі (Сцяшк. Сл.), су́тачкі, су́дачкі, су́ткі, сутке́, су́дкі (Сл. ПЗБ), су́дачкі (Сл. Брэс.; стаўб., З нар. сл.), су́тачкі (Байк. і Некр.), суто́чка ’месца злучэння бэлек у сцяне’ (Бяльк.), суто́к ’дарожка паміж сценамі будынкаў’ (Яшк.). Укр. дыял. су́тки, су́точки ’вузкі праход паміж будынкамі або платамі’, ’цесная нізіна’ (Чарапанава, Геогр.), рус. наўг. су́тки ’вуглы ў хаце’, польск. sutka, sutki ’цесны праход паміж будынкамі’ (з усходнеславянскіх моў), чэш. дыял. soutka ’вузкі праход’, soudička ’вузкая вуліца’. Прасл. дыял. *sǫtъka ’стык чаго-небудзь’, ад прасл. *tъkǫ < *tykatiтыкаць’, *tъknǫti ’тыкнуць’ з прыст. *sǫ‑ (гл. тыкаць) (Фасмер, 3, 811; ЕСУМ, 5, 485; Махэк₂, 568). Уключэнне сюды ж славен. sot ’горная дарога’, роднаснага ст.-ірл. sēt ’дарога’ (Бязлай, Eseji, 143), а таксама славац. suteska ’вузкі праход паміж высокімі крутымі скаламі’, серб.-харв. су̀тјеска ’вузкая горная цясніна’ (Талстой, Лексика Пол., 12) патрабуе далейшага абгрунтавання, гл. Куркіна, Этимология–1988, 98. Борысь (Prefiks., 107–108) разглядае як дэрыват (nomen actionis > nomen acti) ад прасл. *sъ‑tъknǫti ’сутыкнуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мышкава́ць, мушкава́ць, мушкова́ць ’вынюхваць (пра жывёлу)’, ’шукаць, выведваць, выпытваць’ (Сл. ПЗБ; навагр., Нар. сл.), ’(пра ліса) лавіць мышэй’ (ТСБМ), ’вышукваць і лавіць мышэй’ (ТС), ’шукаць смачнага, перабіраць у ядзе’ (ТС; мазыр., З нар. сл.), драг. мэ́шкатэ, мы́шкатытыкаць, поркаць; злёгку рыць рылам’ (драг., Нар. лекс.; Клім.). Укр. мишкува́ти ’шукаць’, ’лавіць мышэй’, ’перабіраць яду’, польск. myszkować ’лавіць мышэй (пра ліса)’, ’вышукваць пажыву’, ’рыцца’, ’падглядаць’. Паводле Брукнера (350), Варш. сл. (1085), утворана ад myszka. Аднак можна дапусціць, што гэта ўплыў народнай этымалогіі. А тады лексема — балтызм (параўн. літ. mišýti ’мяшаць’). Гл. таксама мышава́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ткаць1 ’вырабляць тканіну’ (ТСБМ, Нас., Ласт., ТС, Бяльк., Касп., Сержп. Прымхі, Федар. 4): ткаць ряшоты (Рам. 4); ткаць кросны перан. ’плесці павуціну’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), тка́ці, тка́ты (тка́тэ) ’ткаць’ (Сл. Брэс.; кам., Сл. ПЗБ), ст.-бел. ткати (1598 г., КГС). Укр. тка́ти ’тс’, рус. ткать ’тс’, польск. tkać, н.-луж. tkaś ’вязаць’, в.-луж. tkać, палаб. tåkăt, чэш. tkát, славац. tkať, славен. tkáti, серб.-харв. тка̏ти, макед. ткае, балг. тъка́, дыял. тка́я ’тс’, ст.-слав. тъкати ’тс’. З прасл. *tъkati ’ткаць’, роднаснага да *tykatiтыкаць’, *tъknǫti ’ткнуць’, а таксама да лат. tukstêt ’стукаць’, taucêt ’таўчы ў ступе’, ст.-в.-ням. dūhen ’прыціскаць’, ст.-англ. ðýn, ðýan ’ціснуць, штурхаць’, ст.-ірл. tool ’парожні’, грэч. τύκος ’каменячосы молат’, τυκίζω ’абчосваю, чашу’ (Фасмер, 4, 64; Брукнер, 571; ЕСУМ, 5, 582). Трубачоў (Ремесл. терм., 117; Труды, 2, 44) сцвярджае другасны характар слова паводле словаўтварэння і семантыкі, параўн. ткаць2, гл. Фурлан (Бязлай, 4, 185) мяркуе пра зыходнае значэнне ’вязаць, шыць’, Борысь (633) — пра ’соваць, прасоўваць (ніткі праз аснову)’ і першасную форму *tъkti, суадносную з *tykati (гл. тыкаць), гл. таксама Шустар-Шэўц, 1507. Акрамя таго, звязваюць (Махэк₂, 644) з грэч. τεύχω ’будую; вырабляю; раблю’, і.-е. *teu̯kh‑, а таксама (Голуб-Копечны, 385; Скок, 3, 477) з прасл. *tesati ’часаць’, і.-е. *tesk‑.

Ткаць2 ’соваць, піхаць’, перан. ’папіхаць, папракаць’ (Нас.), ’торкаць, саджаць’, ’даваць’ (Юрч. Фраз. 1): між дзвярэй пальцы не ткай (брасл., Рабк.), сюды ж тка́цца ’штурхацца’ (Нас.), ткану́ць ’уваткнуць’ (люб., Ск. нар. мовы), ткнуць ’пакласці, уторкнуць’ (ТСБМ, Касп., Барад.), ’тыкнуць, піхнуць, сунуць’ (Нас.), ’крануць’ (Ласт.), ткну́ті ’торкнуць, падаць рэзка’ (Сл. ПЗБ, Вруб.). Параўн. укр. ткну́ти ’тыкнуць’, рус. ткнутъ ’тс’, польск. tkać ’соваць, упіхваць, утыкаць’, tknąć ’ударыць, штурхнуць, дакрануцца’, н.-луж. tkaś ’утыкаць, папіхаць’, чэш. tknout ’дакранацца’, славац. tkať ’тс’, серб.-харв. та̀кнути ’дакрануцца’, ст.-слав. тъкати ’кранаць, штурхаць, стукаць’, тъкнѫти ’крануць, штурхнуць, стукнуць’. Прасл. *tъkati ’кранаць, штурхаць, піхаць, соваць’, *tъknǫti ’дакрануцца, піхнуць, стукнуць; усунуць, увапхнуць’; этымалагічна звязанае з папярэднім словам, гл. тыкаць. Гл. таксама Шустар-Шэўц, 1507–1508; Борысь, 633.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стыка́цца ‘зачыняцца’, ‘сутыкацца’ (Нас.), ‘бываць, знаходзіцца’ (Сцяшк.; навагр., З нар. сл.; ТС; віл., Жыв. сл.; Юрч., Варл.; бялын.; Янк. 3.), звычайна ў спалучэннях з не: не стыкацца дома (у хаце) ‘затрымлівацца, пабыць; вандраваць, бадзяцца, блукаць’, ‘паказвацца, мала бываць’ (Барад., Ян.): дома не стыкаецца (Нар. Гом.), ‘межаваць, судакранацца’ (Ласт., ТС), ‘злучацца’ (Варл.). Гл. тыкаць. Значэнне ‘зачыняцца’ Мяркулава (Этимология–1979, 12) тлумачыць у сувязі з дзеясловам ткаць, параўн. заткала ‘затычка’ (Нас.), рус. пск., цвяр. заткать ‘заткнуць, схаваць’, заткаться ‘знікнуць’; значэнне ‘быць, знаходзіцца’ узнікла, магчыма, у выніку эліпсіса слова-злучэння стыкацца з кім‑небудзь ‘сустракацца’. Да значэння ‘з’яўляцца, паказвацца’ параўн. ст.-слав. сътъкати, стъкати ‘абвясціць, паведаміць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тых — перадае гук ад біцця сэрца (Шат.; мсцісл., Нар. лекс.), тых‑тых ‘тс’ (Нас.), ‘так-так, стук-стук’ (Бяльк.). Гукапераймальныя ўтварэнні. Сюды ж ты́каць, ты́хыць, тыхъць ‘хутка дыхаць’, ‘тахаць, стукаць’, ‘вельмі часта біцца (аб сэрцы)’ (Нас., Яруш., Бяльк., Юрч., Байк. і Некр.; мёрск., Нар. сл.), ‘дрыжаць, калаціцца (пра рукі)’ (Варл.), ты́хкаць ‘біцца (пра сэрца)’ (Касп., Шат., Юрч., Яруш.), ‘цікаць, чыкаць’ (Некр. і Байк.), тыханне, ты́хання ‘біццё сэрца, тахканне’ (Бяльк., Байк. і Некр., Юрч. СНС), ‘пульс’ (Гарэц., Др.-Падб.); ты́хацца ‘няроўна біцца’ (Касп.), ты́хкацца ‘моцна біцца (пра сэрца)’ (Юрч. СНЛ); ты́хтання ‘біццё сэрца’ (Яруш.) — апошняе з інтэнсіўным суфіксам ‑т‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)