ты́каць², -аю, -аеш, -ае; незак., каму і без дап. (разм., неадабр.).

Звяртацца да каго-н. на «ты».

|| наз. ты́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ты́каць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ты́каю ты́каем
2-я ас. ты́каеш ты́каеце
3-я ас. ты́кае ты́каюць
Прошлы час
м. ты́каў ты́калі
ж. ты́кала
н. ты́кала
Загадны лад
2-я ас. ты́кай ты́кайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ты́каючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ты́каць¹, -аю, -аеш, -ае; -аем, -аеце, -аюць; незак.

1. у каго-што або чым. Поркаць чым-н., пастукваць.

Т. кіем у зямлю.

2. што. Утыкаць, усоўваць, уводзіць куды-н., у што-н.

Т. кнопкі ў сцяну.

Т. ва ўсе камісіі (перан.).

3. што або чым. Падносіць блізка, паказваць на каго-, што-н.

Т. пальцам у кожную літару.

4. перан., каго-што або кім-чым. Пастаянна напамінаць, гаварыць аб кім-, чым-н., упікаць чым-н., папракаць (разм., неадабр.).

Тыкаць носам (разм., неадабр.) — звяртаць чыю-н. увагу на што-н. (віну, учынак і пад.; звычайна ў грубай форме).

|| зак. ткнуць, ткну, ткнеш, ткне; ткнём, ткняце́, ткнуць; ткні́ і ты́кнуць, ты́кну, ты́кнеш, ты́кне; ты́кні.

|| наз. ты́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ты́каць I несов. ты́кать;

т. па́лкай у зямлю́ — ты́кать па́лкой в зе́млю;

т. па́льцам — ты́кать па́льцем;

т. у нос — ты́кать в нос;

т. у во́чы — ты́кать в глаза́

ты́каць II несов., разг., фам. (обращаться на «ты») ты́кать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ты́каць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. у каго-што або чым. Поркаць чым‑н., пастукваць, датыкаючыся да чаго‑н. [Стары] .. разгублена міргаў вачамі і тыкаў у зямлю кійком. Ракітны. І ты, пасляваенны Джон, Калі сумленню не салжэш ты, Наўрад ці пальцам у батон Ты будзеш тыкаць: дзе свяжэйшы? Чэрня. // што. Утыкаць, усоўваць у што‑н. Дрыжала рука. Круціла, ламала карабок з сярнічкамі, тыкала іх у зубы. Пташнікаў. // чым. Паказваць на каго‑, што‑н. — Вунь, бачыш, — тыкаў, паказваў Дубавец пальцам туды, дзе ляжаў пень. Капыловіч. А самы маладзейшы, відаць, пазнаў сваю вінтоўку на плячы ў аднаго з партызан, паказваў на яе пальцам і тыкаў сябе ў грудзі. Няхай. Паўлік, поўны гонару, што яго пахвалілі, тыкаў тонкім мурзатым пальчыкам у кніжку, называў літары. Арабей.

2. што або чым. Разм. Падносіць блізка, паказваючы што‑н. А мне ён кніжку тыкае пад нос, паказвае. // перан. Назойліва гаварыць, напамінаць пра што‑н.; упікаць чым‑н. [Васіль:] — Ты мне фронтам не тыкай. Васілевіч.

3. што. Разм. Даваць, тыцкаць што‑н. каму‑н. Тыкаць цукерку дзіцяці.

•••

Пальцам (пальцамі) тыкаць — тое, што і пальцам (пальцамі) паказваць (гл. паказваць).

Тыкаць (свой) нос — тое, што і сунуць (свой) нос (гл. сунуць).

Тыкаць носам — звяртаць чыю‑н. увагу на што‑н. (віну, учынак і пад.; звычайна ў грубай форме).

Тыкаць у вочы (у нос) каму — рабіць папрок, упікаць у чым‑н.

ты́каць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго і без дап.

Разм. фам. Звяртацца да каго‑н. на «ты».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ты́кацьII (звяртацца на ты) dzen vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ты́кацьI (торкаць і г. д.) (hinin)stcken vt, stßen* vt; wisen* vt, zigen vt (паказваць);

ты́каць па́льцам на каго [што] mit dem Fnger auf j-n [etw.] duten [weisen*]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Ты́каць1 ‘торкаць, тыцкаць’, ‘паказваць’, ‘даваць, падсоўваць што-небудзь каму-небудзь’, ‘рабіць папрок, упікаць’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк., Мат. Гом.): не тыкай на сонцэ, бо рука отсохне (Сержп. Прык.), ‘уторкваць, утыкаць’ (ТСБМ, Нас., Федар. 6, ТС), ‘закладаць снапы ў азярод, запраўляць, запіхваць’ (калінк., люб., Сл. ПЗБ), ‘соваць’: языча, языча, куды цябе тыча (пух., З нар. сл.), тыкаць, утыкаць (нос) ‘умешвацца не ў сваю справу’ (Юрч. Фраз.), тыкаць у нос ‘рэзка ўказваць’, тыкаць пальцамі ‘адкрыта асуджаць’ (там жа), ты́кнуць ‘ткнуць, сунуць’ (Нас., ТСБМ, Некр. і Байк., ТС), тыко́ць ‘тыц’ (ТС), ст.-бел. тыкати ‘ўтыкаць; закранаць, датычыць’ (ГСБМ), ‘натыкаць’: дѣти на колье тыкахоу (XV ст., Карскі 2-3, 456). Параўн. укр. ти́кати, рус. ты́кать, стараж.-рус. тыкати ‘штурхаць’, ц.-слав. тыкати ‘калоць’; польск. tykać ‘дакранацца’, ‘кранаць’, ‘адносіцца, належаць’, ‘убіваць у зямлю’, славін. takac ‘датыкацца’, палаб. tåicě ‘тыкае’; н.-луж. tykaś ‘кранаць, датыкацца, штурхаць, тыкаць’, ‘падаваць’, в.-луж. tykać ‘соваць, тыкаць, утыкаць, набіваць (люльку)’, славен. tikati ‘належаць, адносіцца’, харв. tȉcati, серб. ти́цати ‘датыкацца’, ‘закранаць’, ‘датычыць’, балг. ти́камтыкаць, штурхаць’. Прасл. *tykati ‘датыкацца’ < ‘калоць, басці’, ‘злёгку таўчы, закрануць’ суадносіцца з прасл. *tъknǫti ‘дакрануцца’ (Сной₂, 764), гл. ткаць, ткнуць; роднаснае лат. tūkaȃt, tūcît ‘мясіць, ціснуць, мяць, запіхваць, біць, грукаць’, літ. tuksė́ti ‘стукаць, грукаць, біцца (аб сэрцы)’, ст.-в.-ням. dûchen ‘ціснуць’, ст.-грэч. τύκος ‘малаток’, ‘сякера’, асец. tuǧd ‘біцца, змагацца’, ťyst, ťunst ‘запіхваць, саваць’, ‘калоць’ < і.-е. *(s)teu̯‑ ‘таўчы, біць’ і *tēu̯‑ (Каруліс, 2, 435; Фасмер, 4, 130; ЕСУМ, 5, 566; Арол, 4, 124).

Ты́каць2 разм. ‘гаварыць камусьці «ты», называць імем’ (ТСБМ, Некр. і Байк., ТС), ты́кацца ‘звяртацца на «ты»’ (ТС): ni tykajsie za mnojy, ja z taboju świniej ni paświŭ (Федар. 4). Параўн. укр. ти́кати ‘звяртацца на «ты»’, рус. ты́кать ‘тс’, польск. tykać ‘тс’, н.-луж. tykáš se ‘тс’, в.-луж. tykać ‘тс’, чэш. tykat ‘тс’, славац. tykať si ‘тс’, серб. ти́кати ‘тс’, харв. tíkati ‘тс’, славен. tikati ‘тс’. Утвораны ад займенніка 2 ас. адз. л. ты (< прасл. *ty) накшталт ням. duzen (< du ‘ты’), франц. tutuer (< tu ‘ты’) (Сной₂, 764; Фасмер, 4, 130; ЕСУМ, 5, 563; Арол, 4, 125).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ткнуць гл. тыкаць¹.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ты́канне 1, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. тыкаць ​1 — тыкнуць.

ты́канне 2, ‑я, н.

Разм. фам. Дзеянне паводле знач. дзеясл. тыкаць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)