Жу́хаць1 ’рэзка кідаць’ (Юрч., Нар. вытв. сл.). Рус. перм. жу́хнуть ’моцна ўдарыць’, укр. жухну́ти ’моцна кінуць’ (Жэлях.), чэш. žuchati ’выдаваць глухі гук’, славац. žuchnút ’упасці, бухнуць’. Махэк₂ (731) тлумачыць як утварэнне з ‑s‑ дляабазначэння інтэнсіва ад гукапераймальнага žu‑ (гл. жук). Пераход ад гуку да штуршка не выключаны, хаця і не вельмі пэўны. Параўн. яшчэ жах (у знач. ’удар’), шугаць.

*Жуха́ць2, жуха́тымыць, праць, церці’ (Клім.). Рус. бранск. жу́хаться ’цяжка і многа працаваць’. Відаць, адлюстроўвае корань *geu‑ са знач. ’згінаць’ (Покарны, 1, 393–398). ‑х‑ мае экспрэсіўны характар. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пле́йтух, мн. л. плейтухі ’доўгія касмылі на галаве’ (ТС), плейту́х ’неахайны чалавек’ (жлоб., Жыв. сл.; Бяльк.), ’тупіца, разява’, плейтухі ’валасы, кавалкі’: кабударыў аб мост, сь цябе б плейтухі пыляцелі (Юрч. СНЛ), плейтух, плейтушына, алей‑ тушка ’лаянкавы выраз на яўрэяў’ (Нас.), рус. смал. плейтух ’мянушка яўрэя’. З польск. flejtuch ’неахайны, брудны, непрыстойны, нядбалы’, якое са ст.-ням. fleienмыць’ і Tuch ’палатно, хустка’. Гэтае значэнне развілася з першасных: ’шматок, жмут, касмыль пакулля’; ’скрутак марлі ці корпіі для затыкання ран’. Паводле Банькоўскага (1, 375) — з мовы цырульнікаў, узыходзіць да ням. flet, цяпер у значэнні канал’ і tuch ’хустка’,

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Но́чвы ’начоўкі’ (Яруш., Гарэц., Шат., Касп., Бяльк., Кліх, Сл. ПЗБ, Маш., Янк. 1, ТС; палеск., З нар. сл.), сюды ж но́чаў ’вялікія начоўкі’ (петрык., З нар. сл.), укр. но́чви ’карыта мыць бялізну’, рус. но́чвы, но́чви ’начоўкі’, польск. niecki, niecka ’тс’, чэш. necky ’тс’, в.-луж. mjecki ’тс’, н.-луж. njacki ’тс’, славен. nečve, nečkȇ ’тс’, серб.-харв. на̏ћве ’карыта для замешвання цеста’, макед. нокви ’тс’, балг. но́щви, нъ́щки ’тс’. Прасл. *nьktjy, род. скл. nьktjъve, звязваюць з грэч. νίζω ’мыю’, ст.-інд. nḗnēkti ’сцірае’, ст.-ірл. nigid ’мые’; мяркуецца, што першапачаткова значыла ’карыта для мыцця’, пазней ’карыта для замешвання цеста’ (Фасмер, 3, 86; Махэк₂, 393; Бязлай, 2, 218).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пруса́к ’ураджэнец або жыхар Прусіі; паўночна-ўсходні немец’, пру́сы ’група балтыйскіх плямён, якія насялялі паўднёвае ўзбярэжжа Балтыйскага мора’ (ТСБМ), Прусы, Прушчына ’краіна Прусія’ (Варл.). Рус. пруса́к ’жыхар Прусіі’, пруца́к ’немец’, дыял. пруц, укр. прус ’прусак’, ст.-рус. Прусы ’Прусія’, польск. prusak ’прусак’, Prusy ’Прусія’. Ва ўсходнеславянскіх мовах праз польск. са ст.-прус. prū́sis ’прус’, літ. prū́sas, лат. prũsis ’тс’, Prūšmale ’Прусія’ (Мюленбах-Эндзелін З, 400). Этымалогіі этноніма няма. Траўтман (Altpreuß., 411) тлумачыў назву з *Po‑rusi, г. зн. ’тыл, якія жывуць паблізу Русі, па Русі’, што з’яўляецца непрымальным. Брукнер (439) выводзіў слова ад praũstiмыць’, prusnà ’морда, пыса’, што таксама вельмі няпэўна (Фасмер, 3, 389; ЕСУМ, 4, 617).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апрата́ць (БРС), апра́тваць (Сцяц.), апря́тывыць, ‑цца (Бяльк.), апра́та́цца (Сцяшк.); апра́таць, ‑ацца, ‑ваць ’агледзець, памыць (дзіця, сябе, хворага, нябожчыка)’ (Янк. II); апратка (Яруш., Гарэц., Др.-Падб., Сцяшк., Жд.), опратка (Клім.), вопратка (БРС). Рус. дыял. опрятывать(ся) ’прыбіраць, прыводзіць у парадак; памыць, вычасаць, апрануць; пахаваць нябожчыка, абмыць, адзець яго’, рус. опрятный ’ахайны’ (аб яго паходжанні Булахоўскі, Труды ИРЯ, 1, 180–181; Львоў, РР, 1968, 3, 66), укр. опрятувати, опратувати, прятати, опратати ’прыбраць; апрануцца ў прыгожае адзенне’; прятати ’ўбіраць, хаваць нябожчыка’; апратний ’ёмкі’ (Паламарчук, ЛБ, 6), польск. oprzątač ’убіраць, у прыватнасці наглядаць за дамашняй жывёлай’, sprzątać ’прыбіраць, убіраць’, славац. spratať ’убіраць, хаваць; есці’, spratný ’ёмкі; уступчывы (пра чалавека)’, балг. опретвам ’пачынаю працу, рыхтуюся да працы’, за̀претвам ’пачынаю працу, закасваю рукавы’, серб.-харв. за̀претати ’засыпаць вуголле попелам’, магчыма (паводле Праабражэнскага, Фасмера), славен. spréten ’спрытны, лоўкі’, ст.-бел. опрятка (Анічэнка, Праблемы філал., 11), опратали ’абмылі’ (1562, Карскі, Труды, 206). Ст.-рус. опрятати ’ўбраць, укрыць; падрыхтаваць нябожчыка да пахавання’, опрятатися ’прыбраць сябе, падрыхтавацца да смерці’, ст.-слав. пратѧти ’ўціскаць, стрымліваць’. Апратаць ад *pręt(ati) ’хаваць’ (// *prǫt‑) з развіццём значэнняў: ’пакрываць’ > ’апранаць’ > ’чапурыцца’ ці ’хаваць непатрэбныя рэчы’ > ’убіраць’ > ’мыць’; ’хаваць нябожчыка’ > ’рыхтаваць да пахавання’ > ’мыць’. Гэтыя значэнні ў сваім развіцці перакрыжоўваліся. Беларуская мова найбольш развіла ў словах вопратка (апратка), апратаць значэнні ’адзець’, што дае пэўную падставу для сцвярджэнняў аб «уласнабеларускім» характары згаданых слоў (адпаведныя рускія і ўкраінскія факты пашыраны найбольш на тэрыторыі, блізкай да Беларусі). Супрун, Веснік БДУ, 1971, 2, 62–64. Гл. апранаць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скамячы́ць, ‑мячу, ‑мечыш, ‑мечыць; зак., што.

1. Змяць, ператварыць у камяк. Скамячыць паперу. Скамячыць адзенне. □ Зіна з абурэннем скамячыла прачытанае пісьмо, кінула яго ў кут. Гамолка. Курачка скамячыў у руках кашулю, якую яшчэ не паспеў надзець. Чарнышэвіч. Ну што будзе, калі я скамячу з мякішу галачку і шпурну яе ў ночвы, дзе сястра будзе мыць бялізну? Грамовіч. // Шчыльна сціснуць, самкнуць; згарнуць. Хутаранец, скамячыўшы губы, схапіў .. [Уладзю] за плечы. Чорны. — Вось якія яны [барозны] твае!!! — і ахоплены дзікай злосцю, Кузьма скамячыў здаровую фігу і з сілаю сунуў Петраку ў нос. Нікановіч.

2. перан. Сказіць, сапсаваць. Шум галасоў скамячыў.. словы [Карпуся]. Баранавых. Незнаёма-металічны тон рашучага загаду і кулямётная чарга адразу скамячылі ўсе яго гарачыя пачуцці. Паслядовіч. Аб’езд першага ўчастка не пагоршыў, не скамячыў таго радаснага настрою, які пакінуў пасля сябе другі ўчастак. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мы́ла1, му́ло, драг. мэ́ло, бран. мы́лца ’рэчыва з тлушчу і шчолачы, якое ўжываецца для мыцця’, (перан.) ’белая пена ў коней ад поту’ (ТСБМ, Бяльк., КЭС, Сл. ПЗБ, Растарг.), шальч., гродз., драг. ’нясмачныя ежа’ (Сл. ПЗБ). Укр. мило, рус. мыло, польск., н.-, в.-луж. mydło, чэш. mýdlo, славац. mydlo, славен. mílo, серб.-харв. ми̏ло, ц.-слав. мыло. Прасл. mydlo, утворанае ад myti > мыць (гл.). (Міклашыч, 207; Фасмер, 3, 24). Аднак Трубачоў (Этимология–1963, 42) пераканаўча абгрунтоўвае пачатковую прасл. рэканструяваную форму ў выглядзе mūtlo. Сюды ж мыліцца ’намыльвацца’, мыліць ’распускаць мыла ў вадзе’ (ТСБМ, Юрч., Бяльк.).

Мы́ла2 ’памылка’, мыла зʼесці ’памыліцца, атрымаць адмову’ (Нас.). Можна бачыць тут кантамінацыю польск. myłka ’памылка’, mylać, mylić ’памыліцца’ і бел. мыла ’нясмачная ежа’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́мзлы ’чуць закіслы; ні салодкі, ні кіслы (пра малако)’ (полац., Нар. сл.; в.-дзв., красл., Сл. ПЗБ). З *промзглы > параўн. рус. про́мзглый ’пракіслы, прагорклы; затхлы, сапсаваны, той, які загніў’, про́мзгнуть ’псавацца, гніць, горкнуць’, мзга ’гніль, цвіль, сырое надвор’е’, мзглой, мо́зглый ’друзлы, вялы, гнілы з сярэдзіны, прэлы’. Фасмер (2, 617) на аснове параўнання з рус. мозглый (гл. прамосклы) узнаўляе праформу *мъзга. Тады, відаць, да мазго́ліць ’пэцкаць; біць’, мазгля́вы (гл.). Параўноўваецца з грэч. μύσος*μύδος) ’ганьба; апаганенне’, ст.-ірл. mosach ’нячысты’, н.-ням. mussig ’брудны’, лат. мн. л. mudas ’гнілыя водарасці’, літ. мн. л. músos ’цвіль’ (Міклашыч, 207; Буга, РФВ, 72, 198 і наст.). Набліжэнне да літ. mazgótiмыць, паласкаць’, ст.-інд. máyjati ’ён апускае’, Фасмер (там жа) лічыць менш верагодным. Параўн. мазглявы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Купа́цца1 ’абмывацца, плаваць’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Сцяшк., Я руш., Бяльк., ТС, Касп.). Укр. купати, рус. купать, балг. къпя, серб.-харв. ку́пати, славен. kópati, польск. kąpać, чэш. koupati, славац. kupať, в.-луж. kupać, н.-луж. kupaś ’тс’. Прасл. kǫpati не мае этымалагічна задавальняючага тлумачэння. Вельмі праблематычна сувязь з назвай канапель (параўн. Бернекер, 600), з германскай назвай мора (ст.-ісл. haf) (Якабсон, KZ, 42, 161), з прасл. kǫpa ’звязка’ і інш. Здаецца, што прыведзеная вышэй этымалогія купалы пралівае святло і на гэты тэрмін (гл. купала). Калі дапусціць дублет kupěti/kǫpati (параўн. аб такіх дублетах: Брукнер, KZ, 42; Лер-Сплавінскі, Studia; Слаўскі, SO, 18), можна звесці купаць (у адрозненне ад мыць) да першапачатковага ’ачышчацца агнём’. Пакуль што, аднак, гэта этымалогія вельмі праблематычная.

Купа́цца2 ’пералівацца, зіхацець (пра сонца)’ (ТС). Параўн. купець (гл.) і купіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падаткну́ць, ‑ткну, ‑ткнеш, ‑ткне; ‑ткнём, ‑ткняце; зак.

1. што. Падабраўшы канец, край чаго‑н., падсунуць, засунуць пад што‑н. Мар’ян паклаў свой шынель на мяне, падаткнуў і мой, і свой мне пад бакі. Васілёнак. [Жанчына] скупа кінула мне «добры дзень», не саромеючыся, падаткнула падол спадніцы, выцерла рукой мокры ад дажджу твар і ўзялася мыць падлогу. Хомчанка. // Заткнуць пад што‑н. [Піліп] падаткнуў пад паху верхнюю адзежу, пералез цераз паркан і агародамі падаўся да свайго дому. Сачанка.

2. што і чаго. Разм. Падсунуць, падкінуць чаго‑н. куды‑н. — Каб ведалі, хто падаткнуў агню [у пасеку], — судзілі б, не шкадуючы. Пташнікаў.

3. перан.; каго. Разм. Падбухторыць на што‑н. Напіўшыся,.. [Антось Кнюх] успамінае ўсе крыўды і можа зрабіць усё, хто на што ні падаткне. Дуброўскі.

4. перан.; на каго і з дадан. сказам. Разм. Удаць, данесці на каго‑н. Нехта з «добрых» людзей падаткнуў, што стары ў партызанскім атрадзе. Кудравец.

•••

Камар носа не падаткне гл. камар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)