Ве́тла ’лаза’ (мазыр., Мат. Гом.), рус. літар. ветла́ ’вярба, Salix pendula’, калін. ’пустазелле ў аўсе’, разан. ветла́к ’белая вярба’, смал., маск. ветли́на ’вярба’, урал. ве́тли́на ’бульбоўнік, націна буракоў, гароху’, укр. ветла́, вутла́, ветли́на́ ’вярба, Salix viminalis’; ’жоўтая вярба, Salix vitellina’, ветли́нка ’Gorgonia viminalis’, польск. wietla, wietło ’галіна’ (Варш. сл.). Усходнеслав. утварэнне ад вет‑ (< vět‑ < viti ’віць’) і суф. ‑ьл‑а, магчыма, пад балцкім уплывам; параўн. літ. vytẽlė ’лаза, дубец’, vytìs ’тс’, výtulasзвязка’, vỹturti ’звіваць, абверчваць’, лат. vîtuõls ’вярба’, vītne ’гірлянда; вусікі гароху’ і інш. Гл. Траўтман, 347; Мюленбах-Эндзелін, 4, 648; Фасмер, 1, 306; Шанскі, 1, В, 79; КЭСРЯ, 57. Махэк₂ (687) дае прасл. форму ў выглядзе vьtъla < і.-е. *vitulā і прыводзіць тапанімічныя назвы з чэшскай і польскай моўных тэрыторый, якія не адносяцца да ве́тла. Сюды ж ветліца. Гл. яшчэ Праабражэнскі, 1, 80. Як і Гараеў, 46, ён дае vьt‑l‑a < vi‑ti. Рудніцкі (1, 373) мяркуе, што ўкр. ветли́на магло ўзнікнуць як вынік адаптацыі навуковага лац. тэрміна (Salix) vitellina.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тро́ска1 ‘мера палатна ў 100 метак’ (ТС), ст.-бел. тросказвязка, нізка’, ‘адзінка колькасці рыбы’ (Ст.-бел. лексікон): уюновъ троску одну (ГСБМ). Параўн. польск. troska ‘тс’: troska junów (Варш. сл.). Відаць, не можа разглядацца асобна ад тро́ска3 ‘трысціна, кій’ (гл.) у сувязі з тым, што апошнія выкарыстоўваліся ў якасці меры розных матэрыялаў і тавараў.

Троска2 ‘трэска’ (Мат. Гом., Янк. 2). Да трэ́ска2 (гл.); аб спарадычнай мене э > о гл. Карскі 1, 170–179.

Тро́ска3 ‘трысціна, кій’ (шуміл., Сл. ПЗБ). Параўн. укр. тро́стка ‘кій, трысціна ў бёрдзе’, ст.-рус. тростка ‘кій’. Апошняе Фасмер (4, 106) звязвае з рус. треска́, гл., троска3, трэска, далучаючы сюды чэш. troska ‘абломак, руіна’. Хутчэй да тростка, тросць (гл.), параўн. харв. tr̀ska ‘чарот’, макед. трска ‘тс’, што ўзыходзяць да прасл. *trъstьka < *trъstь (Глухак, 640). Сюды ж назвы раслін тро́ска чаро́тавая ‘трызубка аўсянічная, Graphephorum arundinaceum Asch.’ (Байк. і Некр.), тро́ська, тро́скі ‘трысцянка аўсяніцавая, Scolochloa festucacea Link.’ (Касп.; маг., Кіс.), ст.-бел. тростка ‘назва экзатычнай расліны’ (ГСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сві́сла (свісло́) ‘вага ў студні з жураўлём’ (люб., ДАБМ, камент., 809). Ад *сві́саць ‘звісаць’ з суф. ‑л(о), прадуктыўным у гэтай катэгорыі (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 49). Відаць, самастойнае ўтварэнне, падобнае да ўкр. сви́слі ‘ніжні канец плаўнай сеткі’, сви́сель ‘тс’, балг. свисло́звязка вінаградных гронак, прыгатаваных для сушэння’ і пад., якія, паводле Борыся (Czak. stud., 73), не працягваюць прасл. *sъvislь ‘выступаючая частка страхі пад шчытом будынку, застрэшак’, рэканструяванага на падставе харв. чак. svȉsla ‘застрэшак над стайняй або паветкай’; кайк. svisle ‘шчыт хаты з дошак, франтон’, славен. svísli ‘выступаючая частка страхі над франтонам’, ‘жэрдкі на знешняй сцяне дома, на якіх сушаць кукурузу’, ‘гарышча на сена, салому’, ‘клуня’, старое чэш. svisel, svisla ‘шчыт дому, франтон’, в.-луж. swisle ‘тс’, н.-луж. swisl ‘тс’, польск. дыял. świśla ‘адтуліна ў страсе для падавання сена на гарышча’, каш. svisle ў звароце pu̯y svislax lazëc ‘гультайнічаць, бадзяцца па начах’, першапачаткова дзеепрыметнікаў на ‑lъ, параўн. чэш. svislý, рус. сви́слый, а таксама дыял. свес ‘застрэшак’ (даўг., Сл. ПЗБ), што, магчыма, сведчыць пра старую тыпалагічную мадэль падобных утварэнняў ад вісець (гл.), звісаць. Параўн. таксама Сной₂, 716; ЕСУМ, 5, 192.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тар ’паром’ (Байк. і Некр.), ’паром, транспартны плыт з бярвення’ (Нас.): спрадвеку карысталіся тарам праз Дзьвіну (Полымя, 1998, 1), та́ра ’плыток для пераезду’, торо́к ’невялікі плыт для перапраўкі праз возера, праз ваду ў паводку’ (ТС), ’плыт з 4–5 бярвенняў’ (лельч., Жыв. НС), ’від плыта для сплаўкі лесу: на два доўгія бервяны ўкладваюць упоперак кароткія бярвёны і замацоўваюць іх’ (Маслен.), таро́к ’кладка праз рэчку з бярвенняў’: зьвізалі тарок (Бяльк.), ’звязка плыта’: лесу таркі вяжуць (Мат. Гом.), ’адзін рад змацаваных бярвенняў у плыце’ (кіраў., Нар. сл.). Параўн. укр., рус. то́рок ’невялікі плыт’, старое рус. тара ’тс’ (Нас.). Няясна; семантыка слоў сведчыць на карысць сувязі з тара́к, таро́кі ’матуз, шнур’ (гл.) і адсюль ’звязаныя, злучаныя разам бярвенні’. Суадносяць таксама з тор ’дарога, каляіна, след’ (гл.) са зменай значэння (Фасмер, 4, 84; ЕСУМ, 5, 606); гэта дае падставы для рэканструкцыі прасл. *tarъ ад прасл. *toriti ’пракладаць, праводзіць дарогу’ (гл. тарыць), што ўрэшце да *terti (гл. церці), гл. Варбат, Морфон., 40 і наст.; параўн. таксама каш. tar ’пратораная дарога’ (SEK, 5, 132–133). Здзіўляе семантычная блізкасць да разглядаемых слоў роднасных ст.-інд. tárati ’перапраўляць, пераадольваць, падганяць’, авест. tar‑ ’пераадольваць’, ст.-перс. vi‑tar‑ ’перапраўляцца’ (Варбат, Этимология–1982, 27).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рабі́цца, раблюся, робішся, робіцца; незак.

1. (часцей ужываецца як звязка ў састаўным іменным выказніку). Станавіцца, прыходзіць да якога‑н. стану. Рабіцца вясёлым. □ Чалавек не нараджаецца майстрам, ён ім робіцца ў час працы. Мяжэвіч. Ногі дрыжалі, слабелі, рабіліся нейкія нежывыя, і.. [Косця] баяўся, каб хаця не ўпасці. Адамчык. Чым больш піла ўядалася ў дрэва, чым больш.. [Гушку] ўсё цяжэй рабілася пілаваць аднаму, тым спакайнейшы ён рабіўся. Чорны. / у безас. ужыв. Рабілася цёпла. □ Калі таялі рэшткі сіл І рабілася цёмна ўваччу — Песня сілы вяртала ўсім. Гілевіч.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адбывацца; тварыцца, чыніцца. На шашы рабілася несусвеціца. Усю дарогу зацягнула дымам. Лынькоў. Сын .. нічога не адказаў, а пачаў прыглядацца да ўсяго, што рабілася ў хаце. Чорны. [Наталля:] — Не ведаю, што робіцца са мною, Алеся. То мне здаецца, што ў нас адно толькі жарты былі, то часамі так заходзіцца сэрца, што месца сабе не знаходжу. Скрыган. // Выконвацца, ажыццяўляцца. [Гаварушка] умеў адразу ўключыцца. У яго ўсё рабілася бягом. Лобан. Сын дырэктара буйнога крупаўскага завода, ён ніколі ні аб чым не турбаваўся.. Усё рабілася само сабой, дзякуючы грошам і імю. Шамякін.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разм. Утварацца, паяўляцца. Калі.. [Зіна] ўсміхалася, на шчоках рабіліся ямачкі. Новікаў. // Вырабляцца з чаго‑н. Цэгла робіцца з гліны. □ Раскопкі сведчылі, што ў Друцку не раз бушавалі вялікія пажары. Гэта было звычайнай з’явай — усё ж пабудовы рабіліся з дрэва. Штыхаў.

4. Зал. да рабіць.

•••

Што яму (табе, мне і г. д.) робіцца — нічога з ім (табой, мной і г. д.) не здараецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

быва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Прыходзіць да каго‑н., наведваць каго‑н., падтрымліваць сяброўскія адносіны з кім‑н. Любецкі кожны дзень бываў у генералавым доме. Карпюк. Праўда, у апошні час Пеця перастаў бываць у Валіка. Жычка. Міхалка і не стараўся дазнацца, дзе бывае яго гаспадар. Чорны.

2. Знаходзіцца, прысутнічаць дзе‑н. З самага вечара Несцяровіч мала калі бываў дома. Чорны. Пятру не раз даводзілася бываць у горадзе, і вуліцы ён ведаў, і раёны знаў. Пальчэўскі. На тайных сходах часта.. [Янка] бываў. Бядуля.

3. Здарацца, трапляцца. Стаяў той асабліва прыгожы дзень, якія бываюць звычайна ў канцы жніўня месяца. Лынькоў. Аднаго бацькі і адной маткі няроўныя бываюць дзіцяткі. Прыказка. // Мець месца, здарацца. На такіх аблавах [на ваўкоў] бывалі і чалавечыя ахвяры. Бядуля. Бывалі выпадкі, што прыходзілася падаваць гэтым самалётам адмоўныя сігналы, бо ніяк нельга было прыняць груз. Кулакоўскі. / у безас. ужыв. са злучн. «што» і без яго. Бывае так: і ў добрым севе Трапляе дзікая трава. Колас.

4. Звязка ў састаўным выказніку. Робячы нешта сур’ёзнае, падчас бывае прыемна і памарыць. Брыль. Дрэнна бывае матылю, калі трапляе ён на агонь. Лынькоў.

5. Форма развітання (звычайна ў 2 ас. адз. і мн. з азначальным словам і без яго). — Бывай жа, лецейка, бывай! Бывайце, родныя валокі! Колас.

•••

Бывай (бывайце) здаровы — тое, што і будзь здароў (гл. быць).

Бываць на людзях — быць сярод людзей, з людзьмі.

Не бываць таму — не адбыцца, не здарыцца, не быць чаму‑н.

Чаго не бывае — усё можа быць, рознае бывае.

Як ні ў чым не бывала — як быццам нічога яе здарылася, як ні ў чым не вінаваты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Снет ‘дошка, якая закрывае бакавы ўваход у калодны вулей’ (Маш.; чэрв., З нар. сл., ТС), сні͡ет ‘верхняя накрыўка борці’, ‘накрыўка ў вуллі, наверсе востра абчасаная’ (Маш.), ‘(у борці зверху) дубовая дошка даўжынёй да 1,5 м, шырынёй 15 см і таўшчынёй 8–10 см’ (Пятк. 1), снедзь ‘дошка для закрывання лятка, уваходу’ (ТС, Мат. Гом.), сні͡едь ‘тс’ (Сержп. Борт.), сні͡ед ‘тс’ (Сержп. Грам.), снет, снёт, сніт, сне́то, снето́к ‘дзверцы ў стаячым вуллі’ (ЛА, 1), сніт ‘лінія, па якой распілоўвалася дрэва ўдоўж ці ўпоперак’ (беласт., Сл. ПЗБ), сніці́на ‘снет’ (зэльв., Сл. ПЗБ). Сюды ж, відаць, сні́тка ‘невялікая луста, скібка’ (Скарбы). Укр. сніт ‘дошка, цурбан’, рус. снеть (снедь — са знакам пытання ў Даля) ‘дошка, якая закрывае бакавы ўваход у вулей’, польск. śniat, śniad ‘ствол дрэва’, ‘на адсечаным дрэве тое месца, дзе яно адсечана ад кораня’, ‘дошчачка для закрывання даўжэі ў борці’, каш. sńat ‘калода, дрэва’, н.-луж. snět ‘кусок дрэва (толькі ва ўласных імёнах)’, чэш. snět ‘ствол дрэва’, дыял. ‘галінка’, ‘звязка або слой бярвенняў у плытагонаў’, славац. sneť, snietka ‘галінка’. Прасл. *snětъ < і.-е. *snoi̯to‑, што ўзыходзіць да і.-е. кораня *snei̯t‑ ‘рэзаць’, кантынуантамі якога з’яўляюцца таксама гоц. sneiꝥan, ст.-ісл. sniđa ‘рэзаць, жаць’, ст.-в.-ням. snīdan (сучаснае schneiden) ‘рэзаць’, ст.-ісл. sneiđ ‘адрэзаны кавалак’, швед. дыял. sneis ‘тонкая галінка’. Гл. Покарны, 974; Фасмер, 3, 698; Махэк₂, 564; Шустар-Шэўц, 1328; SEK, 4, 341; ЕСУМ, 5, 336.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перавя́сла, пераве́со, перавёсла, перавясло́, пырывысло́ (і інш. фанетычныя варыянты) ’скрутак саломы, якім перавязваюць сноп’ (Нас., ТСБМ, Сцяшк. Сл., Выг., Шат., Касп., Мат. Гом., Ян., ТС, Сл. Брэс.; ЛА, 2), ’звязка лыка’ (слуц., КЭС), ’ручка ў вядры’ (Др.-Падб., Гарэц., Касп., Сл. ПЗБ), пырывысло́, перавя́сло ’пярэвітка, на якую кладуць жэрдкі ў плоце’ (брэсц., слуц., ЛА, 4). Укр. пере́ве́сло, рус. дыял. перевя́сло ’перевясла ў снапе; дужка вядра, кошыка; саламяная вяроўка для замацавання саломы на стрэхах’. Паводле Фасмера (3, 236), да пере‑ і вя́сло (гл. пера- і вясло́1), якое з прасл. *vęzslo. Махэк₂ (477) выводзіць укр. переве́сло з повере́сло́, суадносячы яго з прасл. *poverslo < *po‑verz‑slo. Гэтаксама Бязлай (3, 98). Аднак дадзеныя Грынчэнкі, узятыя ў Вярхрацкага, на якія спасылаюцца гэтыя аўтары, запісаны на крайнім захадзе ўкр. моўнай тэрыторыі, дзе магчымы ўплыў зах.-слав. моў. З другога боку, на карысць дапушчэння Махэка прамаўляе ‑е‑ ў складзе ‑ве‑ лексемы пере́ве́сло, а не ‑вʼя‑ (як у перевʼязати ’перавязаць’). Для ц.-слав. поврѣсло Трубачоў (Этимология–1972, 40) выводзіць прасл. форму *poverz‑slo. Гэтыя дзве формы з *po‑ (зах.- і паўд.-слав.) і *per (у асноўным, усх.-слав.) суіснуюць у кантамінаваных варыянтах на польскай моўнай тэрыторыі: powrósło (замест правільнай, фанетычна законнай формы powrzosło) і паўд. porwósło, вял.-польск. prowionsło, мазав. prowiąsło, катавіцка-кракаўскае przewiązło, пазн. powrząsło, аўгуст. przewiąslo (замест przewiązło), што дае падставу дапусціць архаічнасць форм *pervę(z)slo, povę(z)slo і *poverzlo (Банькоўскі, 2, 730, 739, 918).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сцябло́ ’надземная частка травяністай расліны’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Ласт., Касп., Арх. Вяр., Сцяшк., Сл. ПЗБ), ’жэрдка, вакол якой кладуць стог’ (свісл., Шатал.), ’шасток каля печы для вешання адзежы’ (Чач.), ’журавель’ (беласт., Сл. ПЗБ; маст., дзятл., ДАБМ, камент., 810), ’рыбалоўная прылада’ (Ян.), сцебло́ ’ствол расліны, дрэва’, ’ручка веніка’ (ТС), сця́бла ’выдаўбаны з дрэва жолаб для складвання сетак’ (Браім, Рыбалоўства), сцябе́ль ’сцябло’ (Бяльк., Сцяшк.), сце́бель ’ручка ў вясле’ (ТС), стэбло́ ’дышаль у плуга’ (Тарн.), стэбэлі́на ’сцябло’ (бяроз., Шатал.). Укр. сте́бель, стебло́ ’сцябло’, стябло́ ’драўляны коўш’, ’дошка для складвання сетак’, ’сплеценая з чароту талерка’, рус. сте́бель, стебло́ ’дзяржанне; сцябло, ствол’, стараж.-рус. стьбло, стьбль, польск. ździeblo, źdźblo, в.-луж. stwjelco, н.-луж. spłо, дыял. zbło, палаб. ståblü, чэш., славац. stéblo, серб.-харв. ста́бло, ста̀бљика ’сцябло’, славен. stebə́l, stéblọ ’сцябло; ствол’, балг. стебло́, стъбло́ ’тс’, макед. стебло ’тс’. Прасл. *stьblo, *stьblь роднаснае літ. stìbis “membrum virile”, лат. stiba ’палка, галінка’, ст.-інд. stíbhis ’пучок, звязка’; з іншай ступенню вакалізма: літ. stiebas ’стоўб, ствол, сцябло’, stibýna ’з доўгімі нагамі’, лац. tībia ’галёнка’ (без s‑mobile), грэч. στιφός ’моцны’ да і.-е. базы *steb(h)‑, *stib(h)‑; гл. Траўтман, 287; Мее, 419; Мюленбах-Эндзелін, 3, 1064; Буга, РФВ, 75, 148; Шустар-Шэўц, 1372–1373; Скок, 3, 323; ЕСУМ, 5, 404–405; Фасмер, 3, 750. Бязлай (3, 314) разглядае слова як субстантываваны прым. ад незасведчанага дзеяслова *stьbe/o‑ = лат. stibi, stíebu ’адурманіць, ап’яніць’, і, далей, літ. stỹbti ’стаць, вырасці ў вышыню’. Гл. яшчэ Борысь, 748–749.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прач1 ’пранік (для мыцця і абмалоту насення льну)’ (Бес., Выг., Зн., дыс., Уладз., Клім., Дразд., ДАБМ; драг., пруж., кам., беласт., Сл. ПЗБ; Сл. Брэс.; бяроз., Шатал.; Ян., Сцяшк. Сл.). Укр. прач, рус. паўдн. прач, польск. дыял. pracz ’тс’. Вытворнае ад праць ’біць, калаціць’ з суф. ‑ч, як біч < біць і да т. п. Параўн. Слаўскі, SP, 1, 102.

Прач2, пра́чык ’апалонік’ (Клім., Сл. Брэс.; бяроз., пін., Шатал.; Чэрн., Бес., Дразд.). Укр. пра́чик ’тс’. Да прач1 у выніку метафарычнага пераносу. Параўн. апалонік.

Прач3 ’шнурок даўжынёю каля паўметра, з якога вілі вяроўкі’ (пух., Нар. словатв.), ’прывязь з дубцоў, пры дапамозе якой звязваюцца бярвенні з пакладзенымі на іх жэрдкамі’, ’ліна з вітак’ (віл., Сл. ПЗБ), ’скрутак ільновалакна’ (кам., Сл. ПЗБ), ’мера льновалакна ў 15 павесмаў’ (палес., Трухан, вусн. паведамл.), пра́чук ’пучок ільну’ (Мат. Маг.), пря́чык ’тоўстыя ніткі з канапель, з якіх уюць вяроўкі’ (Бяльк.). Польск. падляшск. praczзвязка прыгаршняў ачасанага льну’, ’15 прыгаршняў’ (Фалінская, Sł. tkac., 241). Этымалагічна тое ж, што і praczh1, перанос значэння па знешняму падабенству. Значэнне ’ліна з вітак’, відаць, у выніку пераносу ’скрутак ільновалакна’ > ’скрутак вітак’ > ’ліна з вітак’. Варбат (Этимология–1975, 31) параўноўвае з рус. пск. пруч ’састаўная частка вяроўкі’ і ўзводзіць да прасл. *pręčь/*prǫčь, суадносныя з *pručiti, гл. пручацца ’напружвацца’. Сумнеўна.

Прач4 ’прылада для ўтрамбавання тока’ (тураў., Нар. словатв.). Паводле Лабко (там жа), суадносіцца з прач1 і ўтворана таксама ад праць ’біць, калаціць’.

Прач5 ’прыціскач саломы на страсе’ (ТС), ’завостраны калок даўжынёю каля метра’: прачэм прыціскаем салому да прывязваем до лаціны (тураў., Нар. словатв.). Паводле Лабко (там жа), магчыма, ўтворана як прач4 — ад праць ’біць, калаціць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)