Стары́ ‘шматгадовы’, ‘даўні’, ‘зношаны’, ‘старажытны, мінулы’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), сюды ж дзеяслоў старэ́ць (ТСБМ). Параўн. укр. ста́рий, рус. ста́рый, стараж.-рус. старъ, польск., в.-луж., н.-луж. stary, чэш., славац. starý, серб.-харв. ста̏р, славен. stàr, балг., макед. стар, ст.-слав. старъ. Прасл. *starъ ‘стары’ з’яўляецца архаічным прыметнікам з суф. *‑rъ ад дзеяслова *stati ‘стаць’; гл. Борысь, 577–578. Роднасныя літ. stóras ‘тоўсты, аб’ёмісты’, ст.-ісл. stórr ‘вялікі, дужы, важны, мужны’; з іншай ступенню вакалізму: ст.-інд. sthirás ‘моцны’ (Фасмер, 3, 747 з літ-рай). Борысь (там жа) з улікам семантыкі і.-е. паралеляў прапаноўвае наступны шлях семантычнага развіцця славянскага *starъ: ‘сталы, моцны’ → ‘той, які знаходзіцца ў поўнай сіле, дужы’ → ‘немалады, стары’; уласна, гэта семантычная інавацыя, якая часткова выцесніла прыметнік *větьxъ (гл. ветхі). Гл. яшчэ Сной₁, 604; Шустар-Шэўц, 1355; Глухак, 580; ЕСУМ, 5, 398. Паводле Мартынава (Язык, 84–85), семантычны зрух у праславянскай ‘вялікі, моцны’ → ‘стары’ адбыўся пад уплывам *matorъ ‘сталы, стары’ — пранікнення з італійскіх моў, параўн. лац. mātūrus ‘спелы, стары’, гл. мацёры.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Магу́тны ’вельмі дужы, здаровы’, ’вельмі вялікі, значны па сіле, велічыні’, ’тоўсты, масіўны (пра слой, пласт)’, ’з вялікімі вытворчымі і матэрыяльнымі магчымасцямі’ (ТСБМ, Касп., Бяльк.). Укр. могу́тний, рус. могу́тный ’моцны, магутны, здаровы’, чэш., славац. mohutný ’тс’. Утворана ад дзеепрыметніка цяп. часу mogǫt‑ пры дапамозе суф. ‑ъnъ‑jь. Да магчы́ (гл.). Параўн. Фасмер (2, 636), Махэк₂ (371). Анышкевіч (Сл. бойк. гов., 1, 426) супастаўляе бойк. маготний з венг. mag ’зерне’. Сюды ж магутнасць ’уласцівасць магутнага, вялікая сіла, моц’ (ТСБМ, Гарэц.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пол I (род. по́лу) м., биол. пол;

мужчы́нскі п. — мужско́й пол;

жано́чы п. — же́нский пол;

прыго́жы п.шутл. прекра́сный пол;

ду́жы п.шутл. си́льный пол;

сла́бы п.шутл. сла́бый пол

пол II м. (в избе) пола́ти ед. нет

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неймаве́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які значна пераўзыходзіць звычайную ступень чаго‑н. Неймаверная сіла. □ З неймавернай хуткасцю, як страла, ляціць .. [заяц] па светавой дарожцы, атуленай цемрай, нібы між дзвюх чорных сцен. В. Вольскі. Прыходзілася праяўляць неймаверную вынаходлівасць, каб забяспечыць цэх работай. Шыцік.

2. Такі, які цяжка сабе ўявіць; немагчымы. Неймаверныя ўмовы. □ Зыбіну гэтая вестка прыйшлася не тое што нечаканай — неймавернай: бацька быў яшчэ дужы, як не крануты нічым знутры дуб, здаровы.. і — раптам — памёр, прыязджай на пахаванне. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паро́дзісты, ‑ая, ‑ае.

1. Надзелены якасцямі добрай пароды (пра свойскую жывёлу). [Максім:] — Трэба будзе сапраўды папрасіць у Гайнай, каб прадала пародзістых кароў. Шамякін. // Які з’яўляецца прыкметай добрай пароды, сведчыць аб прыналежнасці да добрай пароды.

2. Уст. Надзелены рысамі, якія сведчаць аб арыстакратычным паходжанні. // Які з’яўляецца прыкметай такога паходжання. Седзячы ў доле і ўсё кашляючы,.. [Сотнікаў] пазіраў на свайго канваіра — маладога хлопца ў чорнай фарсістай кубанцы, яго прыгожы з пародзістым носам твар, на якім часам з’яўлялася нечакана прываблівая ўсмешка. Быкаў.

3. Разм. Моцнага складу, здаровы, дужы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́шлы1 ’нізкі ў маральных адносінах, пазбаўлены духоўных інтарэсаў і запатрабаванняў’ (ТСБМ). З рус. по́шлый ’тс’ < по + ходить, шел (Праабражэнскі, 2, 119; Фасмер, 3, 349).

По́шлы2дужы, моцны’ (Крыўко, вусн. паведамл.; ушац., Пан.), параўн. таксама няпо́шлы ’малы, худы, кволы’ (Пан.), недапо́шлы ’кволы’, абнепашле́ць ’зрабіцца слабым, нядужым’, рус. дыял. по́шлый ’поўны, тоўсты чалавек’, ’сыты, тлусты (пра жывёлу)’, ’спелы, узмужнелы, у гадах’. Даль тлумачыць яшчэ як до́шлый, г. зн. той, хто дасягнуў фізічнай і духоўнай кандыцыі, што сведчыць пра зыходнае дайшо́ў, гл. ісці, хадзіць. Параўн. нядошлы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жы́лісты, ‑ая, ‑ае.

1. З выпнутымі жыламі, венамі. Выцяг[нуў]шы з каўняра абавераную жылістую шыю, Карпенка азірнуўся на пераезд. Быкаў. [Сцепаніда] села на крэсле, злажыўшы свае смуглыя жылістыя рукі на грудзях. Ермаловіч. // З вялікай колькасцю сухажылля (пра мяса).

2. Сухарлявы, мускулісты (пра чалавека, часткі яго цела). Кузня працавала амаль круглы год. У ёй жылісты і сухі, як яловы корч, Апанас Шведзік.. гахаў молатам. Даніленка.

3. Разм. Моцны, дужы, вынослівы. — Трэба будзе працы прыкласці, каб вярнуць зямлі даваенную сілу, урадлівасць. Палітая крывёю, яна высмакча і поту нямала... Але нічога, мы народ жылісты. Выцягнем. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Атле́т ’спартсмен, чалавек моцнага целаскладу і вялікай фізічнай сілы’. Рус., укр. атлет ’спартсмен, цыркавы артыст’, польск. atleta ’спартсмен, сілач’, чэш., славац. atlet і г. д. У беларускай мове з рускай, дзе з нямецкай ці французскай (Фасмер, 1, 36), дзе з лацінскай (< ст.-грэч. ἀθλητής ’удзельнік спаборніцтва, барэц’). У рускай слова з XVIII ст. У народных гаворках пашырана атлётдужы, моцны чалавек’, якое адлюстроўвае, відаць, кантамінацыю з адлёт (гл.); вандроўныя цыркі маглі ’спрыяць і засваенню слова атлет у форме атлёт, вядомай і рускім дыялектам у значэнні ’зух’. На грэчаскую крыніцу атлет указваў Булахаў, Курс суч., 163; параўн. Шанскі, 1, А, 171; Краўчук, ВЯ, 1968, 4, 123.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

валту́зіцца, ‑тужуся, ‑тузішся, ‑тузіцца; незак.

Разм.

1. Рабіць хуткія, бязладныя, хаатычныя рухі, дурэючы або стараючыся вызваліцца з якога‑н. становішча. Вельмі забаўка было глядзець, як маленькія шэрыя трусяняткі валтузіліся ў клетцы, куляліся адзін цераз аднаго. Краўчанка. Узбягаю на ганак, бачу — валтузіцца нехта ў мяшку. Машара. // Змагацца доўга з пераменным поспехам. Шкірман ускаквае, хапае Касарэвіча загрудкі. Б’е кулаком.. Той дужы таксама — абодва падаюць на падлогу, валтузяцца. Навуменка.

2. Доўга займацца якой‑н. справай; важдацца, корпацца. Пакуль.. [Росцік] валтузіўся са скорасцямі, Якаў рыўком адкрыў яго кабіну і з-пад носа выхапіў ключы. Кулакоўскі. Валтузіцца са старой сеткай болей не было сэнсу. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цягу́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Які здольны расцягвацца, падаўжацца, не абрываючыся, не ломячыся. Цягучая рызіна.

2. Густы, клёпкі, ліпкі. У дзежках брага з хмелем, Цягучы мёд з вулля. Калачынскі.

3. перан. Працяглы, запаволены, марудлівы. Песні былі ягадныя, старадаўнія, доўгіядоўгія і цягучыя-цягучыя... Сачанка.

4. перан. Стамляюча доўгі, аднастайны. Мокры цягучы дзень нарэшце схіліўся к вечару. Кулакоўскі.

5. перан. Тое, што і цягавіты. [Марцін] паехаў на будаўніцтва і працаваў там чатыры месяцы. Працаваў так, што аж сам здзівіўся, які ён цягучы і дужы. Чарнышэвіч. Капаем мы [акоп], капаем удвух. Абодва цягучыя. І выкапалі мы ўжо метры два ў глыбіню. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)