умары́ць, умару, уморыш, уморыць; зак., каго.
Разм.
1. Давесці да смерці. [Рыгор:] — Цяпер .. [Грамадой] гэту Марыську знарок уморыць, каб хутчэй усё падгрэбці. Крапіва.
2. Замарыць, знясіліць. Умарыць каня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
утрапе́нне, ‑я, н.
Неўтаймаванае праяўленне якіх‑н. пачуццяў; безразважнасць, шаленства. Выходзіць, трэба пакахаць да ўтрапення, да самазабыцця, каб усімі ўчынкамі кіравалі пачуцці, а не розум. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чарнаспі́нны, ‑ая, ‑ае.
У якога чорная спіна; з чорнай спінай. Не можа быць, каб не стаяла ва ўпадзіне за гэтым пасівелым жвірком чарнаспінная чарада падустаў. Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шкіў, шківа, м.
Спец. Кола, якое перадае рух прывадному рэменю ці канату. [Лаўрэн:] — А на шківах цыркуляркі пасы ўжо надзеты, каб лес хутчэй пад пілы пусціць. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Піску́ха ’(скаромны) абрад, вячэра перад Вадохрышчам’ (лельч., гом., Мат. Гом.). Да пі́скаць, піск (гл.). Матывацыя наймення няясная. Магчыма, калька літ. raudìnė ’малітва за памерлых з плачам і галашэннем’, raudà, raudãvimas ’плач, плач з галашэннем’, якое Лаўчутэ (Балто-слав. этнояз. отношения, 30) лічыць крыніцай бел. радуніца (радаўніца) ’дзень памінання памерлых, дзяды’; калькаваная назва ўтворана, каб пазбегнуць асацыяцый з ра́ды, ра́давацца ’весяліцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Му́зя паранае семя, якое ўжывалася для прамочвання асновы для таго, каб ніткі не зблытваліся’ (малар., Уладз.). Славен. штырск. mugati ’разгладжваць’, múzati ’рабіць гладкім’, балг. музгам ’церці, расціраць’, макед. музга се ’слізгаць’, каш. mužǯëc sa ’лашчыцца’, mu̯u̇sknąc ’гладзіць, песціць’, польск. muziać się ’гладка прычэсвацца’. Да прасл. mug‑/muz‑/muzg‑/myzg‑ (Куркіна, Этимология–1972, 64–68). Гл. яшчэ му́ззя, му́за 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Наказа́нне ’пакаранне’ (уздз., Жд. 1). Відаць, запазычана з рус. наказание ’тс’ або праз ц.-слав., дзе са ст.-слав. наказание ’настаўленне, павучанне, пабуджэнне, выпрабаванне’ (Саднік, Айцэтмюлер, Handwörterbuch, 60), на аснове чаго развілося значэнне ’распараджэнне, пакаранне’, ’загад’. Усё да *kazati, гл. казаць, наказаць, параўн.: Прыедзь, накажы, каб хлеб прывязлі (= загадай, Сл. ПЗБ, 150) і балг. радоп. наказ ’мука, наказание, напружаная праца да зморы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Недаты́ка ’незачэпа’ (Жд. 2), ’самалюбівы чалавек’ (Растарг.), літаральна ’чалавек, які не любіць, каб да яго дакраналіся; чалавек, які крыўдзіцца за кожную дробязь’ (Нас.), недоты́ка ’незачэпа’ (ТС), недаты́чка ’неразумны’ (Бяльк.), укр. недоти́ка ’незачэпа’, рус. недот́ыка ’тс’. Ад не датыкаць (‑цца) ’не дакранацца’, параўн. укр. недото́рка, рус. недотро́га ’незачэпа’; значэнне ’неразумны’, магчыма, пад уплывам слоў тыпу недапёка, недацёпа, недаробак і пад. Да ты́каць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
забяспе́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.
1. Даць дастатковыя матэрыяльныя сродкі для жыцця. Забяспечыць сваю сям’ю. // чым. Даць чаго‑н. у дастатковай колькасці. Забяспечыць горад электраэнергіяй.
2. Стварыць неабходныя ўмовы для ажыццяўлення, здзяйснення чаго‑н.; гарантаваць што‑н. Забяспечыць мір ва ўсім свеце. Забяспечыць выкананне плана. □ Камсамольцы ішлі ў войска, захіналі Айчыну сабой, Каб і гораду, каб і вёскам забяспечыць Жыццё і спакой. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паме́ншыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., што.
Зрабіць меншым па велічыні, аб’ёму, колькасці. Паменшыць выдаткі. □ Эмілія з усмешкай казала далей. — Я нават пераканала.. [гаспадара], што нам за рамонт варта паменшыць плату. Маўр. // Зрабіць меншым па ступені, сіле праяўлення; аслабіць. Гаравы.., абхапіўшы галаву рукамі, задумаўся, а можа саграваў далонямі скроні, каб паменшыць боль. Асіпенка. Каб горыч паменшыць разлукі, Галубяць і песцяць у сне, Вясёлыя мілыя рукі. Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)