ка́б

часціца

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ка́б

злучнік, падпарадкавальны

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

каб¹, злуч.

1. мэтавы. Далучае да галоўнага даданы сказ з мэтавым або паясняльным значэннем.

Трэба чытаць больш выразна, каб усім было зразумела.

Спяшаюся, каб не спазніцца на цягнік.

2. умоўны. Далучае даданы сказ, які паведамляе пра ўмовы здзяйснення чаго-н.

Каб ён змог, то зрабіў бы сам.

Не прыехаў бы, каб не было патрэбы.

3. Уводзіць пабочныя і ўстаўныя словазлучэнні і сказы.

А я, каб ты ведала, заўтра паеду ў камандзіроўку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каб², часц.

1. Ужыв. пры выказванні пажадання, скаргі, праклёну (звычайна ў пачатку простых сказаў).

Каб пілося і елася і болей хацелася.

2. Ужыв. пры выказванні сумнення ў магчымасці чаго-н.

Каб толькі адна гэта бяда.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каб

1. союз цели что́бы, чтоб;

зро́блена ўсё, каб вы́ратаваць яго́ — сде́лано всё, что́бы спасти́ его́;

спяша́юся, каб паспе́ць на цягні́к — тороплю́сь, чтоб успе́ть на по́езд;

2. союз условный е́сли бы, е́сли б; кабы́;

каб ён змог, то зрабі́ў бы саме́сли бы он смог, то сде́лал бы сам;

3. частица чтоб, что́бы;

каб гэ́тага больш не было́! — чтоб (что́бы) э́того бо́льше не́ было!;

каб ты ло́пнуў!бран. чтоб ты ло́пнул!

4. частица (при выражении неосуществимого желания) е́сли б, е́сли бы; (в соединении с частицей то́лькі при выражении желания — ещё) то́лько б, то́лько бы; лишь бы;

эх, каб ён быў жывы́! — эх, е́сли б (е́сли бы) он был жив!;

каб то́лькі ён быў здаро́вы! — то́лько б (то́лько бы, лишь бы) он был здоро́в!;

каб ды калі́ бшутл. е́сли бы да кабы́;

каб цябе́ разарва́лапрост., вульг. чтоб тебя́ разорва́ло;

каб ён спрах — будь он нела́ден;

каб жа ве́даўе́сли бы знал;

каб ды калі́ б вы́рас у ро́це грыбпогов. е́сли бы да кабы́ вы́росли во рту грибы́;

каб ве́даў, дзе пава́лішся, дык бы лёгпогов. е́сли бы знал, где упадёшь, так лёг бы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каб 1, злучн.

1. мэтавы. Падпарадкоўвае даданыя сказы, якія ўказваюць на мэту або прызначэнне таго, аб чым гаворыцца ў галоўным сказе. Машыны спусцілі з парома.., каб не былі на воку пры дарозе. Лынькоў. Клуб гэты таксама да часу ў нас. Новы пабудуем. З добрай сцэнай, каб і гарадскі тэатр мог да нас прыехаць. Крапіва. // Далучае інфінітыўныя звароты са значэннем мэты. Нарэшце лес кончыўся. Дзед выйшаў з лесу і запыніўся, каб разгледзецца. Колас. Пазяхае шафёр і моцна-моцна сціскае абаранак руля, каб не прыдрамаць, не прапусціць павароткі. Лынькоў. / У спалучэнні з узмацняльнай часціцай «хоць» («хаця»). А як пайшоў [Мікола] — усё азіраўся, каб хаця ніхто яго тут не падгледзеў. Чорны. / Уваходзіць у склад састаўных злучнікаў мэты: «для (дзеля) таго каб», «з тым каб», «затым каб». Для таго каб праца давала плённыя вынікі, трэба прывучаць да сталых і сур’ёзных адносін да яе з маладых гадоў. Колас.

2. умоўны. Падпарадкоўвае даданыя сказы, якія выражаюць умову, што не адпавядае рэчаіснасці (звычайна ў адпаведнасці з часціцай «бы» ў галоўным сказе). Не пісаў бы, не складаў бы Я вас, думы-песні, Каб не вецер не зялёны, Вецер на прадвесні; Каб не вербы над магілай І не шум бярозкі Над прасёлачнай дарогай. Танк. Каб не голад, не гэты клунак за плячамі, узяў бы я гэтага Якава пад руку і пайшлі б недзе, вырашаючы і малыя і вялікія пытанні. Пестрак. / Можа ўжывацца ў адпаведнасці з суадноснымі словамі «то» і «дык» галоўнага сказа, калі даданы сказ займае прэпазіцыйнае становішча. — Выбіўся [стары] з сілы, вылазячы з багны, каб яшчэ трохі, то і капцы. Кулакоўскі. [Карнейчык:] Твой бацька маладзец. Каб не ён, дык бы мяне паны зусім забілі. Крапіва.

3. тлумачальны. а) Падпарадкоўвае даданыя дапаўняльныя сказы. — Матка мая, хоць і не гаворыць мне, хацела б, каб я вярнулася да Васіля. Колас. Гаварыла зямля, Што не хоча яна, Каб палі арашала Крывёю вайна. Танк. // Далучае інфінітыўныя выразы, якія паясняюць або ўдакладняюць галоўны сказ. Сутнасць сатыры ў тым, каб выстаўляць на паказ, на смех адмоўныя з’явы жыцця. Крапіва. І ён, стары чалавек, здатны яшчэ на тое, каб карысць людзям прыносіць. Лынькоў; б) Падпарадкоўвае даданыя дзейнікавыя сказы. Званне гвардзейца не толькі чэсць, але і абавязак. Трэба, каб абавязак гэты выконвалі па-гвардзейску. Мележ; в) Падпарадкоўвае даданыя выказнікавыя сказы. — Не той Жагула, каб ён абы-каму раскідаўся сваім дабром. Крапіва; г) Падпарадкоўвае даданыя азначальныя сказы (звычайна пры наяўнасці ў галоўным сказе суадносных слоў «такі», «гэтакі» і інш.). Ішоў дзед Талаш з такім меркаваннем, каб на сядзібу папасці ў сутонне. Колас. Варатніцкі не ўзнімаў вачэй. І толькі адно было жаданне — каб хутчэй скончыўся гэты страшны суд. Дадзіёмаў. Трэба, трэба, пясняр, Песню гэткую даць, Каб яна памагла Сілы нам гуртаваць, Шляхам міру і дружбы ісці! Танк; д) Падпарадкоўвае даданыя сказы характару і спосабу дзеяння (звычайна ў адпаведнасці з суадносным словам «так»). Памылкі .. [настаўнік] стараўся выправіць і адзначыць так, каб не пакрыўдзіць і не ўразіць чулае дзіцячае сэрца. Колас. — Дык ты як-небудзь скажы так, каб лішне доўгіх гаворак і разваг не было. Чорны. / У спалучэнні з узмацняльнай часціцай «аж». — Пойдзем цяпер прытупнем, каб аж падэшвам горача стала. Кулакоўскі. [Батура:] Чулі, дзяўчаты, як з вашага брата здзекуюцца? Заспявайце сватам так, каб аж ім моташна стала. Крапіва.

4. Уводзіць пабочныя і ўстаўныя словазлучэнні і сказы. — Бацька абнямог, каб пры вас не сказаць, памёр. Чорны. [Грышка:] А я, каб ты ведаў, сала вельмі люблю, але бяда, што няма яго. Чарот.

каб 2, часціца.

1. Ужываецца пры выказванні скаргі, праклёну, пажадання (звычайна ў пачатку простых сказаў). Эх, Валодзя, цяжкавата мне, каб ты толькі знаў. Скрыган. Выглумілі паны лес ва ўсёй Случчыне, каб іх зямля не насіла. Чарнышэвіч. Каб пілося і елася і болей хацелася. З нар.

2. Ужываецца пры выказванні сумнення ў магчымасці чаго‑н. Назарык круціць галавой: э-хэ-хэ, каб на сям’ю ды адзін толькі падсвінак. Б. Стральцоў.

3. Ужываецца пры выказванні загаду, неабходнасці чаго‑н. Каб не смеў сюды хадзіць!

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кабI злучн

1. (пасля дзеясловаў жадання, пабуджэння) dass (перадаецца тс праз канструкцыю inf + zu);

я хачу, каб ён прыйшо́ў ich will, dass er kommt;

2. (для таго, каб) damt, um … zu;

каб вы не забыліся damt Sie nicht vergssen;

заме́ст таго́, каб n(statt) (zu + inf)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

кабII часц:

каб гэ́тага больш не было́! dass es nicht weder vrkommt [passert]!;

каб нам то́лькі паспе́ць зако́нчыць рабо́ту! wenn wir nur die Arbeit benden könnten!

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Каб, злучн., часц. (ТСБМ). У гаворках: каб (Бяльк., Гарэц., Касп.; лаг., КЭС; Мал., Нас., Нік. Напаў., Сержп., Сержп. Прымхі, Федар., 1, Шат.), кабы (Нас.). Укр. коби, рус. кабы, ст.-рус. кабы. Усх.-слав. утварэнне ад прыслоўнага *ка (склон. форма займен. *къ, аб якім гл. хто) + часціца ўмоўнага ладу бы, гл. Фасмер, 2, 152; 1, 257. Бел. каб, магчыма, адлюстроўвае не рэдукцыю апошняга гука, а іншы варыянт часціцы ўмоўнага ладу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

непана́дна,

У выразе: каб непанадна было (разм.) — каб адвучыць, каб не было прывычкі да чаго-н. дрэннага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)