*Маладзі́цца, драг. молоды́тысь ’паляпшацца (аб надвор’і) пасля дажджу на лепшае’ (З нар. сл.), укр. мо́лоді ’невялікія хмары на небе’ — прыкмета добрага надвор’я. Да маладзе́ць (гл.). Семантыка лексемы аформілася пры ад’ідэацыі веравання, звязанага з маладзіком, які станоўча ўплывае на станаўленне надвор’я, на рост раслін і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нінаві́дны ’непрыгожы, непрыглядны’ (жлоб., Жыв. сл.). Відаць, ненавідны (гл. ненавідзець) з тыповым фанетычным пераходам не > ні або змяшэннем, адмоўных часціц не і ні (Карскі 2–3, 450). Аднак семантыка дапускае другаснае збліжэнне з від ’выгляд; твар’, параўн. выраз на від ’на выгляд, тварам’ (+ні на від?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бе́зма ’гразкае, непрыкметнае месца, дзе загразае ці топіцца жывёла’ (Яшкін). З е́зна (*bez(ъ)dъna), параўн. ба́гма ’багна’ (Касп.) < ба́гна (невядома, ці пераход н > м фанетычны). Семантыка слова выказвае працэс дэградацыі, мікранізацыі гэтага тэрміна (’вялікая глыбіня’ → ’лужына і да т. п.’). Параўн. Талстой, Геогр., 235–236.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́пнуць ’памерці’ (Растарг., Юрч.), серб.-харв. ка̏пнути ’выбіцца з сіл’, макед. капне ’знемагчыся’, балг. капна ’ўпаду ад знясілення, згіну’. Прасл. kap‑nǫ‑ti, якое пасля спрасцілася ў кануць ’прапасці, знікнуць бясследна’, як рус. тонуть < topnǫti ’тапіцца’. Да ка́паць (гл.). Семантыка больш падрабязна ў Трубачова (9, 147–148).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Но́сікі ’бульба з лушпайкамі, пасоленая, варыцца з цыбулькай ці кропам’ (валож., Сл. ЦРБ). Відаць, да нос 1 (гл.), параўн. носік ’частка бульбіны (з вочкамі)’ (Мат. Гом.). Зыходная семантыка — ’выступаючая частка’, што можа сведчыць пра ўзнаўленне першаснай матывацыі назоўніка нос 1 — ’рэзаць’, параўн. рэзанікі ’звараная неабіраная бульба, парэзаная напалам’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасыха́ць ’сохнуць параўнальна невялікі час’ (Шат.). Укр. посиха́ти ’высыхаць, засыхаць’, рус. посыха́ть ’засыхаць’. Да сохнуць (гл.). Семантыка бел. дзеяслова адрознівацца ад укр. і рус. дзякуючы прэфіксу ‑pa, які ў іх мае значэнне поўнай закончанасці дзеі безадносна да яе працягласці, а ў бел. дзея працягвалася ў невялікім прамежку часу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ві́ннасць ’віна’ (Гарэц., Нас.); ’пакора, пакорнасць, абавязак’ (Нас.). Укр. винність ’вінаватасць’, паўн.-рус. винность ’стан вінаватага’, уладз., арханг., перм., арл. ’вінаватасць, віна’, ст.-рус. винность ’тс’ (з XVII ст.), польск. winność ’абавязак вярнуць доўг’; ’віна’. Запазычана з польскай мовы, дзе семантыка лексемы бліжэй да бел., чым у рускай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Семпітэ́рня, сэмпітэрня ‘задніца (з жаргону вучняў)’ (Нас.). Рус. дыял. з семінарысцкага жаргону семпите́рня ‘тс’. Паводле Абрэмбскага (LP, 4, 180), з польск. sempiterna < лац. sempiternus ‘заўсёдны’. Семантыка тлумачыцца тым, што гэта частка цела заўсёды адказвае за правіннасці; так ужо Насовіч — Нас., 577; Зяленін, РФВ, 54, 116; Фасмер, 3, 599.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́вецер ’нячысцік у выглядзе дзіка’ (ТС), паветрыпі ’нячысцікі’ (Нік., Мяч.). Табуізаваная назва, да вецер (гл.). Няясная дэталізацыя (чаму дзік?), параўн. славац. дыяп. poveirica ’віхура, моцны вецер’. Семантыка ’вецер’ > ’нячысцік’ таксама ў нова-в.-ням. Schrat(t) ’лесавік’, дыял. ’віхура; д’ябал’ (Дукава, Этимология–1982, 62). Параўн. яшчэ верцень ’вецер; нячыстая сіла’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нагу́ла ’гуляка, гультай’ (Нас.), ’свавольніца’ (чач., Мат. Гом.), ’той, хто нахабны’ (беласт., Сл. ПЗБ), нагу́ловаты ’упарты’ (мазыр., Жыв. сл.). Зыходная семантыка, прадстаўленая ў Насовіча, сведчыць пра сувязь з гуля́ць, словаўтварэнне, відаць, як у назола (ад назаляць); сувязь з літ. nuogùlis ’той, хто ходзіць у падраным адзенні’ (Сл. ПЗБ) застаецца праблематычнай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)