Со́хнуць ‘рабіцца сухім’ (ТСБМ, Бяльк., Сцяшк., ЛА, 5), со́хці (Шат., Сл. ПЗБ, ЛА, 5). Параўн. укр. со́хнути, рус. со́хнуть, польск. schnąć, в.-луж. skhnuć, н.-луж. schnuś, чэш. schnouti, славац. schnuť, серб.-харв. са̀хнути, славен. sehníti, балг. съ́хна, ст.-слав. съхнѫти. Прасл. *sъxnǫti ‘сохнуць’. Звязана чаргаваннем галосных з прасл. *suchъ (гл. сухі). Гл. Фасмер, 3, 730; Махэк₂, 591; Шустар-Шэўц, 1287; Бязлай, 3, 223.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)