Семпітэ́рня, сэмпітэрня ‘задніца (з жаргону вучняў)’ (Нас.). Рус. дыял. з семінарысцкага жаргону семпите́рня ‘тс’. Паводле Абрэмбскага (LP, 4, 180), з польск.sempiterna < лац.sempiternus ‘заўсёдны’. Семантыка тлумачыцца тым, што гэта частка цела заўсёды адказвае за правіннасці; так ужо Насовіч — Нас., 577; Зяленін, РФВ, 54, 116; Фасмер, 3, 599.