сема́нтыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. У мовазнаўстве: значэнне, сэнс (моўнай адзінкі).

С. слова.

С. сказа.

С. граматычных форм.

2. Тое, што і семасіялогія.

|| прым. семанты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сема́нтыка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. сема́нтыка
Р. сема́нтыкі
Д. сема́нтыцы
В. сема́нтыку
Т. сема́нтыкай
сема́нтыкаю
М. сема́нтыцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сема́нтыка ж., лингв.

1. (отдел лингвистики) сема́нтика, семасиоло́гия;

2. (значение) сема́нтика;

с. сло́ва — сема́нтика сло́ва

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сема́нтыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

1. Сэнсавае значэнне (слова, моўнага звароту, граматычнай формы).

2. Тое, што і семасіялогія.

[Ад грэч. sēmantikós — які абазначае, знак.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Семантыка 9/480, 481

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

СЕМА́НТЫКА (франц. sémantique ад грэч. sēmantikos які абазначае) у мовазнаўстве, 1) увесь змест, інфармацыя, якія перадаюцца мовай ці якой-н. яе адзінкай (словам, граматычнай формай слова, словазлучэннем, сказам).

2) Раздзел семіётыкі і тыпалагічнай лінгвістыкі, які разглядае знакі паводле іх значэння і тэксты паводле іх сэнсу. Апісвае зместавую сістэму мовы, спосабы перадачы сэнсу пры дапамозе зместавых адзінак (асобных слоў). Словы ў сваю чаргу вызначаюцца паслядоўнасцю марфем і фанем. Фанемы не маюць самастойнага значэння, але дазваляюць яго абнавіць для слова праз камбінаторыку фанем, бо іх сукупнасць утварае лексему як лексічнае значэнне слова. Паслядоўнасць лексем складае сказ, але сказ не складаецца з лексем. Яго сінтакс. характарыстыкі ўплываюць на змены ў значэнні, таму мы адрозніваем сэнс тэксту ад сумы значэнняў яго састаўляючых. У Гэтым асн. роля С. Семантычныя адзінкі характарызуюцца рознымі тыпамі адносін: сінтанімічнымі, антанімічнымі, аманімічнымі.

Літ.:

Апресян Ю.Д. Лексическая семантика. М., 1974;

Міхневіч А.Я. Праблемы семантыка-сінтаксічнага даследавання беларускай мовы. Мн., 1976;

Мартынов В.В. Категории языка: Семиол. аспект. М., 1982;

Плотников Б.А. Основы семасиологии. Мн., 1984;

Вежбицкая А. Семантические универсалии и описание языков: Пер. с англ. М., 1999.

В.​У.​Мартынаў.

т. 14, с. 317

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сема́нтыка ж. Semántik f -, Bedéutungslehre f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сема́нтыка

(фр. semantique, ад гр. semantikos = які абазначае)

1) значэнне, сэнс слова або выразу;

2) раздзел мовазнаўчай навукі, які даследуе значэнні слоў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сема́нтыка-граматы́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сема́нтыка-граматы́чны сема́нтыка-граматы́чная сема́нтыка-граматы́чнае сема́нтыка-граматы́чныя
Р. сема́нтыка-граматы́чнага сема́нтыка-граматы́чнай
сема́нтыка-граматы́чнае
сема́нтыка-граматы́чнага сема́нтыка-граматы́чных
Д. сема́нтыка-граматы́чнаму сема́нтыка-граматы́чнай сема́нтыка-граматы́чнаму сема́нтыка-граматы́чным
В. сема́нтыка-граматы́чны (неадуш.)
сема́нтыка-граматы́чнага (адуш.)
сема́нтыка-граматы́чную сема́нтыка-граматы́чнае сема́нтыка-граматы́чныя (неадуш.)
сема́нтыка-граматы́чных (адуш.)
Т. сема́нтыка-граматы́чным сема́нтыка-граматы́чнай
сема́нтыка-граматы́чнаю
сема́нтыка-граматы́чным сема́нтыка-граматы́чнымі
М. сема́нтыка-граматы́чным сема́нтыка-граматы́чнай сема́нтыка-граматы́чным сема́нтыка-граматы́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сема́нтыка-лексі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сема́нтыка-лексі́чны сема́нтыка-лексі́чная сема́нтыка-лексі́чнае сема́нтыка-лексі́чныя
Р. сема́нтыка-лексі́чнага сема́нтыка-лексі́чнай
сема́нтыка-лексі́чнае
сема́нтыка-лексі́чнага сема́нтыка-лексі́чных
Д. сема́нтыка-лексі́чнаму сема́нтыка-лексі́чнай сема́нтыка-лексі́чнаму сема́нтыка-лексі́чным
В. сема́нтыка-лексі́чны (неадуш.)
сема́нтыка-лексі́чнага (адуш.)
сема́нтыка-лексі́чную сема́нтыка-лексі́чнае сема́нтыка-лексі́чныя (неадуш.)
сема́нтыка-лексі́чных (адуш.)
Т. сема́нтыка-лексі́чным сема́нтыка-лексі́чнай
сема́нтыка-лексі́чнаю
сема́нтыка-лексі́чным сема́нтыка-лексі́чнымі
М. сема́нтыка-лексі́чным сема́нтыка-лексі́чнай сема́нтыка-лексі́чным сема́нтыка-лексі́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)