Но́сікі ’бульба з лушпайкамі, пасоленая, варыцца з цыбулькай ці кропам’ (валож., Сл. ЦРБ). Відаць, да нос1 (гл.), параўн. носік ’частка бульбіны (з вочкамі)’ (Мат. Гом.). Зыходная семантыка — ’выступаючая частка’, што можа сведчыць пра ўзнаўленне першаснай матывацыі назоўніка нос1 — ’рэзаць’, параўн. рэзанікі ’звараная неабіраная бульба, парэзаная напалам’ (ТС).