Прасава́ць ’гладзіць прасам’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп.). З польск. prasować ’тс’ (Кюнэ, Poln., 89). Польскае слова узыходзіць да ням. pressen ’націскаць’ (гл. Фасмер, 3, 354), паводле Банькоўскага (2, 760), першапачаткова пра выцісканне алею, соку; друкаванне (1542 г.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)