Пішча́лка1 ’зялёнка, Trichiloma flavovirens’ (віл., докш., Сл. ПЗБ; барыс., Нар. словатв.), пішчолка ’тс’ (лепел., Расл. св.), пясчолка ’тс’ (ушац., Яшк.–Сярж.). Да пішч2, пішчу́га (гл.). Названы паводле месца распаўсюджвання — сасновыя лясы. Пад уплывам народнай этымалогіі лексема стала звязвацца з ’пясок’ — пясчолка, пясчалка, пясчаніца (Расл. св.).

Пішчалка2 ’берасцянка, Fringilla coelebs’ (гродз., Сл. ПЗБ). Да пішча́ць (гл.). Аналагічна, паводле выдаваемых гукаў, называюцца і іншыя птушкі: польск. kaczka piszczałka, kaczka gwiżdżąca, świstuła, świstun ’качка свіязь, Anas penelope L.’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Свірчэ́ць ‘утвараць гук са свістам пры палёце, руху і пад.’, свірча́ць ‘цвыркаць’ (Нас.), свыршя́ты ‘тс’ (драг., З нар. сл.), свыршы́ты (Клім.). Укр. цвірчати́, цві́ркати, рус. сверча́ть, дыял. сверша́ть, польск. ćwierczeć, ćwierkać ‘цвыркаць’, в.-луж. šwórknyć ‘муркаць, свісцець’, н.-луж. šwarcaś, šwarkaś ‘тс’, šwyrcaś ‘свісцець, гусці’, чэш. svrčeti, cvrčeti ‘цвыркаць’, славац. svrčať ‘тс’, серб.-харв. цвр́чати ‘шчабятаць’, славен. cvrčáti, cvŕkati, cvr̂kam ‘пранізліва крычаць, трашчаць, шчабятаць’, балг. цвърча́ ‘шчабятаць’. Ад гукапераймальнай асновы *svьrk‑/*cvьrk‑ з рознымі экспрэсіўнымі нарашчэннямі (Фасмер, 3, 574 і наст.; Борысь, 107). Роднасныя літ. švìrkštu, švìrkšti ‘гусці, свісцець, пішчаць’, švar̃kšti, švarkšciù ‘кракаць’, лат. svir̃kstêt ‘патрэскваць, свісцець’; гл. Праабражэнскі, 2, 258; Міклашыч, 305, 330; Мюленбах-Эндзелін, 3, 1161. Параўн. цвыркаць, чыркаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пыр-пыр ’падзыўныя словы для курэй’ (Гарэц.), пырь‑пырь ’тс’ (Нас., мсцісл., З нар. сл.; Растарг.), пыра‑пы́ра ’тс’ (Растарг.), пыря, пы́рка ласк. ’назва курыцы’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.), ’нейкая птушка, магчыма, чыранка’ (Турска ў Федар. 7), рус. пырь‑пырь ’падзыўныя словы для курэй, індыкоў’, пыря ’курыца, індычка; слова, якім падзываюць авечак’; паводле матэрыялаў АЛА, суадносіцца з падзыўнымі для куранят на поўдні Славіі: славен., макед. рухі, pire, pirą. Гукапераймальнае, гл. Фасмер, 3, 420; БЕР, 5, 254; Махэк₂ (449) ідэнтыфікуе з пыль-пыль (гл.), бо ў аснове слоў ляжыць першаснае гукаперайманне *рі‑рі, што імітуе голас куранят у большасці славянскіх моў, параўн. Фалінская, Зб. Сяткоўскаму, 159. Гл. пі‑пі, параўн. літ. pyptiпішчаць’, ру́‑ру́, а таксама рум. рігі‑рігі, венг. piri‑piri і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пі́па1 ў выразе дзелаць піпу — гульня, пры якой па далоні дзіцяці водзяць указальным пальцам і прыгаворваюць: піпа, піла кашку варыла… (Нік. Очерки). Прыпамінае балг. пи́пам ’дакранацца’, серб.-харв. пи̏пати ’тс’, славен. pípati ’тс’, чэш. pipati ’тс’, што ў выніку рэдуплікацыі асновы *pi‑, якая з’яўляецца гукаперайманнем голасу птушак. Параўн. пі́пачка ’птушка, якая жыве ў зарасніках’ (Мат. Гом.), балг. пипа ’курачка’, пипе ’куранятка’, ’птушачка’ (у дзіцячай мове)’, чэш. pipatiпішчаць, папіскваць’, славац. pípať, н.-луж. pipaś, літ. pýpčioti, pỹpti ’тс’, лац. pipilāre ’чырыкаць, пішчаць’, параўн. БЕР, 5, 245, 246.

Пі́па2 ’вада’ (ТС) — з дзіцячае мовы, драг. пэ́па ’тс’ (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.). Ад імітатыўнай асновы пі‑ (< прасл. *pi‑), магчыма, пад уплывам дзеяслова піць (гл.); параўн. таксама пу́па ’вада’ (гл.).

Пі́па3, пі́пка, пі́пачка ’люлька’ (ТСБМ, Шпіл., Гарэц., Мік.; Нік. Очерки; Мядзв., Нас., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ; чач., Мат. Гом.). З польск. pipa ’тс’, якое (магчыма, праз чэшскую мову) з с.-в.-ням. pfîfe, ст.-в.-ням. pfîfa ’тс’, а апошняе — з с.-лац. pīpa ’труба’ (Васэрцыер, 171; Фасмер, 3, 264). Не связана з пі́пкыла ’курэц, што не выпускае з зубоў люлькі’ (Бяльк.) гукапераймальнага паходжання, параўн. пы́пкаць, пы́пскаць (гл.).

Пі́па4 (дзіцячае) ’мужчынскі палавы орган’ (Шат.), сюды ж, магчыма, піпішча ’вялізны нос’ (Нас.), рус. казанск. пипка ’penis’, н.- і в.-луж. pipa, славен. (дзіц.) pípica ’тс’, pípek, pȋpiček з экспрэсіўнай назалізацыяй pȋmpek, pȋmpel. Прасл. *pipa ’цэўка, нешта прадаўгаватае’ (Бязлай, 3, 38), роднасныя літ. pim̃pis, pim̃pelis, pimpulis ’penis’, pam̃pti, лат. pàmpi ’напухнуць’ (Фрэнкель, 593; Шустар-Шэўц, 1066).

Пі́па5, ст.-бел. пипа ’мера вадкасці, бочка’ (1615 г.) запазычана са ст.-польск. pipa ’тс’, якое з італ. pipa ці франц. pipe ’вялікая вінная бочка’ (Булыка, Лекс. запазыч., 155).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скуго́ліць ‘жаласна быць, падвываць (пра жывёліну)’ (ТСБМ, Касп., Др.-Падб., Сцяшк., Мядзв., Інстр. 3), ‘тлуміць галаву, надакучаць’ (Сл. ПЗБ), ‘плакаць’ (Мат. Гом.), ску́гліць, скуглі́ць вішчаць (ТС, Ян., Сл. ПЗБ), скугіта́ць скуголіць (Шатал.), скугі́чыць ‘тс’ (Сл. ПЗБ), скуго́рыць ‘тс’ (Нас.). Укр. скугні́ти, скугота́ти ‘рохкаць’, скуго́литьпішчаць, верашчаць’, ску́глить ‘выць’, рус. дыял. ску́горыць, скуго́лить, ску́гліть ‘тс’ і ‘ныць, скардзіцца’, чэш. skuhrati ‘ныць, хныкаць’, славац. skuhrať ‘скардзіцца’. Гукаперайманне, параўн. Махэк₂, 550; Фасмер, 3, 660. Першасная форма захавалася ў ску́гаць ‘скуголіць, вішчаць, кугакаць’ (ТС), пашыраная ў далейшым суф. ‑(о)лі‑, ‑іта‑, ‑ічы‑, ‑оры‑, якія характарызуюць інтэнсіўнасць дзеяння. Паколькі існуе рус. дан. ску́гор, чэш. skuhrač ‘скупы’, параўноўваюць яшчэ з літ. skaugé ‘зайздрасць’, skaugùs ‘завіслівы’, skaugéti ‘зайздросціць’, лат. skàuģis ‘зайдроснік, незычлівец’, skàust ‘зайздросціць, жадаць благога’; гл. Зубаты, AfslPh, 16, 413; Мюленбах-Эндзелін, 3, 876 і наст. Аб семантычнай мадэлі ‘ныць, скардзіцца’ → ‘скупы’ гл. Пятлёва, Этимология–1970, 214–215.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зяле́паць ’ціўкаць, пішчаць (пра куранят)’ (ашмян., Сл. паўн.-зах.). Параўн. укр. желіпнути ’гучна закрычаць’, желіпати ’есці’. Магчыма, прасл. дыялектызм zelp‑a‑ti. Параўн. літ. želpùoti ’балбатаць’, якое, паводле Бугі (Фрэнкель, 1296), роднаснае санскр. jálpati ’мармытаць, гаварыць’. Параўн. у Покарнага (1, 428) і.-е. корань *ghel‑ з падаўжэннем ‑b‑, ‑bh‑: с.-в.-ням. gelpfen ’крычаць, спяваць, прасіць’. Махэк₂ (200) адносіў сюды чэш. chlubiti se, польск. chlubić się ’ганарыцца’, дзе дапускаў змену ch < g; паводле Покарнага, сюды літ. gulbinti ’хваліць’, рус. (без падаўжэння ‑b‑) галиться ’высмейваць’. Калі дапусціць, што корань меў варыянт gʼhel‑ (як *gʼhel‑ ’блішчаць’, прадстаўлены ў зялены, зала, золата, магчыма, меў варыянт *ghel‑, што даў жоўты), ён мог быць падоўжаны ‑p‑ і даць *gʼhel‑p, адкуль зялепаць і інш. Іншая магчымасць — дапушчэнне старажытнага сінкрэтызму свячэння і гучання ў значэнні кораня gʼhel‑ ’блішчаць’ (гл. зялёны), да гэтага схіляюць словы зялепуха, зеляпан (гл.), што захоўваюць, відаць, сувязь з зялёны. Супрун, Baltistica XX (1), 1984, 65–67. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Свершч ‘цвыркун’ (Нас., Ласт.), свіршч ‘тс’ (гродз., ЛА, 1), свяршчо́к (Жд. 1, Сцяшк., Шатал.), све́ршчык (швянч., Сл. ПЗБ), свярчо́к (Скарбы) ‘тс’, ст.-бел. сверщокъ (Скарына). Укр. сверщ, рус. сверщ, сверчок, стараж.-рус. свьрчькъ, польск. świerszcz, в.-луж. šwjerč, н.-луж. šẃerc, чэш. svrček, cvrček, славац. svrčok ‘тс’, серб.-харв. цвр́чак ‘від насякомага’, славен. cvrček ‘конік’, балг. цвърче́к ‘цвыркун’, макед. свирец, ст.-слав. свръчь(къ) ‘тс’. Прасл. *svьrčъ, да гукапераймальнага свірчаць, цвірчэць (гл.); Фасмер, 3, 575; Брукнер, 536; Махэк₂, 91. Карскі (1, 387) лічыць спалучэнне ‑шч‑ другасным на месцы ‑ч‑; Борысь (623) тлумачыць канцавое спалучэнне ‑szcz у формах тыпу свершч аналогіяй з клешч, хрушч. Калі прыняць у якасці зыходнага прасл. *svirati (*svьrĕtí) (Брукнер, 536; ЕСУМ, 5, 189), параўн. свэрсту́н, свырсту́н, свэршч ‘цвыркун’ (брэсц., ЛА, 1), то ‑шч‑ можа быць на месцы ‑тс‑, як у сві́раст ‘рэзкі, прарэзлівы гук’, свіршчэ́ць ‘выдаваць такі гук’ (Ласт.), параўн. літ. svìrkšti ‘выдаваць гук, пішчаць, свістаць’, лат. svir̃kstêt ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пі́шчык1, мн. л. пі́шчыкі ’адросткі пер’яў пасля лінькі птушак’ (лун., в.-дзв., барыс., Шатал.; лях., івац., клец., ЛА, 1; драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.): ’рагавы стрыжань пяра’ (віц., мядз., маг., чавус., мсцісл., драг., ЛА, 1; мядз., Нар. сл.). Да пішч2 (гл.). Параўн. таксама чэш. pisk ’зародак пяра, стрыжань пяра’ (Махэк₂, 451), лат. pīkste ’стрыжань пяра’ (Мюленбах-Эндзелін, 24, 230), а таксама Варбат (Этимология–1976, 35–38) і Бязлай (3, 40).

Пі́шчык2 ’дудачка, якой прывабліваюць птушак’, ’дудачка з зялёнага сцябла жыта ці чароту’, ’трысняговая пласцінка, якая гучыць у муштуку духавых музычных інструментаў’, ’свістулька’, ’свісток’ (ТСБМ, Нас., Дэмб. 1; Нік. Очерки; Гарэц., Касп., Шат., Варл.), ’клавіш у гармоніку’ (Гарэц.; Бяльк.; Юрч. СНС). Да пішчаць, піск, пішчаль (гл.).

Пішчык3, мн. л. пішчыкі ’кончыкі пальцаў рук ці ног’ (шчуч., Нар. лекс.; слуц., Нар. словатв.; (’на руках’) астрав., Сл. рэг. лекс.; Бір. Дзярж.; Мат. Маг.; чырв., З нар. сл.). Да пішч2: кончыкі пальцаў асацыююцца з адросткамі (дрэў, раслін).

Пішчык4 ’слабы чалавек, худы, недарослы, някрэпкі’ (Нас.), у выніку пераносу значэння ’перадсмяротнае хрыпенне’ ў лексемы пішчыкі (гл.) > ’слабы, хворы, кволы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скрэ́нда ‘жмінда’ (слонім., Жыв. сл.), ‘кабета заможная, але скупая, якая ўвесь час наракае, што ў яе нічога няма’ (Федар. 4), ‘чалавек, які ўвесь час скардзіцца на што-небудзь, ныцік’, скрэ́ндзіць ‘надакучліва скардзіцца’ (Сл. рэг. лекс.), ‘пішчаць, енчыць, выпрошваць’ (Варл.). Няясна. Магчыма, анаматапеічнага паходжання, параўн. skréndaje, jak kóleso nieszmarówanoje (Федар. 4, 280), серб. косава-мятох. скренцат, скренцам ‘адсутнічаць; памерці’. Беларуска-балгарская ізалекса, параўн. балг. скръ́ндза ‘жмінда’, якое разглядаюць (гл. БЕР, 6, 806; Варбат, Этимология–1970, 70) як другую ступень агаласоўкі да рус. скря́га (гл. скрага) < прасл. *skręga ‘скупы’, аднак гэта не бясспрэчна ў словаўтваральных адносінах. Магчыма параўнаць з рус. пск., цвяр. кре́нить ‘плакаць, хныкаць’, аб якім гл. Варбат, Морфон., 149. Тады *крэ́ніць*скрэ́ніцьскрэ́нда з суф. ‑да, аб якім Сцяцко, Афікс. наз., 34. Гл. яшчэ Коген (Запіскі, 2, 9, 84–95), які, разглядаючы скрэ́нда ‘худая карова’, шкры́нда ‘худы конь або кабыла’, выдзяляе суф. ‑энда, а корань *skъr‑ выводзіць з і.-е. *skr̥‑, захаванага ў літ. skrándas, skránda ‘стары кажух’, лат. skrandas ‘старая ануча’, які ўяўляе ступень кораня і.-е. *sker‑/*skor‑, прысутнага ў ско́рка (гл.), скарэ́ць, літ. skárti, грэч. χείρω ‘рэзаць’, лац. cortex ‘кара’, skortum ‘скура’; ад *skōr‑ выводзіцца скарадзь, скарада (гл.) і грэч. σκῶρ́ ‘гразь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стрыж ‘птушка з доўгімі вострымі крыламі, Apus apus L.’ (ТСБМ, Бяльк.; Сл. ПЗБ, Жыв. св.; стол., Нік.; саліг., Антропаў, Назв. птиц, 365), ‘птушка Hirundo riparia’ (Шымк. Собр.), ‘птушка Cypselus apus, грун, свіргуль’ (Ласт., Некр. і Байк.), стрыг ‘тс’ (Мат. Гом.), стріж ‘ластаўка берагавая, берагулька’ (калінк., хойн., браг., Нікан.; ЛА, 1). Параўн. укр. стриж, дыял. стріж ‘стрыж; казадой’, рус. стриж, дыял. стриг ‘стрыж’, ц.-слав. стрижь ‘каралёк’, польск. strzyżyk, дыял. strziż ‘валавока’, н.-луж. stśěž ‘тс’, чэш. střízlik, дыял. stříž ‘тс’, славац. striežik ‘тс’, stríž ‘ластаўка берагавая’, харв. старое striž ‘птушка Hirundo agrestis’, серб.-харв. strȉjež ‘валавока’, славен. stržek, stréžik ‘валавока’. Прасл. *strěžь і *strižь, гукапераймальнае па паходжанні, як грэч. στρίγζ ‘нейкая начная птушка’, лац. strīx, Р. скл. strigis ‘вушастая сава’; гл. Булахоўскі, ИОРЯ, 7, 119; Праабражэнскі, 2, 398; Фасмер, 3, 778; Шустар-Шэўц, 1368; ЕСУМ, 5, 441. Паводле Булахоўскага (там жа), форма *strižь узнікла пад уплывам *čižь (гл. чыж), супраць Фасмер (там жа). Борысь (585) грэчаскае і лацінскае словы лічыць роднаснымі славянскаму слову і ўзводзіць іх да і.-е. анамапаэтычнай асновы *(s)treig‑пішчаць, шчабятаць’. Непераканаўча Махэк₂ (589) аб роднасці з лац. requlus ‘каралёк’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)