Пішчу́га ’гушчар маладога лесу’ (Касп.; Станк.). Утворана пры дапамозе экспрэсіўнага суф. ‑уга ад ⁺пішч (гл. пішч 2) < прасл. *pьх‑/*piх‑ ’штурхаць, вытыркацца, вылазіць, праколваючы, напіхваць’ (Мяркулава, Этимология–1976, 99–100). Параўн. таксама рус. наўг. пища ’густы лес’, пищо́ра ’гушчар, зараснік’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)