Пішча́лка 1 ’зялёнка, Trichiloma flavovirens’ (віл., докш., Сл. ПЗБ; барыс., Нар. словатв.), пішчолка ’тс’ (лепел., Расл. св.), пясчолка ’тс’ (ушац., Яшк.–Сярж.). Да пішч 2, пішчу́га (гл.). Названы паводле месца распаўсюджвання — сасновыя лясы. Пад уплывам народнай этымалогіі лексема стала звязвацца з ’пясок’ — пясчолка, пясчалка, пясчаніца (Расл. св.).
Пішчалка 2 ’берасцянка, Fringilla coelebs’ (гродз., Сл. ПЗБ). Да пішча́ць (гл.). Аналагічна, паводле выдаваемых гукаў, называюцца і іншыя птушкі: польск. kaczka piszczałka, kaczka gwiżdżąca, świstuła, świstun ’качка свіязь, Anas penelope L.’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)