Лецы́тва ’дзікая, вялікая качка’ (Нас.). Няясна. Мартынаў (вусн. паведамл.) мяркуе, што гэта — старая лексема, якая накшталт чэш. koroptev, ляш. kurotva ’курапатка’ (Махэк₂, 278) складаецца з дзвюх: Іёіь (< letati ’лётаць’) і patva (< ipbtyt р. скл. ръlъие ’птушка’). У такім выпадку для лексемы лецытва можна было б вывесці значэнне ’лётаючая птушка’ паводле таго, як Махэк₂ (там жа) для прасл. кагорту ’курапатка’ вывеў ’бегаючая птушка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́каць1 ’часта ўжываць слова так, падтакваць’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.). Укр. та́кати ’згаджацца; падтакваць’, рус. та́кать ’тс’. Да так, гл. Паводле Фасмера (4, 12), стараж.-рус. такати ’згаджацца’ ўтворана ад тако ’гэтак’; сюды ж аналагічнае рус. да́кать.

Та́каць2 ’рытмічна тахкаць, стукаць’ (ТСБМ). Укр. та́кати ’тс’, дыял. ’кракаць, кахкаць (пра гусей)’, дзіц. так‑таккачка’ (Горбач, Дитяч.), рус. та́кать ’тахкаць’. Гукаперайманне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сме́шна,

1. Прысл. да смешны.

2. безас. у знач. вык., звычайна каму або з інф. Пра жаданне смяяцца. [Ядвіся] ж тут, але яго вочы не бачаць яе. І смешна ёй і радасна. Колас. Было смешна глядзець, як мой тоўсты дзядзька, нібы тая качка, перавальваючыся на кароткіх ножках, ціха падкрадваецца да куста. Каршукоў.

3. безас. у знач. вык., звычайна з інф. Дзіўна. Смешна, першыя дні шэрага хлеба не хапала. Мыслівец. Якая там стрэльба?.. Яе, папраўдзе сказаць, смешна і называць стрэльбай. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спажы́ць, ‑жыву, ‑жывеш, ‑жыве; ‑жывём, ‑жывяце; зак., што.

1. Выкарыстаць як ежу. — Лепей бы мы іх [яйцы] спажылі, — жалкавала Куліна. — Каб жа знаццё тое, нізавошта не пакінулі. Даніленка. [Пушкарэвіч:] — Забіць — забіў, але спажыць не ўдалося. Качка ўтапілася. Гурскі.

2. Зрасходаваць, выкарыстаць, ужыць для сябе. Ты многа спажыў з той скарбніцы дабра. Вярні І папоўні, што сам з яе браў. Чарнышэвіч. Свет вялікі, усюды месца чалавеку хапае. І людзі жылі-пажывалі, ніякага ліха не зналі. Што сваімі рукамі зрабіў, тое і спажыў. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пуляня́ ’кураня’ (ТС), пуленя ’тс’ (Мат. Гом.), пулянё, пуля‑ нёнак ’тс’ (ТС), пулянятка ’тс’ (Янк. 2) сюды ж пуляиятніца ’квактуха’ (лоеў., Мат. Гом.). Утворана на базе слоў дзіцячай мовы, параўн. рус. пу́ля ’кураня’, укр. пу́лякачка’, пу́ле ’гусяня’, балг. гулка ’маладая курыца, якая яшчэ не зносіць яйкі’, серб.-харв. пуљка ’тс’, грэч. πουλί ’птушка’, франц. ройіе ’курыца’ і пад., зыходная аснова якіх застаецца няяснай. Паводле Смаль–Стоцкага (Приміт., 117), ад першаснай інтэрлюдыі пуль! Гл. пуль-пуль-пуль.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пішча́лка1 ’зялёнка, Trichiloma flavovirens’ (віл., докш., Сл. ПЗБ; барыс., Нар. словатв.), пішчолка ’тс’ (лепел., Расл. св.), пясчолка ’тс’ (ушац., Яшк.–Сярж.). Да пішч2, пішчу́га (гл.). Названы паводле месца распаўсюджвання — сасновыя лясы. Пад уплывам народнай этымалогіі лексема стала звязвацца з ’пясок’ — пясчолка, пясчалка, пясчаніца (Расл. св.).

Пішчалка2 ’берасцянка, Fringilla coelebs’ (гродз., Сл. ПЗБ). Да пішча́ць (гл.). Аналагічна, паводле выдаваемых гукаў, называюцца і іншыя птушкі: польск. kaczka piszczałka, kaczka gwiżdżąca, świstuła, świstunкачка свіязь, Anas penelope L.’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вута́к ’самец качкі, селязень’ (Мат. Гом.); параўн. на беларуска-літоўскім паграніччы вута́к ’качаня’ (Балто-слав. сб. 382), укр. палес. вута́к ’селязень’. Другаснае ўтварэнне ад ву́твакачка’, (< *ǫty, ǫtъve), узнікшае ў сувязі з пераасэнсаваннем формы зыходнага слова ў якасці зборнага назоўніка, параўн. дзятва́ ’дзеці’, і вычляненнем асновы вут‑, суфіксацыя, як у гуса́к (З жыцця); форма са значэннем ’качаня’ ўтворана з суф. ‑ак, які на паўночным захадзе і ў цэнтры Беларусі выступае ў назвах маладых істот тыпу цяля́к, хлапча́к і да т. п.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лясны́, лясны́й, ліснэ́й ’уласцівы лесу’, ’які жыве, расце, знаходзіцца ў лесе’, ’багаты лесам, лясісты’, ’які мае адносіны да лесаводства’ (ТСБМ, Бяльк., Сл. ПЗБ); ’дзікі’ (пра яблыні, пчолы)’ (глыб., віл., іўеў., воран., чэрв., Сл. ПЗБ). Прасл. lěs‑ьnъ. Да lěsъ > лес (гл.). Значэнне ’дзікі’ — уплыў балтыйскага субстрату; цяпер яму адпавядаюць лат. прыметнікі ад mežs ’лес’: meža pīle ’дзікая качкаmęża zvēri ’дзікія звяры і інш.’ (Непакупны, Связи, 77–82). Сюды ж лясныя пчолы ’дзікія пчолы’ (чэрв., іўеў., воран., З нар. сл.); лясны клоп ’смярдзюха’ (Сцяшк.), польск. leśnieć ’дзічэць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пуль-пуль-пуль ’падзыўныя словы для курэй, куранят’ (Сл. ПЗБ; мсцісл., З нар. сл.; Янк. 2, ТС), сюды ж памянш.-ласк. пу́лькі‑пу́лькі, пу́лічкі‑пу́лічкі, пу́лінькі‑пу́лінькі, рус. пуль‑пуль‑ пуль ’тс’, укр. пуль‑пуль‑пуль ’падзыўныя словы для куранят, гусянят, індыкоў’. Паводле Смаль–Стоцкага (Приміт., 170), утворана ад слова дзіцячай мовы, параўн. укр. пу́лякачка’, пуле ’гусяня’, якія маюць паралелі на Балканах, параўн. Кабылянскі, Мовознавство, 1981, 6, 41–52; бел. пуляня ’кураня’ (гл.). Параўн. пыль‑пыль‑пыль ’тс’, апу́ль ’адгоннае слова для птушак’ (адносна апошняга гл. Супрун, Stud. Ros. Posn., 1979, 10, 207–209).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

плю́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Тое, што і плюхнуцца. Бутэлька не разбілася, а плюхнула ў ваду. Карпюк. Плюхнуў Даніла ў крэсла ля Дзерашавага стала, аж тое з скогатам адсунулася. Шынклер. Збоку, так пачулася Ігнату, плюхнула вада, нібы хто ідзе непадалёк побач з дарогай. Галавач. Дзесь у чаротах плюхне качка. Па лозах пройдзе вецярок... Іверс.

2. што або чаго. Разм. Рэзкім рухам выліць ваду, вадкасць. Жанчына не адказала, высыпала бульбу з мяшка ў цабэрак, плюхнула туды вады вядро і пачала ажагом мяшаць. Лобан. // Наліць невялікую колькасць. Калі Тарасюку плюхнулі баланды, ён падхапіў бляшанку і вымеркаваў так, каб сесці поруч з пакалечаным палонным. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)