Пуль-пуль-пуль ’падзыўныя словы для курэй, куранят’ (Сл. ПЗБ; мсцісл., З нар. сл.; Янк. 2, ТС), сюды ж памянш.-ласк. пу́лькі‑пу́лькі, пу́лічкі‑пу́лічкі, пу́лінькі‑пу́лінькі, рус. пуль‑пуль‑ пуль ’тс’, укр. пуль‑пуль‑пуль ’падзыўныя словы для куранят, гусянят, індыкоў’. Паводле Смаль–Стоцкага (Приміт., 170), утворана ад слова дзіцячай мовы, параўн. укр. пу́ля ’качка’, пуле ’гусяня’, якія маюць паралелі на Балканах, параўн. Кабылянскі, Мовознавство, 1981, 6, 41–52; бел. пуляня ’кураня’ (гл.). Параўн. пыль‑пыль‑пыль ’тс’, апу́ль ’адгоннае слова для птушак’ (адносна апошняга гл. Супрун, Stud. Ros. Posn., 1979, 10, 207–209).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)