Майстрава́ць ’рабіць, вырабляць што-небудзь ручным спосабам’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Шат., Касп.), майстры́ваць, майстріва́ць ’тс’ (Бяльк., Растарг.) прыйшлі ў бел. мову праз польскую, а формы майстры́ць, майстрі́ць ’тс’ (жлоб., Мат. Гом., Бяльк., Растарг.) аформіліся пры ўздзеянні рус. мовы. Сюды ж майстрава́цца ’прыстройвацца, прыладжвацца’ (ТСБМ). Полац. рэгіяналізм майстрэчыць ’майстраваць’ (Нар. лекс.) мае экспрэсіўнае адценне і ўтворана ад ⁺майстрэка (як няўме́ка).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Меда́ль, мяда́ль ’знак пераважна ў выглядзе металічнага кружка для ўзнагароды’ (ТСБМ, Яруш.). Праз рус. мову запазычана з франц. médaille, якое з італ. medaglia < с.-лац. metallia ’металічная манета’ < лац. metallum ’метал’ (Фасмер, 2, 589; Голуб-Ліер, 307). Формы даўг. мэда́ль, лудз. міда́лек ’медаль’, ’медальён’, дзятл. медалёвы ’які мае колер бронзы’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.) прыйшлі з польск. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кра́сці ’ўпотай браць чужое’ (ТСБМ, Шат., Касп., Сл. паўн.-зах., ТС, Бяльк.). Укр. красти, рус. красть, ст.-рус. красти ’тс’, ст.-слав. красти, балг. крада, макед. краде, серб.-харв. кра̏сти, славен. krásti ’тс’, польск. kraść, чэш. krásti, славац. krásť ’тс’. Прасл. krasti практычна не мае надзейных паралелей у іншых індаеўрапейскіх мовах. Параўн. Трубачоў, Эт. сл., 12, 102–105.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Адры́на ’будынак для сена, саломы, хлеў’ (Арх. ГУ, Янк. I), ’халодная пабудова, у якой захоўваюцца вазы, сані, сельскагаспадарчы інвентар’ (Янк. Мат., Сцяшк., Сцяшк. МГ), адрынь (Федар. VI), адрынец (Нас.), укр. одрина, рус. одрина ’тс’. Ці гэтыя словы звязаныя з прасл. одръ ’ложа, памост’? Гл. адзёр. Адрына мае звужаны арэал пашырэння. Гэта інавацыя або запазычанне з невядомай крыніцы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перамы́чачкі (перэму́чэчкі) ’недапрадзеная частка мычкі, якая мыканнем рыхтуецца на другаснае прадзіва’ (лельч., Уладз.). Да пера- (са значэннем ’перапрацоўваць, нанава рыхтаваць’) і мыйка i̯ (гл.). Аналагічна утвораны: перамычка ’перакладзіна над вушакамі’ (бялын., ЛА, 4), параўн. ст.-рус. перемычка ’дугападобнае скляпенне, арка’, і бел. перамычка ’вузкая палоска паміж воднымі масівамі, плаціна, гаць’ (ТСБМ), аднак у апошнім пера- мае значэнне ’раздзяляць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Прахалды́кнуць, прохалды́кнуць ’праглынуць’ (ТС). Фармальных адпаведнікаў слову няма. Відаць, нейкая кантамінацыя. Частку кораня хал‑ можна звязаць з рус. ха́лкать ’прагна глытаць’, якое, паводле Ільінскага, мае гукапераймальнае паходжанне (гл. Фасмер, 4, 218), параўн. і ўкр. прохала́вкнути ’праглынуць з прагнасцю’, адкуль можа выводзіцца і гукапераймальнае *халдык, параўн. кульдыкаць ’невыразна гаварыць’, кулды́к (гродз., Цыхун, вусн. паведамл.), што імітуе перакульванне і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Супо́л ’вузел на нітцы, вяроўцы і інш.’ (беласт., Сл. ПЗБ). З польск. supeł ’вузел’, форма з мазурэннем; у гаворках таксама szupeł, szypuł/sypuł, каш. šipeł ’тс’ і г. д. Борысь (587) мяркуе аб сувязі з szypułka ’сцябло, на якім знаходзіцца кветка або плод’ і прапаноўвае як пераходнае звяно значэнне ’завязь (кветкі або садавіны), якая мае форму звітага шарыка, вузла’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Суця́га ’той (тая), хто займаецца суцяжніцтвам, хто бесперапынна судзіцца’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Растарг.), ст.-бел. сутяжий ’той, хто мае ў судзе цяжбу з кім-небудзь’ (Ст.-бел. лексікон), параўн. укр. сутя́га ’тс’, рус. сутяга ’тс’, чэш. soutěž, славац. súťaž ’спаборніцтва, конкурс’. Утворана пры дапамозе прыстаўкі су- ад асновы *tęg‑, гл. цягаць, цягнуць (Фасмер, 3, 812; ЕСУМ, 5, 486).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сырць ’рыба Vimba vimba L.’ (“сырть или рибец — меньше леща”, маг., Дэмб. 2). Рус. сырть ’тс’, польск. syrt ’тс’. Відаць, не можа разглядацца асобна ад цырта ’тс’ (гл.), параўн. польск. certa ’тс’, якое Брукнер (59) выводзіць з ням. Zärthe ’від рыбы’. Атаясамленне рус. сырть з сырок (гл.) ’від ласося’ (Фасмер, 3, 820), паводле Анікіна (517), не мае падстаў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сяда́ш ’рэпік, Eupatorium cannabium L.’ (Касп.), сяда́ч ’тс’ (Кіс.). Параўн. укр. сіда́ш ’тс’, рус. седа́ч ’тс’. На падставе польск. szadziec ’тс’, славац. šedivec ’тс’ Каламіец (гл. ЕСУМ, 5, 250) звязвае ўкраінскі тэрмін з сідий ’сівы, шэры’, бо расліна мае сіняваты колер, дапускаючы для іншых назваў (польск. sadziec, чэш. sadec) уплыў мазурэння (sz, š > s), што не пераконвае. Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)