Кра́сці ’ўпотай браць чужое’ (ТСБМ, Шат., Касп., Сл. паўн.-зах., ТС, Бяльк.). Укр. красти, рус. красть, ст.-рус. красти ’тс’, ст.-слав. красти, балг. крада, макед. краде, серб.-харв. кра̏сти, славен. krásti ’тс’, польск. kraść, чэш. krásti, славац. krá ’тс’. Прасл. krasti практычна не мае надзейных паралелей у іншых індаеўрапейскіх мовах. Параўн. Трубачоў, Эт. сл., 12, 102–105.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)