Адры́на ’будынак для сена, саломы, хлеў’ (Арх. ГУ, Янк. I), ’халодная пабудова, у якой захоўваюцца вазы, сані, сельскагаспадарчы інвентар’ (Янк. Мат., Сцяшк., Сцяшк. МГ), адрынь (Федар. VI), адрынец (Нас.), укр. одрина, рус. одрина ’тс’. Ці гэтыя словы звязаныя з прасл. одръ ’ложа, памост’? Гл. адзёр. Адрына мае звужаны арэал пашырэння. Гэта інавацыя або запазычанне з невядомай крыніцы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)