Са́ўча ’сват’ (Мат. Гом.). Фармальна да імя Сава, Саўка з пеяратыўным суф. ‑ча. Семантыка няясная. Магчыма, звязана са святам Савація‑пчаляра, які прыходзіўся на 23 верасня па старому стылю — пад час восеньскіх вяселляў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скурапе́жка ‘кавалак тонкага сала’ (Касп.). Відавочна, ад скарупа (гл.) з метатэзай галосных пад уплывам ску́ра. Паколькі суф. ‑еж‑ утварае назоўнікі ад дзеяслоўных асноў (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 36), трэба дапусціць існаванне дзеяслова *скарупіць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Смако́цыя ‘смаката, вельмі смачная страва’ (брэсц., Нар. лекс., Сл. Брэс.). Пераўтварэнне смако́цце, смака́та, вытворных ад смак (гл.), пад уплывам запазычаных слоў з суф. ‑цыj‑а тыпу акупацыя, экзекуцыя або непасрэднае ўтварэнне ад смак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стро́ік ‘галаўны ўбор, які даўней пажылыя кабеты насілі пад хусткай’ (навагр., З нар. сл.), ‘галаўны ўбор удавы, якая другі раз ідзе замуж’, ‘бант з кветкамі на касцюме маладога’ (Сл. ПЗБ). Гл. строй 3.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сёстрык ‘гейка, прыяцелька’ (Пятк. 2, Некр.), ‘зварот да жанчыны’ (ТС). Да сястра́ з памяншальным суф. ‑ік, пераносам націску і з’яўленнем ó пад націскам або ад сёстра ‘сястра’ (Ян.); апошняе ідэнтычнае польск. siostra ‘тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Табацёр ’пасудзіна, у якой расціралі табаку для нюхання’, ’чалавек, што расціраў табаку’ (Нік. Очерки). У выніку гаплалогіі з табака і церці (гл.), магчыма, пад уплывам наступнага слова (гл.), народнаэтымалагічна збліжана з макацёр, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Та́нець ’дзешавець’ (Нас.), тане́ць ’тс’ (Некр. і Байк.), танне́ць ’тс’ (ТСБМ), таніе́ті ’тс’ (Вруб.; беласт., Сл. ПЗБ), та́ннець ’тс’ (Ласт.). Гл. танны; перанос націску, магчыма, пад уплывам дзешаве́ць (гл. дзёшава). Параўн. та́ніць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тату́рыцца ’глядзець з-пад ілба’ (Ласт.). Няясна, параўн. та́тур (tátur): у маго́ тату́ра саба́чая нату́ра (ваўк., Федар. 4), якое Федароўскі (там жа, 311) выводзіць з тата (tàtur jest tàto zmieniony dla rymu), гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Багаты́р 1 ’багацей’ (Нас., Касп., Шат., Янк. 1), багаты́рь ’тс’ (Бяльк.). Рус. богаты́рь, укр. багати́р, багати́рь. Паводле Фасмера, 1, 183, другаснае ўтварэнне ад бага́ты (bogatъ): пад уплывам багаты́р 2 (гл.) ’герой, асілак’? Але можна думаць і пра першаснасць утварэння: багаты + суф. ‑(т)ырь (параўн. рус. пуст‑ы́рь, дыял. нем‑ты́рь ’нямы’ і г. д.). Таксама наўрад ці правільна Бернекер, 66, які лічыць, што багаты́р ’багацей’ — гэта багаты́р ’герой’ (з пераасэнсаваннем пад уплывам слова бага́ты).
Багаты́р 2 ’волат, герой’ (Бел. казкі). Рус. богаты́рь, укр. багати́р, богати́р ’тс’. Запазычанне з ст.-цюрк. *baɣatur (параўн. і ст.-рус. форму богатур), якое пад уплывам слав. bogatъ змянілася ў богатырь. Адносна паходжання цюрк. слова ёсць розныя думкі. Бернекер, 66; Фасмер, 1, 183; Шанскі, 1, Б, 149 (там і іншая літ-pa). Слова ўжо было ў ст.-бел. мове (богатыр, гл. Гіст. лекс., 138).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
струме́нь, ‑я, м.
1. Вузкі паток вады або якой‑н. вадкасці. А снег над белым полем заіскрыцца, у студзені ўдараць халады — булькоча нестрыманая крыніца струменямі празрыстае вады. Грахоўскі. Насупраць Бунтароўкі .. [рэчка Альхавянка] разбівалася на некалькі струменяў, гублялася ў балотнай твані вузенькімі рукавамі. Дуброўскі. // Рух вады ў рэках і пад.; цячэнне. Трымаецца .. [вусач], як правіла, далёка ад берагоў, на галоўным струмені. Матрунёнак. // Вузкі паток вады, якой‑н. вадкасці, які сцякае, цячэ ўніз; цурок. Дождж не спыняўся. Ён, здаецца, яшчэ болей узмацніўся, ліў суцэльнымі струменямі. Навуменка. Пад каштан падлога фарбавана, Сцены, столь — бялейшыя за снег; Ледзь рукою дакрануўся крана — З-пад яго струмень вады пабег. Непачаловіч. // перан.; чаго або які. Нешырокая паласа святла, дыму, агню, паху і пад. Улетку бываюць такія дзіўныя вечары, калі нагрэтае за дзень паветра не вее, а цячэ гарачымі струменямі. Чарнышэвіч. Непадалёку, пускаючы струмені пары, стаяў паравоз. «Звязда». Праз кожны міг бесперастанку Струмень агню рос удвая. Смагаровіч. Прыпаўшы да зямлі,.. [Арцём] ужо дзьмуў пад кучу вільготнага лісця, над якім цягучым струменем валіў бела-жоўты дым, як на шляху, за валам, пачуўся матацыкл. Ракітны. // Пра паток сыпкіх рэчываў. Струмень пяску. □ Камбайн рушыў. Пад нажамі яго зазвінела салома, у бункер пасыпаўся густы струмень важкага зерня. Дуброўскі. Цэлыя струмені перасечанай саломы сыпаліся на ток. Колас.
2. перан. Вялікая колькасць людзей, што ідзе, рухаецца ў адным напрамку. Раптам струмень пешаходаў зацішыў хаду, затоўкся на месцы, нарэшце збіўся ў натоўп. Гартны. У гэтым жывым чалавечым струмені давялося і рушыць наперад. Чорны.
3. перан.; чаго або які. Напрамак, рыса ў чым‑н. Струмень вынаходніцтва. □ Адметнаю рысаю мастацкай манеры К. Крапівы з’яўляецца наяўнасць у яго творчасці гумарыстычна-сатырычнага струменя. «ЛіМ».
•••
Бабровы струмень — сакрэт мускусных залоз рачнога бабра.
Кабарговы струмень — мускус.
Унесці свежы струмень у што гл. унесці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)