Макацёр, макоцер, макаце́р, макацёрт, макоцёр, мыкацёр, макацёрчык ’гліняная пасудзіна, у якой звычайна труць мак, ільняное і канаплянае семя, збіраюць смятану, пякуць бабку’ (ТСБМ, Грыг., Юрч., Мал., Мядзв., Жд. 1, Нас., Касп., Бяльк., Растарг., нараўл., Арх. IV, Бір. Дзярж.; Нар. сл.; З нар. сл., Сл. ПЗБ, Ян., ТС). Укр. макотерть ’тс’. Прасл. makotьrtь, makoterъ (Трубачоў, Ремесл. терм., 259–260). Гл. яшчэ макатра́. Мядзведскі памылкова ад мука і тереть. Да мак (гл.). Сюды ж макацёр ’нязграбная прычоска, якая робіць галаву падобнай на макацёр’ (Жд. 1, Некр.), укр. макоти́ря ’нізка падстрыжаная галава’, а таксама ветк., карм. макацёрчык ’гаршчок з вушкамі’ (Мат. Гом.), рэч. макацёрачкі ’спарыш’ (Мат. Гом.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)