Макатра́ ’макацёр’ (слуц. Шн. 2; гом., Мат. Гом.), укр. макіт́ра, польск. makotra, makutra, рус. макитра, кур. макотра, макотря. Як і макацёр (гл.), цяпер гэта характэрныя бел.-укр. словаскладанні (да іх арэалу прымыкаюць пагранічныя рус. і польск. лексемы), аднак яны маюць прыкметы старажытных (яшчэ праславянскіх) утварэнняў: makotьra, makotьrtь, makoterъ (Трубачоў, Ремесл. терм., 259–260). Да мак і церці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)