Лесавік, лесові́к ’лясун’ (Нік., Няч., Грыг., Яруш., Мат. Гом., ТСБМ) у выніку універбізацыі з лесавы дух. Параўн. і лесавы ’лясны дух, лясун’ (Маш.; петр., Мат. Гом.). У выніку пераносу значэння — любан. лесаві́к ’жыхар лясістых мясцовасцей’ (Нар. словатв.). Дадатковае значэнне прыметніка лесавы ’дзікі’ (Янк. II, Шат., Бяльк.) з’явілася падставай для лесавікі́ ’дзікія лясныя яблыкі’ (Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нечвіць ’пражора’ (Шат.). Паводле Мяркулавай (Этимология–1977, 91), з *ne‑čbv‑etь (< čbvati, čujo, гл. чуць), аднак пры гэтым прапануецца ўдакладніць значэнне слова, што не мае падстаў (выраз есьць ік ня ў сібе характарызуе пражорлівасць). Больш верагодна сувязь з фармальна блізкім нечвіда ’непрыгожая, неакуратная ці неахайная жанчына’ (*нечвідзь як жмодзь ’пражора’ і пад.). Гл. нячвіда.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Арты́ст. У XIX ст. з польск. artystaбел. артыста ’мастак’ (Нас.), адкуль такія словы, як артызм (Гіст. мовы, 2, 240). Пад рускім уплывам у XX ст. усякаецца ‑а на канцы слова і замацоўваецца сучаснае значэнне. Рус. артист (з XVIII ст. — Шанскі, 1, А, 150) з франц. artiste (Будагаў, История слов в истории общества, 77).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жа́лаванне (ТСБМ). У 60‑х гадах XIX ст. з рус. жалование ’тс’ (Гіст. лекс., 238). Ст.-рус. жалование ’падарунак’ ад жаловати ’аказваць міласць, жалець’, якое мае той самы корань, што жаль (гл.). Значэнне ’плата за працу, што выдаецца ў вызначаны тэрмін’ атрымала ў XVIII ст. (Булахоўскі, 3, 367–368; Гарбачэвіч, РР, 1967, 5, 41–42).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Жвары́га, жворы́га ’надакучлівы чалавек’ (іван., Нар. лекс., 195). Суфікс ‑ыга быццам бы ўказвае на аснову жвар‑, аднак яна выразна не суадносіцца з іншымі словамі. Калі дапускаць суаднясенне з жв‑ у шэрагу слоў, маючых значэнне балбатання, надакучлівай размовы (жвіндзіць, жвянькаць), застаецца няясным ‑n‑ і цвёрдасць ‑в‑. Не выключана іншае тлумачэнне кораня (параўн. жывы, жабрак). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Збы́ткі ’жарт’ (Сцяц.), слонім. ’кпіны’ (Нар. лекс.). Параўн. збытак ’лішак’. Параўн. рус. избыток ’лішак’, укр. збитки ’страты, шкода’, дыял. ’жарты’, польск. zbytki ’свавольства’, zbytek ’лішак’, ’рэч, без якой можна абысціся’, чэш. zbytek ’лішак’, славац. уст. zbytok ’тс’, серб.-луж. zbytk ’тс’. Значэнне ’жарт’, відаць, лакальнае развіццё знач. ’свавольства’, таму, магчыма, з польск. Гл. быць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пахно́ ’смурод’, ’кал’ (Яруш., Нас., Нас. Сб.). Да пах (гл.). Суфікс ‑н‑ó, як у govьno ’кал’. Параўн. укр. пахно ’пах’, у якім суфікс ‑н‑о мае іншае, павелічальнае значэнне — параўн. укр. прозвішча Махно́ ’вялізны чалавек’, а таксама драг. ступно́ ’вялікая ступа’, пічно́ ’вялікая печ’, качно́ ’вялізная качка’, чоборно́ ’вялізны бот’ (вусн. паведамл. Ф. Клімчук).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́шыбак ’палка’ (калінк., Мат. Гом.), навагр. пашыба́к ’палка, якой можна кінуць’ (З нар. сл.). Рус. пск., цвяр. па́шибок Асколак, абломак чаго-н.’, ’рэзкі удар’. Да па‑ (< прасл. pa‑) і шыбаць (< прасл. šibati ’біць, кідаць’), адпаведнікам якога з’яўляецца літ. šiupės ’дробныя кавалкі, крошкі’, šiupeti ’крышыцца, драбіцца’. Суфікс ‑ъkъ надае значэнне выніку дзеяння (Борысь, Prefiks., 30).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́сарам ’сарамнавата’ (Нас.), параўн. укр. посоромити ’выставіць на сорам’, польск. posromić ’зняважыць, зняславіць, выставіць на сорам’, ст.-польск. posromać ’прысароміць’. Адвербіялізаванае > Тварэнне ад пасароміць ’пасарамаціць; зняславіць’, гл. сорам. Падобным чынам у кантэксце адвербіялізаваўся польск. wstyd ’тс’. Прыстаўка па‑ надае значэнне меншай ступені праяўлення якасці, параўн. no‑мала ’малавата’, по‑многа ’мнагавата’, по‑ценко ’танкавага’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пункт ’кропка’ (ТСБМ, Гарэц.), ’страфа, куплет песні’ (валож., Жыв. сл.) ’частка ў музычным творы, калена’ (ПСл), ст.-бел. пунктъ ’кропка’. Запазычана праз польск. punkt (з 1566, гл. Банькоўскі, 2, 965) з ням. punkt < лац. pūnctus ’укол’ ад pungere ’калоць’; значэнне ’частка’ развілося на падставе нумарацыі асобных строфаў, куплетаў і г. д. лічбай з кропкай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)