◎ По́сарам ’сарамнавата’ (Нас.), параўн. укр. посоромити ’выставіць на сорам’, польск. posromić ’зняважыць, зняславіць, выставіць на сорам’, ст.-польск. posromać ’прысароміць’. Адвербіялізаванае > Тварэнне ад пасароміць ’пасарамаціць; зняславіць’, гл. сорам. Падобным чынам у кантэксце адвербіялізаваўся польск. wstyd ’тс’. Прыстаўка па‑ надае значэнне меншай ступені праяўлення якасці, параўн. no‑мала ’малавата’, по‑многа ’мнагавата’, по‑ценко ’танкавага’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)