ко́стачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Памянш.-ласк. да косць (у 1, 2, 4 і 5 знач.).

2. Разм. Тое, што і шчыкалатка. Потым, калі села на сноп, пачула [Ганна], як шчыміць уколатая аб пожню нага каля кветачкі. Мележ.

3. Гібкая пласцінка, металічная або з кітовага вуса, якая ўшываецца ў грацыю, сукенку і пад.

4. Ядро, семя ў некаторых пладах, пакрытае цвёрдай абалонкай. Костачка вішні. Костачка слівы.

5. Шарык у лічыльніках. [Бухгалтар] гартаў кнігі, ляскаў костачкамі лічыльнікаў. Сабаленка.

•••

Разабраць па костачках гл. разабраць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звалі́цца I сов., в разн. знач. свали́ться; (вниз — ещё) упа́сть; свороти́ться; (о самолёте, машине, корабле — ещё) накрени́ться; сверну́ться;

з во́за ~лі́ўся сноп — с во́за свали́лся (упа́л) сноп;

ён уве́сь час дрэ́нна адчува́ў сябе́ і, нарэ́шце, ~лі́ўся — он всё время пло́хо себя́ чу́вствовал и, наконе́ц, свали́лся;

і́лася на мяне́ ця́жкая спра́ва — свали́лось на меня́ тру́дное де́ло;

гара́ з плячэ́й ~лі́лася — гора́ с плеч свали́лась;

як з не́ба ~лі́ўся — как с не́ба свали́лся;

ка́мень з сэ́рца ~лі́ўся (спаў) — ка́мень с се́рдца свали́лся

звалі́цца II сов. сваля́ться, уката́ться;

сукно́ до́бра ~лі́лася — сукно́ хорошо́ сваля́лось (уката́лось)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́значыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

1. Набыць выразны характар, стаць відным. На шэрым фоне ўваходу [у пячору] вызначылася нейкая вялікая цёмная маса, спынілася, быццам здзіўленая, — пачуўся грозны, хрыплы рык. Маўр. // Раскрыць свой змест, форму. Спецыфіка прадмета вызначылася не адразу. // Выразна акрэсліцца. У адным месцы абора разбэрсалася, анучы аб’ехалі ўніз і вызначылася форма нагі. Чорны.

2. Поўнасцю скласціся. Марцін адчуваў, што Ганнін лёс ужо вызначыўся, як мае быць. Чорны.

3. Вылучыцца з ліку іншых чым‑н. Вызначыцца сваёй храбрасцю. □ Гонар зрэзаць і звязаць апошні сноп дастаецца таму, хто вызначыўся на ўборцы. Хадановіч.

4. чым. Стаць знамянальным, паказальным дзякуючы чаму‑н. Наш век вызначыўся выкарыстаннем атамнай энергіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адкруці́цца, ‑кручуся, ‑круцішся, ‑круціцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Раскруціўшыся, аддзяліцца. Вось адзін сноп .. стаў разлазіцца, аб’язджаць, пэўна перавясла было нямецкае ці адкруцілася. Мележ. // Адшрубавацца. Шруба адкруцілася.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Павярнуўшыся, адкрыцца. Кран адкруціўся.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зламацца, адарвацца ад пакручвання ў розныя бакі; перакруціцца. Спелая макаўка лёгка адкруцілася.

4. Кончыць круціцца, адкружыцца. Адкруціліся пары ў вальсе.

5. Разм. Ухіліцца, вызваліцца ад чаго‑н. з дапамогай выдумак, хітрыкаў; пазбегнуць чаго‑н. Пасля таго, як.. [факір] зразумеў, што адкруціцца ніяк не выпадзе, ён шмат што нам расказаў. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мачу́ла1, мачу́ло, мачу́лішча, мачу́ліска ’мачыльня, сажалка, лужа, яма на балоце, акно сярод плаву, агароджанае калкамі месца ў возеры, дзе мочаць лён’ (ТСБМ, Нік. Очерки, Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.; полац., ушац., Нар. лекс.). Беларускае. Да мачы́ць (гл. мача́ць). Сюды ж мачу́льніксноп канапель, прыгатаваны для мачэння’ (паст., Сл. ПЗБ).

Мачула2 ’рагоз, Typha latifolia L.’ (маг., Кіс.). У выніку пераносу значэння ’яма, сажалка’ на назву расліны, якая расце там. Да мачу́ла1.

Мачула3 ’перакладзіна на рыштаваннях’ (ст.-бел., XVII ст.) запазычана са ст.-польск. maczulec, якое з ням. Netzholz (Булыка, Лекс. запазыч., 97; Варш. сл., 2, 841).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пра́ві́ца ’куль, тоўсты сноп прамой саломы для пакрыцця страхі’ (Сцяшк. Сл., Выг. дыс.), праві́ца ’непамятая аржаная салома’ (Касп., пін., Сл. ПЗБ), ’прамая салома’ (ТС), прові́ца ’раскладка снапоў для малацьбы’ (стол., ДАБМ, камент., 872). Укр. прави́ця ’непамятая прамая салома’. Да пра́вы ў значэнні ’сапраўдны, добры, роўны’.

Праві́ца1 ’правая рука’ (Нас.), ст.-бел. правица ’тс’. Укр. прави́ця, польск. prawica, чэш. pravice ’тс’. Ад *pravъ ’правы’ з суф. ‑ica (параўн. прасл. *desьnica < *desьnъ ’правы’).

Праві́ца2 ’дарожная кашолка’ (пін., Мат. дыял. канф.). Бясспрэчна, дэрыват ад прыметніка правы, але зыходная кропка намінацыі няясная. Магчыма таму, што насілася з правага боку?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жу́жма1 ’вялікая колькасць’ (чавус., Нар. сл., 132), ’стос, шмат’ (Мат. Гом.), жу́шмосноп, некалькі жмень (ільну, канапель)’, (Лексика Пол., 211–212), ’мера льну, вязка, вялікая колькасць’ (Сл. паўн.-зах.), жу́шма ’тс’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. смал. жу́шма ’вялікая колькасць’, укр. жу́жмом ’у пераблытаным выглядзе; разам, вялікай колькасцю’, ляшск. žižmo ’вялікая колькасць’. Параўн. славен. žúželj, žušelj ’жмут’. Паводле Сцяцко (Афікс. наз., 54), жужма ад жужаць з суфіксам ‑ма са зборным значэннем. Махэк₂ (729) таксама лічыў, што тут сувязь з жужэць, а першаснае значэнне тыпу ’рой’. Але такое тлумачэнне не ўлічвае значэння ’мера льну’, якое цалкам, верагодна, было першасным: пераход ад ’вязка льну’ да ’вялікая колькасць’ зразумелы. Яно прадстаўлена, відаць, у слове жма ’процьма’, дзе на ўзнікненне значэння ’вялікая колькасць’ магло ўздзейнічаць слова цьма. Вывесці значэнне ’мера льну’, наадварот, ад значэння ’мноства’ цяжка. Параўн. і жужма2. Пачатковае жу‑ можа быць вынікам паўтарэння ‑ж‑ у корані ‑жма. Калі ўлічыць жулёмак ’некалькі жмень ільну’ (гл.), магчыма ў жу‑ бачыць рэфлекс кораня *geu, што меў значэнне ’сціскваць, згінаць’. Не выключана і кантамінацыя слова тыпу жма са словам, якое мела значэнне ’мноства’ і было звязана з жужэць (* < geu‑), напр., рус. дыял. жужг ’насякомыя; смецце’. Але шэраг слоў мае элемент жу‑ ў значэнні ’вязка’ і да т. п. Параўн. журжах1, жужалкі, жушмень.

Жу́жма2 ’неахайная жанчына’ (Сл. паўн.-зах.). Відаць, пераноснае ад значэння жужма1 ’вязка льну, сноп’. Але параўн. яшчэ польск. żużmant ’народная сукенка (з XVIII ст.)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сці́рта, ‑ы, ДМ ‑рце, ж.

1. Вялікі стог сена, саломы або снапоў збожжа і пад., прызначаны для захавання пад адкрытым небам. Непадалёку ад кароўніка ўзвышаліся вялізныя сцірты сена — запасы на зіму. Паслядовіч. Сцірты саломы, падобныя на высокія пясчаныя курганы, адзначалі месцы палявых такоў. Хадкевіч. [Жанчыны] падышлі да льняной сцірты і пачалі памалу брацца за работу. Гроднеў. [Стары Юстынь] уклаў у сцірту апошні сноп, і калі разагнуўся — пацямнела ўваччу. Чарнышэвіч.

2. Куча прадметаў, пакладзеных адзін на адзін. Жаўцеюць высокія сцірты дошак, брусся, апілаваных плашчакоў. Бялевіч. Сцірты сухой цэглы былі складзены на груд[зе] перад вёскай. Чорны. На дрывотніку ляжала сцірта толькі што наколаных дроў. Хведаровіч.

3. Складзены ў штабялі тавар. Гарэлі побач сцірты мяшкоў са збожжам на адкрытай платформе. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ля́шка1, ляшок ’мэндлік, укладка снапоў у полі ў колькасці ад 5 да 13 штук’ (Выг., Шатал., Сцяшк., Сцяшк. Сл.; зах.-палес., ДАБМ, к. 286), ляхэ́ ’тс’ (там жа). Укр. валын. лʼешка ’верхні сноп, якім накрываецца капа (збожжа)’, бран. ляшка. Да лях ’паляк’ (гл.). Спосаб наймення мэндлікаў паводле назваў народнасцей ці людзей, назіраецца на бел. тэрыторыі больш шырока: параўн. віл. (ДАБМ, п. 205) хахлы́ ’укладка з 5–6 снапоў, ба́бка, ба́бкі (паўсюдна), хойн. дзядок (Выгонная, БЛ, 6, 63). Рус. ляшина ’капа сена’ генетычна (у прасл. перыяд) з’яўляецца роднаснай да лях (якое з lęd‑chъ < lędo), аднак у ст.-рус. мове яна развілася асобна: lędо > лядо > лядина > ляшина (аб чаргаванні д//ш гл. Аткупшчыкоў, Из истории, 133).

Ля́шка2 ’сцягно’ (гродз., крыч., КЭС; Гарэц., Касп., Бяльк., Нас.). Да ля́га, ля́жка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

звяза́ць, звяжу́, звя́жаш, звя́жа; звяжы́; звя́заны; зак.

1. гл. вязаць.

2. што. Завязваючы, злучыць адно з адным.

З. канцы вяровак.

З. платы.

З. сноп.

Двух слоў не звяжа (перан.: дрэнна перадае свае думкі).

3. каго-што. Злучыць, устанавіць сувязь, зносіны, блізкасць, агульнасць паміж кім-, чым-н.

З. партызан з падполлем.

З. свой лёс з кім-н. Сябры звязаны на ўсё жыццё.

З. вёску тэлефоннай сувяззю з райцэнтрам.

4. толькі дзеепрым. зал. прош., з чым. Пра дзеянне, якое цягне за сабой што-н., звязана з чым-н.

Паездка звязана са значнымі расходамі.

5. толькі дзеепрым. зал. прош., з кім-чым. Пра тое, што з’яўляецца блізкім каму-, чаму-н., непасрэдна адносіцца да каго-, чаго-н.

Беражом усё, што звязана з яго памяццю.

Асабістыя інтарэсы звязаны з грамадскімі.

6. што з чым. Устанавіць, адкрыць сувязі, залежнасць паміж чым-н.

З. адну з’яву з другой.

7. каго-што. Пазбавіць свабоды дзеянняў, дзейнасці, абмежаваць чым-н.

З. каго-н. па руках і нагах (пазбавіць свабоды ўчынкаў). З. ініцыятыву мас.

З. сябе абяцаннем.

8. што. Змацаваць вяжучым рэчывам ці пры дапамозе рубкі (спец.).

З. гальку вапнай.

З. кроквы.

|| незак. звя́зваць, -аю, -аеш, -ае (да 2, 3, 6—8 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)