Жулёмак ’некалькі жмень ільну’ (беш., Нар. сл., 94). Параўн. рус. дыял. цвяр., наўг., перм., сіб. жу́литься ’сцісквацца’. Параўн. славен. žúželj, žuželj ’нешта скручанае разам’. Корань у жулёмак можа тлумачыцца паводле значэння ’сціснутыя сцяблы льну’, як і жменя: *žul‑ьm‑ъkъ. Слав. *žul‑ прадстаўляе і.-е. *geul‑ (Покарны, 1, 396–397) ’згінаць, скручваць’; параўн. арм. kalum ’бяру, хватаю’, ст.-інд. gōla‑h ’шар’. Элемент ‑ьm‑ адлюстроўвае былы суфікс (параўн. ‑мо: пражмо́ ’пражанае калоссе’, мульмо́ ’мазоль’, вязьмо ’перавясла’, Сцяцко, Афікс. наз., 54).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)