вольт 1, ‑а, М ‑льце, м.
Адзінка вымярэння напружання электрычнага току.
[Ад уласн. імя.]
вольт 2, ‑а, М ‑льце, м.
Спец.
1. Круг, утвораны крутым паваротам каня пры верхавой яздзе на манежы. // Круты паварот каня пры манежнай яздзе.
2. Ухіленне ад удару праціўніка ў час фехтавання.
[Фр. volte.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́крут, ‑у, М ‑круце, м.
1. Незвычайны паварот. Сцежка з выкрутам. Скокі з выкрутамі.
2. перан. Прыём з хітрыкамі, які прымяняецца для ўхілення ад прамога адказу, удзелу ў якой‑н. справе, маскіроўкі сапраўднай мэты. Пачаўся допыт з усімі дыпламатычнымі выкрутамі і старанна замаскіраванымі намёкамі. Пятніцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
загну́цца, ‑гнуся, ‑гнешся, ‑гнецца; ‑гнёмся, ‑гняцеся; зак.
1. Згінаючыся, завярнуцца, падвярнуцца; скрывіцца. Цвік загнуўся. Палі ў капелюшы загнуліся. // Утварыць загіб, паварот. Правы фланг першага ўзвода неўзабаве загнуўся і пачаў адставаць. Быкаў.
2. Разм. груб. Памерці. — Падхапіў двухбаковае запаленне лёгкіх, вось і ўсё. Ледзь не загнуўся. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Перава́льны (стоўп) ’указальны слуп для арыентацыі на рацэ’ (гродз., Нар. сл.). Да перавалі́ць ’прайсці пэўную мяжу’, што з пера- і валіць 1 (гл.), тут у значэнні ’пераарыентавацца з аднаго знаку на іншы’, параўн. рус. дыял. перева́л (у рацэ) ’парог’, перевал во́ды ’паварот плыні’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
загі́б, ‑у, м.
1. Адхіленне або паварот убок. Загіб ракі. □ Лагодным загібам павярнула направа .. пясчаная дарога. Пестрак.
2. перан. Адхіленне ад правільнай лініі паводзін, дзейнасці. Левы загіб. □ — Памылачка правага характару, дый загіб з заскокам у вас. Гурскі.
3. Загнутае месца. У загібах .. [пілоткі] — дзве іголкі: адна з чорнай ніткай, другая з белай. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Су́вараты ’частка поля, сервітут’ (Сержп., Грам.), су́вороты ’папярочныя разоры на канцах нівы’ (пін., Нар. лекс.), су́вороты ’канец ворнай паласы, дзе разварочваецца плуг’ (стол., Выг.), су́варат, су́варата ’заварот у канцы загона’ (ЛА, 2). Да су- і ворат: вараціць (гл. варочаць), параўн. суварат ’яма ад выварачанага з коранем дрэва’ (Нар. Гом.), чэш. дыял. súvraťi ’паварот’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
перава́л, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. перавальваць 1 — пераваліць 1 (у 2 знач.).
2. Месца пераходу праз горны хрыбет. У седлавіне, напэўна, быў перавал, туды вяла сцежка. Быкаў. На перавале на хвіліну спыніліся, каб адпачыць. Шамякін.
3. перан. Разм. Змена, паварот у развіцці чаго‑н. Беларусь на крутым перавале Нараджаецца вольнай сягоння. Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разваро́т, ‑у, М ‑роце, м.
1. Дзеянне і стан паводле дзеясл. развярнуць (у 4 знач.) і развярнуцца (у 2 знач.).
2. Паварот з мэтай змяніць напрамак руху. Падляцеўшы да рачулкі, .. [самалёт] крыху знізіўся і зрабіў разварот. Даніленка. Нечакана перад самым ровам танк зрабіў разварот на дзевяноста градусаў. М. Ткачоў. // Выгіб, паварот, які ўтвараецца чым‑н. (дарогай, вуліцай і пад.). Трамвайныя лініі рабілі разварот і перасякалі асфальт вуліцы ў двух месцах. Пташнікаў.
3. Дзве сумежныя старонкі разгорнутай кнігі, часопіса, сшытка і пад. Разварот газеты. □ Гэта была карта — карта на ўвесь разварот часопіса. Ракітны.
4. Разм. Шырыня, размах у развіцці, у праяўленні чаго‑н. Разварот падзей. // Магчымасць разгарнуцца, праявіць сябе, паказаць сябе. [Баравы:] — Вось і мая такая думка: трэба не даваць .. [варажбітцы] тут ніякага развароту. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паса́ж 1, ‑а і ‑у, м.
1. ‑а. Крытая галерэя з гандлёвымі (радзей дзелавымі) памяшканнямі па баках, якая мае выхады на паралельныя вуліцы.
2. ‑у. Частка музычнага твора, у якой вельмі хутка і паслядоўна чаргуюцца высокія ноты з нізкімі і наадварот. [Ігар] імкнуўся.. валодаць .. віртуознай пальцавай бегласцю пасажаў. «Маладосць».
3. ‑у. перан. Нечаканы паварот справы, раптоўная падзея.
[Фр. passage.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лёс 1, ‑у, м.
1. Ход падзей, якія складваюцца незалежна ад волі чалавека; збег акалічнасцей. [Ігнат:] — Калі ўжо лёс звёў нас у адзін гурт, я іменем партыі патрабую дысцыпліны. Мікуліч. Добры лёс паслаў .. [Крамарэвічу] чалавека з душой і розумам. Чорны.
2. Доля. Людскі лёс. Жаночы лёс. □ Бацькам маім нялёгкі выпаў лёс: Яны ў баях нам здабывалі волю. Свірка.
3. Развіццё чаго‑н.; далейшае існаванне, будучыня. Гістарычны лёс нацыі. Лёс чалавецтва. □ Непакой за лёс разведчыкаў ахапіў усю роту. Васілёнак. Атрад зрабіў круты і раптоўны паварот на паўднёвы ўсход, назад, у глыб пушчы. Гэты круты паварот ледзь не стаў паваротам у лёсе атрада. Брыль. Косцік ляжаў.. і не ведаў, што сёння вырашаецца яго лёс. Баранавых.
•••
Іронія лёсу гл. іронія.
На волю лёсу гл. воля.
лёс 2, ‑у, м.
Глебаўтваральная рыхлая горная парода светла-жоўтага колеру; жаўтазём.
[Ням. Löss.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)