Перава́льны (стоўп) ’указальны слуп для арыентацыі на рацэ’ (гродз., Нар. сл.). Да перавалі́ць ’прайсці пэўную мяжу’, што з пера- і валіць1 (гл.), тут у значэнні ’пераарыентавацца з аднаго знаку на іншы’, параўн. рус.дыял.перева́л (у рацэ) ’парог’, перевал во́ды ’паварот плыні’.