Нелапы́ ’ладны, дастатковы па велічыні, вазе і памерах’: мае парасята ужэ нелапые (слуц., Нар. словатв.), нелапу́ ’няладны, нядобры’ (ТС), параўн. ст.-рус. не лапъ ’ужо не, больш не’, укр. не лапі ’няхутка’, польск. nie łapie ’няхутка; нялёгка’, ст.-чэш. nelap ’нялёгка, з цяжкасцю, ледзь’. Выводзіцца з прасл. *lapati, lapъ!, што выражае хуткі рух з мэтай схапіць, злавіць і г. д., гл. лапаць. Развіццё семантыкі ад ’што трапіла, абы-што’ да ’не абы-што’, пры гэтым адмоўе не ўносіць новага семантычнага адцення, параўн. ст.-чэш. lap kto, lap který ’хто-небудзь’; больш падрабязна гл. Махэк₂, 320; Фасмер, 2, 459; Слаўскі, 4, 475.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

знак, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Метка, прадмет, якім абазначаецца, выражаецца што-н.

Знакі адрознення (умоўныя абазначэнні на форменным адзенні, якія паказваюць род войск, званне і пад.). Знакі ўзнагароды (пра ордэны, медалі). Грашовы з. (крэдытны білет). З. паштовай аплаты (марка).

2. Знешняе сведчанне, прымета чаго-н.

Знакі ўвагі.

Нядобры з.

Маўчанне — з. згоды.

3. Жэст, рух, якім сігналізуюць, паведамляюць што-н.

Падаць з. галавой.

Пад знакам чаго (высок.) — кіруючыся якой-н. ідэяй, якім-н. імкненнем.

Пад знакам барацьбы за міжнародную бяспеку.

У знак чаго — як сведчанне, доказ чаго-н., выяўляючы, паказваючы што-н.

У знак памяці.

У знак пратэсту.

|| прым. зна́кавы, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.; спец.).

Знакавая сістэма (сістэма знакаў як сродак камунікацыі ў 2 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

махну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. Аднакр. да махаць (у 1 знач.). Хацяноўскі махнуў пугай, і коні весела пабеглі па прыгожай лясной дарозе. Чарнышэвіч.

2. Разм. Адправіцца, паехаць куды‑н. Васіль, пераапрануўшыся ў легіянерскую форму, з пакетам махнуў у тыл. Нікановіч.

3. Разм. Кінуцца. Не чакаючы новага нападу і адчуўшы, што справа абарочваецца ў нядобры бок, стралою махнуў дзед Талаш у густы хмызняк і знік з вачэй у момант вока. Колас.

4. (з прыназ. «у» у В). Разм. Стаць, зрабіцца кім‑н. Махнуць з токараў у свідравальшчыкі.

•••

Махнуць рукой на каго-што — перастаць звяртаць увагу на каго‑, што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няго́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Якога нельга выкарыстаць; непрыгодны, дрэнны. Нягодны праект. □ [Маразюк:] — А будзе ж час, што і ты, Антось Іванавіч, саступіш некаму месца, як я табе саступіў. — Ты не саступіў! — злосна адказаў Антось. — Цябе зволілі, як нягоднага гаспадара. Чарнышэвіч.

2. Нізкі ў маральных адносінах; паганы, нядобры. Язэп спачатку слухаў Кацю прыхільна, але потым не сцярпеў: — Такія, што і нашым і вашым служаць, — самыя нягодныя людзі. Асіпенка. [Мартын:] — Няма ў цябе сэрца, Аўгіня... Ты нягодная і няшчырая. Колас. / у знач. наз. няго́дны, ‑ага, м.; няго́дная, ‑ай, ж. [Дзед:] — Ох, нягодная, не хоча з Веркай гуляць. Ну, мы ж ёй пакажам. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нева́жный

1. (несущественный) нява́жны, неісто́тны; (незначительный) нязна́чны; (мелкий) дро́бны; нікчэ́мны; дро́бязны;

нева́жное де́ло нява́жная спра́ва;

нева́жный вопро́с нява́жнае (неісто́тнае, нязна́чнае) пыта́нне;

2. (не вполне хороший) разг. нядо́бры, дрэ́нны;

нева́жное здоро́вье дрэ́ннае здаро́ўе, здаро́ўе не ве́льмі (не ве́льмі што).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Перало́гі ’эпілепсія’ (жыт., Арх. ГУ), перэло́га, перэло́гі ’ліхаманка’ (часцей у праклёнах), пераложаны ’хворы на ліхаманку’ (ТС), перэло́гі ’хвароба на жывот у коней і буйной рагатай жывёлы’ (мазыр., З нар. сл.), ’рожа ў свіней’ (стол., ЛА, 1), пэрэло́гі ’хвароба свойскай жывёлы’ (Сл. Брэс.), ’курч, сутарга’ (Нар. лекс.), пералога ’нягоднік’, пераложнынядобры; прыпадачны’ (жыт., Арх. ГУ; Мат. Гом.); пераляга́ць: пераляга́е ’шкодзіць’, параўн. у фразе: лішняе, можа, зʼеў, дак яму і пералягло́. Укр. перело́ги ’курчы, сутаргі ў скаціны’; рус. перело́ги ’запор у дзяцей; болі ў жываце (у жывёлаў)’, ’хвароба жывёл, калі перастаюць хадзіць заднія ногі’, ст.-слав. прѣлогъ ’дызентэрыя’. Прасл. *per‑logъ, Да пера- і ляжа́ць (гл.), параўн. даляга́ць ’балець, турбаваць, шкодзіць’ (гл.). Сюды, відаць, каш.-славін. parłąga ’назойлівасць, дакучлівасць’, вытв. parłąžëc są ’надаядаць, прыставаць’, што да *legti (Варбат, Слав. языкозн. IX, 66–67).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не- (ня‑) адмоўная часціца ў якасці прэфікса і ў складзе словазлучэнняў, вядомая усім славянскім мовам. Прасл. *ne‑, ідэнтычнае па паходжанню адмоўю *не (гл. не1); у шэрагу выпадкаў выконвае чыста структурную функцыю, утвараючы назвы прадметаў з «адмоўным» значэннем, параўн. нягода ’дрэннае надвор’е’ пры пагода ’добрае надвор’е’, нясла́ва ’ганьба’, няволя ’палон’ і пад.; выступае як дээтымалагізаваны элемент, параўн. небара́ка ’нябога’, ненаві́дзець (гл.), часам у якасці т. зв. збыткоўнага («пустога») адмоўя, параўн. неўбой ’неслух’ (Растарг.) і убой ’тс’, якое можа выкарыстоўвацца для табуізацыі, параўн. не́вад (гл.), нячы́сцік (гл.), нядо́бры ’вуж’ (ТС) і пад. (гл. ESSJ SG, 2, 446–448; Шустар-Шэўц, 13, 1006–1007; Талстой, Зб. Рэфармацкаму, 282–287; Папова, ФН, 1971, 1, 81–92). У складзе словазлучэнняў: не (ў)ва што ’няма ў што’ пры не́вашта ’тс’ (Растарг.); не ў змогу ’сіл не стае; няма сілы’ (Нас.), не ў чо́м ’ах як; вось чаму; вось табе і’ (Нас.) пры неўчом ’нездарма, то-та ж’ (ТС) і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хму́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрывацца хмарамі, станавіцца хмурным (пра неба). Неба хмурылася і хмурылася, здавалася, вось-вось пойдзе дождж. Федасеенка. // Станавіцца пахмурным, хмарным (пра пагоду). Шырокае мора бясконца шуміць... Не хмурся дажджом, далягляд. Жычка. Не дзень, не два ўжо хмурылася надвор’е. Мыслівец. / у безас. ужыв. Навокал, нізка над даляглядам, як быццам хмурылася, пагруквала, таямніча і насцярожана, а дождж усё не ішоў. Брыль.

2. перан. Станавіцца хмурным, насупленым. [Мікалай Пятровіч] нават адчуў на сваёй спіне лёгкі халадок і прыкра хмурыўся, намагаючыся рассеяць нядобры настрой. Каршукоў. // Моршчыцца, насуплівацца, выражаючы неспакой, хваляванне, турботу, злосць (пра лоб, бровы). Сінія вочы іскрыліся просьбай, разгублена хмурыліся бровы. Лынькоў. // Злавацца на каго‑н. [Саша:] — А я, дзівак, лічыў, што ты [Вася] ад зайздрасці, што сам не пабыў дома, хмурышся на мяне. Шуцько. Вельмі не рад быў свайму канкурэнту ксёндз Марцэвіч. Ён хмурыўся на мніха. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Плахі́1 (плахт) ’дрэнны, нядобры’ (Бяльк.; чэрв., пух., даўг., Сл. ПЗБ; Ян.), ’непрыстойны’ (віл., Сл. ПЗБ). З рус. плохой ’кепскі, дрэнны’, ’няўжыўчывы’, ’непрыгожы, несамавіты’, ’дурны, някемлівы, бесклапотны’ і інш., якое з’яўляецца глухім варыянтам балтызма благіліт. plūgas ’благі, дрэнны, паганы’, ’худы’, ’слабы’, параўн. прасл. *hasъліт. grožis ’краса’, прасл. xytrъліт. gudrus ’хітры’, альбо пад уплывам рус. плохой бел. благі змяніла звонкія зычныя на глухія.

Плахі́2 ’спакойны, добры’ (шчуч., пруж., Сл. ПЗБ), ’слабы’ (Ян.), ’ціхі, сціплы’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). Укр. плохий ’спакойны, ціхмяны, лагодны, рахманы, пакорлівы’, польск. płochy ’палахлівы, дзікі’, ’ветрагон’, ’марны, нікчэмны’, каш. ploxi ’тс’, ’хуткі’, чэш. piachy ’палахлівы, асцярожны’, ’сарамлівы’, ц.-слав. плахі? ’баязлівец’, стараж.-рус. плахі? ’трывога’, плахый ’які памыляецца’, славен. pláh ’сарамлівы’, серб.-харв. плах ’парывісты, запальчывы’, ’круты’, макед. плах, балг. плах ’баязлівы’. Прасл. *polхь, параўн. поўнагалосныя формы: бел. полах, рус. і ўкр. по́лох, роднасныя ст.-грэч. πάλλω ’ўзбуджаю, узварушваю’, πελεμίζω ’трэсці (трасу)’, ст.-нарв. felms‑fiillr, гоц. us‑fihna ’напалоханы’, ст.-нарв. fœ̄la ’напалохаць’ < і.-е. *pólo‑/*péle (Вязлай–Сной, 3, 45; Фасмер, 3, 317). Бел. і ўкр. формы з пло‑, відаць, пад уплывам польскай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спусто́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., каго-што.

1. Зруйнаваць, разбурыць, панесці матэрыяльныя страты. За гэты час .. вайна спустошыла ўсё, а жонку .. [чалавека] спалілі разам з домам. Караткевіч. [Ванэдык:] — Спустошыў жа злыдзень усё, адно вуголле ды бітую цэглу пакінуў. Кулакоўскі. // Разм. Давесці да галечы, беднасці; абабраць. [Карны атрад] арудаваў шмат дзён і выехаў пасля ўжо таго, калі спустошыў і ажабрачыў людзей. Чорны. // перан. Пазбавіць маральных сіл. зрабіць няздольным да актыўнага, творчага жыцця. [Лена:] — Не .. [Мікалай], а нехта чужы, нядобры. Госпадзі, .. як ён сябе спустошыў. Скрыган. Спрэчка з Віктарам спустошыла мяне. Савіцкі.

2. Зрабіць неўрадлівым (пра глебу); ператварыць у пустку. Снарады і бомбы ўсю .. [зямлю] перарылі, спустошылі, пакрылі чорнымі ды ржавымі выпалінамі. Мележ. [Бабуля:] — Трэці дзень не ем я. Гарачыня спустошыла нам землі. Дубоўка.

3. Разм. Знішчыць, звесці са свету. Спустошыць запасы. □ [Кулак Чыкілевіч] думаў аб розных бяздонных правалах зямлі, дзе калгасы асталююцца, аб заразе, якою б можна было б спустошыць усю скаціну ў калгасе. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)