нядо́бры

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нядо́бры нядо́брая нядо́брае нядо́брыя
Р. нядо́брага нядо́брай
нядо́брае
нядо́брага нядо́брых
Д. нядо́браму нядо́брай нядо́браму нядо́брым
В. нядо́бры (неадуш.)
нядо́брага (адуш.)
нядо́брую нядо́брае нядо́брыя (неадуш.)
нядо́брых (адуш.)
Т. нядо́брым нядо́брай
нядо́браю
нядо́брым нядо́брымі
М. нядо́брым нядо́брай нядо́брым нядо́брых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нядо́бры, -ая, -ае.

1. Які непрыязна настроены да людзей, злосны.

Н. чалавек.

Нядобрая ўсмешка.

2. Непрыемны, кепскі.

Нядобрыя весці.

Пачуць сэрцам нядобрае (наз.).

3. Дрэнны, заганны ў маральным плане.

Нядобрая рыса характару.

4. Варты дрэннай ацэнкі; не такі, якім павінен быць.

Н. тавар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нядо́бры

1. (злой) недо́брый;

~рая ўсме́шка — недо́брая улы́бка;

2. нехоро́ший, плохо́й, дурно́й;

н. пах — нехоро́ший (дурно́й) за́пах;

3. нехоро́ший, некраси́вый, предосуди́тельный;

н. ўчы́нак — нехоро́ший (некраси́вый, предосуди́тельный) посту́пок;

4. (неудачный) неблагоприя́тный, неблагополу́чный;

н. паваро́т спра́вы — неблагоприя́тный оборо́т де́ла

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нядо́бры, ‑ая, ‑ае.

1. Які непрыязна, варожа адносіцца да ўсіх; злосны. [Лясніцкі:] — Значыцца, сям’я ў цябе надзейная? За старога адказаў Прыборны: — Як бачыш... Жонка толькі ў яго злая. Нядобрая баба, неразумная. Шамякін. // Які выражае непрыязнасць, недружалюбнасць. Нядобрая ўсмешка. □ Лундзін насцярожваецца, у вачах яго загараюцца нядобрыя агеньчыкі. Палтаран. // Заснаваны на непрыязнасць непрыхільнасці. Нядобрыя намеры.

2. Які нясе ў сабе або прарочыць няўдачу, няшчасце, бяду. Нядобрыя весці. □ Чаму ж нядобры час прынёс Мне доўгае расстанне з Вамі? Багдановіч. Прылёг... А пушча прыглушана вые, З гушчару вее трывогай нядобрай. Панчанка. / у знач. наз. нядо́брае, ‑ага, н. [Нічыпар:] Чуе маё сэрца — нядобрае здарыцца ў гэтую ноч... Кучар. // Змрочны, цяжкі. Раніцаю ўсё для Карніцкага здавалася нейкім нядобрым сном. Паслядовіч.

3. Які няславіць, ганьбіць каго‑н.; дрэнны, заганны ў маральным плане. [Гаспадар:] — Я за табой, Ларывон Якаўлевіч, даўно заўважаю адну нядобрую якасць: падхалімнічаеш ты, брат, часам. Шамякін.

4. Варты дрэннай ацэнкі; не такі, якім павінен быць. Нядобры тавар. □ [Салдат:] — Нядобрае месца для парома, пане, вось што я вам скажу. Караткевіч.

5. Благі, непрыемны. Зірнуўшы на прэзідыум, Пракоп запыніўся на старшыні: ясна было відаць, што прамова Ганчара нядобрае зрабіла на яго ўражанне. Колас.

•••

Глядзець нядобрым вокам гл. глядзець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няла́дны, -ая, -ае (разм.).

Дрэнны, нядобры, не такі, як трэба.

Няладнае надвор’е.

У сям’і тварылася няладнае (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пага́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м. (разм.).

Нядобры чалавек, нягоднік.

|| ж. пага́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

предосуди́тельный зага́нны, нядо́бры; гане́бны, адмо́ўны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ня... (гл. не...), прыстаўка.

Ужыв. замест «не...» ў тых выпадках, калі націск падае на першы пасля прыстаўкі склад, напр.: нядобры, няшчасце, нядужы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

такі́-сякі́, така́я-сяка́я, тако́е-сяко́е, займ. азнач. (разм.).

Ужыв. як жартоўнае ацэначнае слова ў знач.: нягодны, нікчэмны, нядобры.

Ах, ты, т.!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непрыго́жы, -ая, -ае.

1. Пазбаўлены прыгажосці.

Н. твар.

Н. голас.

2. Заганны, несумленны, нядобры.

Н. ўчынак.

|| наз. непрыго́жасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)